Categories: Новости

Чыноўнікі «зняпраўдзілі» гісторыю з каровамі, што мерзлі на прадпрыемстве Слуцкага раёна. Але ёсць нюанс

Случчанка падзялілася ролікам, на якім паказала ўмовы знаходжання кароваў на ААТ «Слуцкая Ніва». На яго хутка адрэагавалі чыноўнікі і праўладныя медыя.

Share

Жыхарка Слуцка Вераніка апублікавала відэаролік у Threads. На ім відаць, у якіх умовах знаходзіліся каровы на прадпрыемстве ААТ «Слуцкая Ніва» у вёсцы Клепчаны. Увесь кароўнік знаходзіўся ў снезе, пакуль жывёлы, па словах жанчыны, мерзлі.

Чытайце таксама: «У нас ферма очень старая». Животноводов сняли в «покаянном» видео из-за «обосранных коров»


Вось, як сама случчанка пракаментавала сітуацыю: «Вось так жывуць каровы ў калгасе «Слуцкая Ніва» ў вёсцы Клепчаны Слуцкага раёна. 30.01.2026, тэмпература паветра -19,5 градусаў». Жанчына размясціла відэа 30 студзеня. Яна не ўдакладняе, калі быў зняты ролік: у той жа дзень ці раней. Дата, пазначаная ў апісанні відэа, можа спасылацца на тэмпературу, якая была ў Слуцку ў дзень публікацыі.

 

View on Threads

 

За кароткі час ролік случчанкі набраў шмат каментароў і праглядаў. Нехта ў каментарах нават адзначыў акаўнт міліцыі Мінска, каб тыя патлумачылі, у якіх умовах знаходзяцца жывёлы на прадпрыемстве. Тыя хутка адказалі і адрапартавалі, што інфармацыя перададзеная па тэрытарыяльнасці.

Скрыншот каментароў у Threads

Як на ролік адрэагавалі чыноўнікі і праўладныя медыя

Пасля таго, як ролік разляцеўся па сацсетках, на месца прыехала аператыўная група для праверкі сітуацыі, паведамляе праўладнае медыя «Мінская праўда». У складзе групы быў Сяргей Прымачэнка, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і прамысловасці Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Ён, у сваю чаргу, адзначыў, што будынак «Слуцкай нівы» знаходзіцца ў нармальным стане. А сама інфармацыя, апублікаваная случчанкай, не адпавядае рэчаіснасці. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што на момант публікацыі роліка на прадпрыемстве снегу не было.

Прадпрыемства «Слуцкая ніва». Здымак апублікаваны 31 студзеня. Фота: mlyn.by

У самім праўладным медыя заявілі, што відэа апублікавалі з затрымкай, бо 30 студзеня ў Слуцку быў сонечны дзень. Пры гэтым у «Мінскай праўдзе» фактычна пацвердзілі, што на «Слуцкай ніве» сапраўды было шмат снегу, але пра гэта паведамілі «з затрымкай». У якасці прычынаў праблемы назвалі дзве магчымыя прычыны: «Або вароты не былі шчыльна зачыненыя перад пачаткам снегападу, або снег пракраўся ўнутр з-за недастатковай герметычнасці закрыцця». Але замест прамога прызнання праблемы, відэа з кароўніка назвалі «укідам» і «спробай выдаць старое за сенсацыю».

На новых здымках, якія апублікавалі ў медыя 31 чысла, снег адсутнічаў.

Не першы падобны выпадак на прадпрыемствах

Нагадаем, што падобныя праблемы заўважаюць у розных сельгаспрадпрыемствах Беларусі. Так, пракуратура выявіла шматлікія факты безгаспадарчасці на фермах ААТ «Чэрыкаў агра».

У памяшканнях, дзе ўтрымліваецца буйная рагатая жывёла, не былі прынятыя належныя меры па ўцяпленні і добраўпарадкаванні. Дахі і аконныя праёмы мелі пашкоджанні, а вада ў ёмістасцях для паення скаціны замярзала. У кармах для жывёлы пракуроры выявілі кавалкі лёду, а таксама палімерную плёнку.

Небяспеку для работнікаў стваралі і вялікія ледзяшы, якія звісалі са стрэхаў фермаў. Яшчэ адным сур’ёзным парушэннем стала няправільная эксплуатацыя водагаспадарчага збудавання: у воданапорную вежу бескантрольна падавалася вада, яна пералівалася цераз край, у выніку чаго тэрыторыя каля адной з фермаў пакрылася лёдам.

Па выніках праверкі пракурор раёна вынес прадпісанне кіраўніцтву ААТ «Чэрыкаў агра» з патрабаваннем ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Чытайце таксама: На адным з прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна кароў кармілі бруднай саломай, змешанай з гноем

Recent Posts

«Нет моей ивы… Какой-то обрубок». Пост брестчанки вызвал споры, правильно ли коммунальщики обрезают деревья

Во дворе брестчанки от ивы остался «обрубок». Как выяснилось, не только она возмущена тем, как…

20.03.2026

Бабруйчанка паскардзілася на смецце ў TikTok — яго неўзабаве прыбралі

Жыхарка Бабруйска заўважыла перапоўненую сметніцу ў адным з раёнаў горада. Усё змянілася пасля публікацыі роліка…

20.03.2026

«Почему выезд из страны стоит 25 долларов?» Беларусы раскритиковали заявления чиновников в пункте пропуска «Брест»

Глава МИД заявил, что брестчанину легче сесть на чартерный самолет и улететь на восток, чем…

20.03.2026

Lidbeer отменен: как главный фестиваль Лиды тихо сошел на нет

Организаторы сообщили об отмене Lidbeer-2026. Фанаты в шоке: многие уверены — история культового фестиваля подошла…

20.03.2026

Мост через Припять к 2027-му: спасение Полесья или стройка «для галочки»?

Чиновники обещают открыть мост между Столином и Лунинецким районом к 2027 году. Но жители сомневаются:…

20.03.2026

«Колькі можна карэктаваць падатковы кодэкс?»: Беларусы масава адрэагавалі на прапанову дасылаць ідэі для зменаў

Беларусам прапанавалі дасылаць прапановы па зменах у падатковы кодэкс. У адказ у каментарах пачалося актыўнае…

20.03.2026