Categories: Новости

«Чыстая талерка» і не толькі: як у школах Брэсцкай вобласці вучаць есці без рэшткаў

У брэсцкай школе №5 прайшла акцыя, мэта якой — «навучыць дзяцей правільна харчавацца і шанаваць працу кухараў». Школьнікаў нават прыцягнулі да гатавання ежы.

Share

У Брэсце сярэдняя школа № 5 імя С. С. Смірнова правяла акцыю «Чыстая талерка» ў межах праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Ініцыятыва была скіраваная на фарміраванне культуры правільнага харчавання, скарачэнне харчовых адходаў і выказванне павагі да працы школьных повараў.

Чытайце таксама: «Директора будут дегустаторами»: что происходит со школьным питанием и почему Лукашенко снова недоволен

Удзел у акцыі прынялі 195 першакласнікаў і другакласнікаў разам з бацькамі, педагогамі і супрацоўнікамі сталовай. Як вынікае з TikTok-відэа, апублікаванага медыя «Брэсцкі Веснік», дзяцей таксама прыцягнулі да працоўных будняў повараў. Магчыма, хтосьці з іх упершыню ўбачыў кухню не з боку талеркі, а з боку каструлі. Ці прымушалі школьнікаў абавязкова даядаць усё да апошняй крошкі — застаецца невядома: гэты момант, як і часта бывае, застаўся па-за кадрам.

@brestvestnikСредняя школа №5 г. Бреста имени С.С. Смирнова провела акцию «Чистая тарелка» как часть проекта «Здоровые города и посёлки». Главная задача – привить подрастающему поколению культуру правильного питания, уменьшить количество выбрасываемой еды и выразить признательность труду поваров.♬ оригинальный звук — Brestvestnik

Як беларусы ставяцца да праверак харчавання

Зусім нядаўна ў TikTok-акаўнце раённага медыя «bereza.by» апублікавалі чарговае «пахвальнае» відэа — на гэты раз пра рэйды пракуратуры ў школьных сталовых. Праверкі правялі ў сярэдняй школе вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна. Аднак аптымістычны тон роліка выклікаў у жыхароў рэгіёна нямала пытанняў.

@365bel Родители школьников возмущены проверками в столовых Брестской области. Прокуратура провела проверку школьной столовой в деревне Здитово Березовского района. Директор учреждения образования Татьяна Ажажа заверила, что «рационы питания соблюдаются в полном объеме». Однако у самих жителей района и Брестской области возникли вопросы к результатам проверок питания. «Что там они проверяют? Сидя в кабинетах сами ничего не знают и далеки от рабочих моментов. Какой кошмар, бедные повара», «В школах Бреста лучше проведите мероприятия. Во многих школах ничего не поменялось. Холодные сосиски с холодными макаронами. И дети это не едят», — пишут родители школьников в комментариях под видео. #беларусь #брест #брестскаяобласть #школа #школыбеларуси ♬ оригинальный звук — 365bel

У каментарах пад відэа разгарнулася актыўнае абмеркаванне. Як вынікае з каментароў пад ролікам, незадаволенасць вынікамі праверак выказваюць не толькі жыхары Бярозаўскага раёна, але і іншых частак Брэсцкай вобласці. Частка каментатараў лічыць, што такія рэйды не прыводзяць да рэальных зменаў: якасць харчавання не паляпшаецца, затое нагрузка і ціск на работнікаў сталовых узрастаюць. Іншыя, наадварот, звяртаюць увагу на тое, што ў некаторых школах санітарныя нормы не выконваюцца наогул — і менавіта гэтыя праблемы, на іх думку, застаюцца па-за ўвагай правяраючых.

Як пачыналіся рэйды на школьныя сталовыя

Нагадаем, што з 1 кастрычніка ў Беларусі кошты на харчаванне ў школах і дашкольных установах павысілі прыкладна на 5 %. Улады тлумачылі гэта неабходнасцю выкарыстання больш якасных прадуктаў. Аднак яшчэ тады многія бацькі сумняваліся, што падаражанне сапраўды прывядзе да паляпшэння школьных абедаў.

Гэтыя сумневы не зніклі і цяпер. У сацсетцы Threads адна з маці распавяла, што пасля чарговых «праверак» у школе яе дачкі абяцалі палепшыць якасць страў і нават прасілі дзяцей «усё з’есці». На практыцы ж, паводле яе слоў, ежа засталася нясмачнай, а вучняў фактычна схілялі да таго, каб даядаць тое, што ім не падабалася.

Між тым Камітэт дзяржаўнага кантролю сумесна з Пракуратурай працягвае праверкі школьных сталовых і фіксуе сур’ёзныя парушэнні: ад крадзяжу прадуктаў супрацоўнікамі да выпадкаў, калі дзецям падавалі стравы з сапсаваных інгрыдыентаў. На фоне такіх фактаў усё больш беларусаў задаюцца пытаннем, ці здольныя акцыі, рэйды і новыя тарыфы вырашыць праблемы, якія назапашваліся ў сістэме школьнага харчавання гадамі.

Канфіскаваная ежа са школьных сталовых. Фота: Дэпартамент аховы

А пакуль у адных школах дзяцей вучаць шанаваць кожную лыжку, а ў іншых — рапартуюць пра праверкі, галоўнае пытанне застаецца адкрытым: што для школьнікаў важней — чыстая талерка ці смачная і бяспечная ежа?

Чытайце таксама: «Бедныя кухары!»: У Брэсцкай вобласці бацькі абураныя праверкамі ў школьных сталовых

Recent Posts

Уличный свет вернули: эксперимент с «экономией» в Минске признали неудачным

Мингорисполком отменил позднее включение уличного освещения после шквала жалоб. Эксперимент с «экономией» продлился всего один…

07.02.2026

Хейтэрскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў: навошта іх ствараюць?

Жыхары розных гарадоў працягваюць скардзіцца на грамадскі транспарт. Моладзь стварае хейтэрскія акаўнты, дзе паказвае спазненні…

07.02.2026

«Любое благоустройство начинается с уничтожения деревьев». Коммунальники добрались до тополей на набережной Бреста

Брестчане заметили, что на набережной пилят и обрезают тополя. Чиновники никак не комментируют это. А…

06.02.2026

«В стране денег нет, а тратят остатки на ерунду». На трассе М1 установят красно-зеленое лазерное оповещение и отбойники

Беларусов больше волнует ремонт трассы М1, очистка ее от снега, установка надземных или подземных пешеходов,…

06.02.2026

«Для патрыятызму»: у Горках школьнікі выканалі ваенную песню, але беларусы не зразумелі навошта

У Threads акаўнт сярэдняй школы №1 г. Горкі апублікаваў відэа, на якім вучні 9 класа…

06.02.2026

Абласныя цэнтры адстаюць ад Мінска: у Магілёве абяцаюць аплату карткай у транспарце толькі да 2029 года

Улады Магілёўскай вобласці плануюць перавесці ўвесь гарадскі транспарт на аплату банкаўскімі карткамі да канца пяцігодкі…

06.02.2026