Categories: Новости

«Кіраўнік дакіраваўся. Ад змены месцаў складнікаў сума не змяняецца». У Дуброўне ў гаражы ЖКГ працякае дах

Мясцовыя жыхары вінавацяць ва ўсім дырэктара ЖКГ Алега Кір'янава. Раней ён працаваў намеснікам старшыні Дубровенскага райвыканкама.

Share

Віцебскія навінавыя паблікі апублікавалі відэа з гаража ЖКГ Дуброўна, дзе захоўваецца тэхніка. Падчас дажджу там працякае дах.

«Гэта гараж ЖКГ у Дуброўне. Як можна рамантаваць, ды нават проста захоўваць тэхніку, калі з даху цячэ? А правяральнікі патрабуюць, каб было спецадзенне і захаванне тэхнікі бяспекі. Калі тут нават элементарнага няма», — каментуюць відэа.

Мясцовыя жыхары вінавацяць ва ўсім дырэктара ЖКГ Алега Кір’янава:

  • «Кіраўнік дакіраваўся. Спачатку ў выканкаме, потым у ЖКГ. Ад змены месцаў складнікаў сума не змяняецца».
  • «Гэта Кір’янаў, разваліў маслазавод, зараз ЖКГ».

Некаторыя жыхары Дуброўна распавялі віцебскаму пабліку, што каля трох тыдняў таму МАЗ камунальнікаў патрапіў на мосце ў ДТЗ і разбіў два аўтамабілі. Паводле іх слоў, у грузавіка дрэнна працуюць тормазы, няма тэхагляду, няспраўная задняя оптыка. Пры гэтым МАЗ пасля аварыі працягвае ездзіць па горадзе.

Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Чытайце таксама: В Дрогичине прокуратура проверила работу ЖКХ. Какие нарушения потребовали устранить в течение месяца?

Дах працякае ў такіх месцах ледзь не ва ўсіх дзяржарганізацый і калгасаў?

Каментатары ўпэўніваюць, што дах працякае ў такіх месцах ледзь не ва ўсіх дзяржарганізацый і калгасаў:

  • «У Лагойскім камхозе не лепш».
  • «Такое ў 70% сельгаспрадпрыемстваў робіцца».
  • «Так у 99,9% гаспадарак па краіне».
  • «Усюды цячэ з даху, зайдзіце ў любую майстэрню».
  • «Тое, што пры СССР было пабудавана, і то захаваць і адрамантаваць не могуць, працуюць абы-як».
  • «Дажылася краіна да ручкі».

Некаторыя, зрэшты, не бачаць праблемы, што ў гаражы працякае дах: «Ды нармальна ўсё, галоўнае, дах ёсць».

Дырэктар Дубровенскага ЖКГ Алег Кір’янаў

Алег Кір’янаў займае гэтую пасаду мінімум з красавіка 2020 года

Адзначым, што на момант падрыхтоўкі гэтага тэксту раённая газета «Дняпроўская праўда» і ЖКГ не каментавалі апублікаванае відэа.

Што тычыцца дырэктара ЖКГ Алега Кір’янава, то ён займае гэтую пасаду мінімум з красавіка 2020 года — тады яго імя ўпершыню згадваецца ў СМІ ў кантэксце гэтай пасады.

Таксама вядома, што да працы ў ЖКГ Кір’янаў са снежня 2016 года працаваў намеснікам старшыні Дубровенскага райвыканкама. Таму факты з яго біяграфіі, якія пералічылі ў каментарах пад відэа, праўдзівыя.

Чытайце таксама: В Слуцке после ремонта снова течет крыша: жильцы дома на Социалистической жалуются на протечки

Recent Posts

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026

Диван не по карману? Беларусбанк отказал в льготном кредите на беларуские товары под 4% жительнице Гродно

Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…

13.05.2026

«Не хапае? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна». Кругласутачная аптэка ў Слоніме не з’явіцца праз дэфіцыт кадраў

У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…

13.05.2026

«Калі тут будзе смецце, ніхто не будзе гуляць». Шасцігадовае дзіця запісала зварот да Лукашэнкі праз дзіцячую пляцоўку

Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.

13.05.2026