Ахоўнікі шклоўскай калоніі, дзе загінулі палітвязні Вітольд Ашурак і Валянцін Штэрмер, атрымалі прэстыжную ўзнагароду МУС.
Ахоўнікі шклоўскай калоніі. Фота з адкрытых крыніц
Ахоўнікаў шклоўскай папраўчай калоніі № 17, дзе за апошнія гады загінулі палітычныя зняволеныя, прызналі найлепшымі ў Беларусі.
Чытайце таксама: У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову
Камісія Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) прызнала 5 асобны стралковы батальён вайсковай часці 6713 лепшым у сваёй катэгорыі. Гаворка ідзе аб Унутраных войсках МУС. Ваеннаслужачыя гэтага падраздзялення штодня выконваюць толькі адну службова-баявую задачу — ахову ПК-17 у Шклове, канваіраванне асуджаных і нагляд за імі. Аб гэтым паведамляюць журналісты і праваабаронцы з Mayday.team.
Камандзіру батальёна «за дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці» начальнік ДВП Алег Маткін уручыў пераходны прыз. Узнагарода носіць імя генерал-маёра ўнутранай службы Уладзіслава Кашаленкі, якога лічаць фактычным стваральнікам сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі. Сам прыз быў заснаваны ў 2006 годзе тагачасным міністрам унутраных спраў Уладзімірам Навумавым.
Шклоўская калонія № 17 па шэрагу фармальных паказчыкаў лічыцца адной з «найлепшых» у краіне. Аднак пры ацэнцы ігнаруецца ключавая праблема — смерці палітычных зняволеных.
Так, у пачатку 2025 года ў калоніі памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. Пра яго смерць стала вядома толькі ў траўні, дакладныя абставіны дагэтуль невядомыя. Таксама няма яснасці, дзе менавіта памёр Штэрмер — у самой калоніі ці пасля вывазу ў бальніцу.
Былы палітвязень Дзмітрый Лукша, які летам 2024 года выйшаў на волю па памілаванні і знаходзіўся з Валянцінам у адным атрадзе, распавёў «Нашай Ніве», што Штэрмер быў у вельмі цяжкім стане: «Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА».
Раней, 21 траўня 2021 года, у шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітычны актывіст Вітольд Ашурак. Пра яго смерць стала вядома ў той жа дзень. Паводле звестак СК, дзяжурны кантралёр знайшоў Ашурка без прытомнасці, пасля чаго выклікалі медыкаў і «хуткую дапамогу», аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі выніку.
СМІ і праваабаронцы паведамлялі, што Вітольда Ашурка пасля каранціну адразу перавялі ў штрафны ізалятар. Былыя зняволеныя сцвярджалі, што чулі, як яго збівалі, а адзін з кіраўнікоў калоніі нібыта нават апраўдваўся за яго смерць. Крымінальную справу па факце гібелі Ашурка так і не распачалі, а яго сваякоў не азнаёмілі з вынікамі судова-медыцынскай экспертызы. Пазней Следчы камітэт перастаў адказваць на звароты родных.
У памяць пра Вітольда Ашурка беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём палітвязня.
Начальнік шклоўскай калоніі № 17 Аляксандр Карніенка з жніўня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрапейскага саюза.
Чытайце таксама: В шкловской колонии умер политзаключенный Витольд Ашурок. Ему было 50 лет
Сярод беларускіх суіскальнікаў прытулку ў Грузіі нарастаюць трывожныя настроі і страх затрыманняў — пра гэта…
Вясной у розных рэгіёнах Беларусі фіксуюць масавы замор рыбы. Жыхары абураныя і вінавацяць службы ў…
Две сестры несколько лет начисляли себе повышенную зарплату. Теперь им грозит до 12 лет лишения…
В очереди перед пунктом пропуска «Тересполь» не так много автобусов, но некоторые не хотят стоять…
После масштабного обновления по ул. Орджоникидзе в Бресте вновь заработала УЗ «Брестская стоматологическая поликлиника». Правда,…
Беларусы, якія купілі паштэт і фарш, заўважылі дзіўныя даты прыдатнасці — яны выглядаюць так, нібы…