У размове з дзяржаўным медыя беларуская паэтка распавяла пра сваю творчасць на роднай мове. Але на беларускую мову яна так і не перайшла.
Кацярына Стройлава, паэтка. Фота: library.bsu.by
Кацярына Стройлава — беларуская паэтка, член Беларускага саюза пісьменнікаў. У размове з дзяржаўным медыя дзяўчына распавяла пра сваё натхненне і творчасць на беларускай мове. Аднак, што цікава, так і не перайшла на беларускую мову.
Чытайце таксама: Прапагандыст узгадаў забарону беларускай мовы. Але толькі з боку палякаў
Карэспандэнт Беларускага тэлеграфнага агенцтва правёў інтэрв’ю цалкам па-расейску, хоць размова датычылася беларускамоўнай творчасці. Чаму быў зроблены такі прынцыповы выбар мовы — невядома. Але відавочна, што ў БЕЛТА нават у матэрыялах пра нашую культуру нацыянальная мова выкарыстоўваецца рэдка. На Дзень беларускага пісьменства 2025 года, які прайшоў у Лідзе, агенцтва апублікавала шэраг матэрыялаў пра свята. Аднак толькі два з іх былі напісаныя па-беларуску.
Творы Кацярыны напісаныя на розныя тэмы. Сярод іх — аповеды пра Другую сусветную вайну, рэлігійныя творы (дзяўчына скончыла Тэалагічны факультэт БДУ), а таксама вершы па-беларуску, у якіх выражаецца любоў да прыроды і роднай зямлі. Свае вершы паэтка піша як для дарослых, так і для падлеткаў.
Сама Стройлава распавядае: «Я лічу, што ў беларускага аўтара павінна быць хоць якая творчасць на роднай мове. Нашая мова меладычная, цёплая. Часта яе чытаю ў іншых паэтаў і пісьменнікаў, і атрымліваю асалоду ад яе мяккасці».
За сваю творчасць Стройлаву ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Адкрыццё» за кнігу «Цярністы шлях» за 2016 год.
Чытайце таксама: «Я ганаруся, што выкладаю па-беларуску»: настаўніца адной са школ падзялілася сваім досведам у TikTok
В Instagram газеты Дзержинска показали дым с частного подворья, который стелется к дороге. В комментариях…
На аукцион снова выставили арестованный гараж в Бресте, владельцем которого указан полный тезка известного ресторатора.
В областной больнице обещают приживаемость до 95–98%. Брестчане считают цены высокими, а мы проверили, действительно…
Брестчанка попыталась записать ребенка к стоматологу по телефону, но после почти часа ожидания звонок сбросился.…
Аллею высадили работники ОАО «Веста» в 2019 году. Тогда появление новых деревьев подавалось как одно…
Ідэя сапраўды выглядае цікавей за звычайныя прыпынкі. Атрымалася адначасова добраўпарадкаванне горада і невялікая выстава пад…