Случчане зноў паказалі стан ракі Случ. Цяпер увагу звярнулі на ўчастак каля адзінага гарадскога пляжа, дзе вада таксама зарастае расліннасцю.
Рака Случ. Фота мясцовых жыхароў
Жыхары Слуцка зноў звярнулі ўвагу на стан ракі Случ. Пасля нядаўніх скаргаў на зарастанне вадаёма ў раёне вуліцы Вечаркевіча ў сацсетках з’явілася новае відэа. На гэты раз случчане паказалі ўчастак каля адзінага гарадскога пляжа ў мікрараёне 11-га гарадка.
Чытайце таксама: Чаму Случ у Слуцку ўсё больш зарастае? Мясцовыя жыхары баяцца, што рака можа ператварыцца ў балота
На кадрах відаць, што значная частка паверхні ракі пакрытая воднай расліннасцю, а ўздоўж берага разрасліся густыя зараснікі чароту. Побач знаходзіцца зона для купання, аднак аўтар відэа адзначае, што і гэты ўчастак, на яго думку, ужо патрабуе расчышчэння.
Гэта ўжо не першая скарга жыхароў на стан Случы. Раней случчанка распавядала, што ў раёне вуліцы Вечаркевіча рака «патроху ператвараецца ў балота».
«Рачулка патроху ператвараецца ў балота. Узімку, калі лёд быў трывалым, мы нават самі спрабавалі крыху расчысціць, але, на маю думку, усё трэба прыбіраць разам з каранямі. Мы даведваліся, колькі будзе каштаваць зрабіць гэта сваімі сіламі хаця б на нашай вуліцы — атрымліваецца вельмі дорага. Набярэжную яшчэ крыху падтрымліваем самі. Праз зараснікі ўжо нават плыні не відаць», — распавяла яна.
Раней BGmedia таксама паведамляла пра скаргі жыхароў вёскі Працэвічы Слуцкага раёна на забруджванне старарэчча Случы. Пасля праверак Слуцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў пацвердзіла перавышэнне дапушчальных канцэнтрацый шэрагу забруджвальных рэчываў.
Асноўнай прычынай праблемы назвалі моцна зношаныя ачышчальныя збудаванні, пабудаваныя яшчэ ў 1970-х гадах. Паводле дзяржаўных СМІ, іх рэканструкцыю плануюць завяршыць толькі да 2029 года ў межах праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».
Пад новым відэа жыхары адзначаюць, што праблема ўжо даўно выйшла за межы аднаго ўчастка ракі:
«Рака і ў раёне Чортавага маста — бруднае балота!», — піша адна случчанка. «Там зверху траву зрэзалі, яна і сабралася каля дамбы. Яе прыбраць бы, але як? З лодкі граблямі? Замучаешся», — адказалі ёй. «Сёння ўбачыла — жахнулася. Шкада стала раку», — дзеліцца яна.
У папярэдніх абмеркаваннях случчане таксама звярталі ўвагу, што Случ зарастае і ў іншых месцах горада.
Чытайце таксама: «Хто даў загад высекчы ўсе дрэвы?»: жыхарка Слуцкага раёна заявіла пра магчымую высечку бярозавага парку — ёй адказалі
У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…
В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…
50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…
Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…
Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…
Брестчанка рассказала о неприятном обслуживании в местной кофейне. По ее словам, бариста отказалась продавать десерт…