Categories: Новости

«Белтэлекам» прызнаў парушэнне. Платную падпіску нельга падключаць, калі абанент проста прамаўчаў

МАРГ прызнаў, што «Белтэлекам» парушыў закон, калі прапаноўваў абанентам платную падпіску без іх згоды. Але грошы пакуль не вяртаюць.

Share

Абанентам «Белтэлекама» летам пачалі прыходзіць заказныя лісты з паведамленнем пра падключэнне платнай падпіскі на сэрвіс «Прэм’ер». У лісце гаварылася, што калі чалавек не адмовіцца ад паслугі да 28 жніўня, з 29 жніўня з яго рахунку пачнуць спісваць грошы.

Чытайце таксама: «За што я плачу грошы?»: Беларус паскардзіўся ў TikTok на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама»

Цяпер Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) афіцыйна прызнала, што такая практыка парушае заканадаўства.

Плаціць трэба было б 18 капеек у дзень

У паведамленні «Белтэлекама» было пазначана, што бясплатна карыстацца падпіскай можна з 28 ліпеня да 28 жніўня 2026 года. Пасля гэтага кошт складаў бы 18 капеек у дзень.

Гэта прыкладна 5,40 рубля ў месяц або 65,70 рубля ў год.

Пры гэтым грошы павінны былі спісвацца непасрэдна з асабовага рахунку абанента, які выкарыстоўваецца для аплаты асноўных паслуг сувязі. То-бок асобна прывязваць банкаўскую картку для падпіскі не патрабавалася. Гэта выклікала незадаволенасць у часткі беларусаў: на Белтэлекам сталі паступаць афіцыйныя скаргі ў МАРГ.

Ілюстрацыйнае фота

Асноўная праблема была ў самім прынцыпе падключэння: абанент не павінен быў нічога рабіць, каб атрымаць платную паслугу. Наадварот, яму трэба было самастойна адмовіцца ад яе.

Пры гэтым у сваім паведамленні «Белтэлекам» спасылаўся на артыкул 410 Грамадзянскага кодэкса. Аднак гэтая норма вызначае тэрмін для прыняцця прапановы, але не кажа, што маўчанне чалавека можна лічыць за ягоную згоду.

У МАРГ пацвердзілі, што маўчанне не з’яўляецца згодай

У выніку МАРГ запытаў інфармацыю ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і «Белтэлекама».

Вынік праверкі аказаўся на карысць абанентаў: ведамства прызнала, што падключэнне платнай падпіскі на падставе таго, што чалавек не паспеў ад яе адмовіцца, парушае пункт 3 артыкула 19 закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» і частку шостую пункта 9 Правілаў аказання паслуг электрасувязі.

Правілы прадугледжваюць канкрэтныя спосабы, якімі абанент можа выказаць сваю згоду: праз асабісты кабінет, SMS або USSD-запыт, заяву ў сэрвісным цэнтры альбо іншы прадугледжаны правіламі спосаб.

Прычым пералік спосабаў з’яўляецца закрытым, і кожны з іх прадугледжвае актыўнае дзеянне абанента.

Чытайце таксама: Русіфікацыя беларускага інтэрнэту: чаму ён даражэе і працуе горш

Рассылку спынілі, але пра вяртанне грошай — ні слова

Пасля праверкі «Белтэлекому» накіравалі рэкамендацыі, з супрацоўнікамі правялі працу, а парадак падключэння паслугі змянілі. Рассылку паведамленняў спынілі, а абанентам, якія не далі згоды, падпіску адключылі.

Пры гэтым МАРТ не стаў накладаць на «Белтэлекам» спагнанне, паколькі палічыў, што аператар сам выправіў сітуацыю і абмежаваўся рэкамендацыямі.

А вось пытанне вяртання ўжо спісаных грошай у адказе засталося без рашэння.

Нагадаем, што ў скарзе, акрамя астатняга, беларусы прасілі праверыць рахункі абанентаў на наяўнасць раней падключаных платных паслуг без пацверджанай згоды і вярнуць спісаныя за іх грошы.

