На Гомельшчыне завяршыліся першыя абавязковыя ваенна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў. Іх арганізацыя выклікала нямала пытанняў.
Ваенна-палявыя зборы ў Петрыкаве. Фота: petrikov.news
У Гомельскай вобласці завяршыліся першыя маштабныя ваенна-палявыя зборы для вучняў 10-х класаў.
BGmedia ўжо паведамляла пра тое, што ўдзел у іх стаў абавязковай часткай навучальнай праграмы, а без праходжання збораў школьнікам пагражала неатэстацыя. Нягледзячы на незадаволенасць некаторых бацькоў школьнікаў, зборы так і не адмянілі.
Чытайце таксама: «От кого защищаться?»: Беларусы спорят из-за обязательных учебно-полевых сборов, без которых не переведут в 11 класс
На тое, як гэтыя зборы прайшлі ў розных раёнах Гомельшчыны, звярнула ўвагу выданне «Штодзень», якое прааналізавала артыкулы дзяржаўных СМІ і мясцовай прэсы.
Як высветлілася, абяцаныя намётавыя лагеры і палявыя ўмовы на практыцы часта ператвараліся ў размяшчэнне ў школьных спартзалах, інтэрнатах або навучальных установах, а арганізацыя нярэдка выглядала даволі сціпла.
Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.
Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
У Мазыры частку школьнікаў сапраўды размясцілі ў стацыянарных намётах з драўлянай падлогай і печкамі для абагрэву, а частку — у звычайных турыстычных намётах на тэрыторыі дома адпачынку.
Аднак кадры дзяржаўнага тэлебачання паказалі, што з формай узніклі праблемы. Частка падлеткаў была ў камуфляжы розных узораў, частка — у старой савецкай форме з чырвонымі сцяжкамі, а некаторыя ўдзельнікі заставаліся ў звычайным адзенні.
Не ўсё гладка выглядала і з матэрыяльным забеспячэннем. З рэпартажаў складалася ўражанне, што зброі для практычных заняткаў было няшмат, а асобныя аўтаматы выкарыстоўваліся хутчэй для дэманстрацыі.
Самі школьнікі ў інтэрв’ю дзяржаўным журналістам казалі, што найбольш ім спадабаліся заняткі па тактычнай падрыхтоўцы, кіданні гранат, перапаўзанні і медыцынскай дапамозе.
Як высветлілася, намётаў хапіла далёка не ўсім.
У Рэчыцы частка школьнікаў пражывала ў міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, але многіх размясцілі проста ў спартовай зале. Ложкі стаялі амаль ушчыльную адзін да аднаго, а некаторыя падлеткі карысталіся ўласнымі спальнікамі. Падчас закрыцця збораў было бачна, што адзінай формы тут таксама не было. Хлопцы стаялі ў розных кашулях, майках і штанах, а асобным дасталіся камуфляжныя камізэлькі і вайсковыя берцы.
У Калінкавічах і Ельску сітуацыя выглядала падобна: школьнікаў таксама размяшчалі ў спартзалах, а пасцельную бялізну многія, верагодна, прывозілі з дому.
У Калінкавічах дадаткова абмежавалі карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Іх забіралі і выдавалі толькі на адну гадзіну ў дзень.
Чытайце таксама: «Муж сказал, что видео сгенерировано ИИ»: провластный блогер показал столовую 38-й бригады — солдат кормят «как дома»
У Петрыкаве школьнікаў таксама пасялілі ў школе. Тут праводзілі страявую падрыхтоўку, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і спаборніцтвы. Асаблівую ўвагу прыцягнулі фатаграфіі са спаборніцтваў па стральбе, дзе выкарыстоўваліся драўляныя макеты аўтаматаў.
У Брагіне падлеткаў размясцілі каля лесапаркавай зоны. Акрамя вайсковых заняткаў, да іх прыязджалі прадстаўнікі ўлады і праваахоўнікі, якія расказвалі пра правапарушэнні і адказнасць.
У Рагачове школьнікаў пасялілі ў школе-інтэрнаце, а частку заняткаў праводзілі супрацоўнікі міліцыі.
У Ельску ў занятках удзельнічалі вайскоўцы спецпадраздзялення «Граніт». Яны дэманстравалі школьнікам дрон, навігацыйнае абсталяванне і вучылі страявой падрыхтоўцы.
Акрамя таго, праграма ўключала:
У Светлагорску школьнікі наведвалі вайсковыя часткі, ціры і вучыліся капаць акопы.
У Гомелі ўдзельнікаў размясцілі ў дзіцячым лагеры «Луч». Частка падлеткаў сапраўды жыла ў намётах. Таксама для іх арганізоўвалі сустрэчы на тэмы патрыятызму і вайсковай службы.
На фоне маштабных збораў для юнакоў праграма для дзяўчат выглядала больш сціплай.
У некаторых выпадках падрыхтоўка займала ўсяго некалькі дзён. Пры гэтым дзяўчат не адпраўлялі жыць у намёты або школы на кругласутачнай аснове, таму інфармацыі пра іх заняткі ў дзяржаўных СМІ было значна менш.
Афіцыйна галоўнай мэтай збораў называлі дапрызыўную падрыхтоўку, патрыятычнае выхаванне і папулярызацыю вайсковай службы.
Аднак пасля завяршэння кампаніі застаецца нямала пытанняў. На працягу дзесяці дзён школьнікаў вучылі маршыраваць, збіраць аўтаматы, кідаць гранаты і карыстацца процівагазамі. Пры гэтым у розных раёнах не хапала формы, намётаў і нават месцаў для пражывання.
Самі зборы ў многіх выпадках нагадвалі хутчэй дэманстрацыйныя мерапрыемствы для справаздач і сюжэтаў дзяржаўнага тэлебачання, чым паўнавартасную палявую падрыхтоўку. У выніку частка дзесяцікласнікаў правяла пачатак летніх канікулаў не ў намётавых лагерах, а ў школьных спартзалах, інтэрнатах і навучальных класах.
Пры гэтым многія элементы праграмы — страявая падрыхтоўка, зборка аўтаматаў, кіданне гранат і заняткі з процівагазамі — застаюцца практычна нязменнымі ўжо не адно дзесяцігоддзе, хоць характар сучасных войнаў за гэты час істотна змяніўся. Аднак варта адзначыць, што дзяржаўнай прапаганды ў такіх мерапрыемствах з кожным годам становіцца ўсё больш.
Чытайце таксама: «Нястрымная “весялосць”»: у вайсковай частцы ў Полацку зладзілі «Матчыны пірагі», але радасці гэта не дадало
Кадры разрушения карьера в Русиновичах вызвали широкий резонанс в соцсетях — экскаваторы заживо хоронят птенцов…
Люди становятся в очередь ночью, чтобы утром взять талон в МРЭО ГАИ Пинска. Гаишники назвали…
Газета «Наш край» вместо прямого ответа на критику жителей опубликовала подборку новостей об отключениях воды…
Огромный прицеп четыре дня закрывал окна витебской студии, а чиновники разводили руками. Проблема решилась только…
Казімір Свёнтак — сапраўды гераічны святар. Ён прайшоў праз камеру смяротнікаў і лагеры ў Сібіры,…
Пока в Беларуси массово срезают старые качели, на Севере Европы создают «дикие» площадки. Разбираемся, почему…