А што з тымі падпіскамі, пра якія людзі маглі нават не ведаць?

У сваім звароце да МАРГ людзі паведамлялі пра платныя паслугі, якія, паводле іх слоў, падключаліся без асобных папярэджанняў, а таксама пра падпіскі, якія яны знаходзілі ў асабістым кабінеце праз месяцы ці нават гады пасля падключэння.

Грошы, ілюстратыўнае фота. Фота з адкрытых крыніц

Былі і скаргі на тое, што самастойна адключыць некаторыя паслугі праз асабісты кабінет або мабільнае прыкладанне не заўсёды атрымлівалася.

Асобна ў звароце звяртаюць увагу на пажылых абанентаў, жыхароў невялікіх гарадоў і вёсак, а таксама людзей, якія не карыстаюцца мабільнымі праграмамі, і не могуць самастойна адключыць падпіскі. Для іх невялікае штодзённае спісанне можа заставацца незаўважным у агульным рахунку за сувязь.

Чытайце таксама: Мобильный интернет в Беларуси больше не «безлимитный»: хватит ли 30 ГБ в месяц?

Чаму праблема не толькі ў 18 капейках

У самой скарзе звярнулі ўвагу на тым, хто павінен рабіць дзеянне для заключэння здзелкі.

Калі чалавек хоча дадатковую паслугу, ён можа яе замовіць. Але калі чалавек яе не прасіў, нельга перакладаць на яго абавязак своечасова заўважыць паведамленне і адмовіцца.

На меркаванне беларусаў, што выказалі незадаволенасць сітуацыяй, гэта выглядае як перанос цяжару з таго, хто прапануе заключыць здзелку, на таго, хто нічога не замаўляў.

Пры гэтым у адказе МАРГ не разглядалася асобна пытанне магчымага навязвання ўмоваў манапалістам. Для гэтага, як адзначана ў дакуменце, неабходна асобна звяртацца з заявай аб парушэнні адпаведнага артыкула закона аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці.

Аўтары звароту таксама адзначаюць, што цяпер застаецца адкрытым пытанне аб поўнай праверцы рахункаў і вяртанні грошай тым абанентам, з якіх раней маглі спісвацца сродкі за паслугі без належна зафіксаванай згоды.

Адказ МАРГ можа быць абскарджаны на працягу года.

Чытайце таксама: «Няма інтэрнэту — няма праблемаў»: беларусы ўсё часцей скардзяцца на сувязь, а ўлады прасоўваюць кантраляваныя сэрвісы

Recent Posts

Огласка сработала: после публикации в СМИ в одном из проблемных дворов в Молодечно сделали ремонт

После публикации жалобы жителей в местных и независимых СМИ во дворе возле рынка в Молодечно…

07.09.2026

На рынке «Лагуна» в Бресте поймали трех продавцов кроссовок: сотни тысяч рублей шли мимо кассы

В Бресте налоговики выявили сразу трех продавцов обуви, которые не проводили наличную выручку через кассу.…

07.09.2026

«Оставьте дерево в покое». Таксист предложил спилить сосну посреди парковки на Дубровке, но быстро передумал

Брестчане объяснили, что дерево стоит во дворе много лет и никому не мешает. После критики…

07.09.2026

Не чакайце трыўмфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе

Так здарылася, што кніга пра 2020 год дагэтуль не напісаная, а дзіцячая літаратура перажывае не…

05.09.2026

«До школы пять минут, а идти полчаса». Как молодые семьи в Радошковичах оказались в пешеходной ловушке

После закрытия привычного прохода к школе людям приходится выбирать между грязной лесной тропой и опасной…

05.09.2026

Сховішча ядзерных адходаў можа даць уцечку ўжо праз 100 гадоў. Эксперты папярэджваюць пра рызыкі і праблемы праекта

Праект сховішча радыеактыўных адходаў у Беларусі крытыкуюць эксперты: у дакументах не хапае важных тэхнічных звестак…

05.09.2026