Categories: Новости

Прапагандыста зрабілі яшчэ і паэтам — лаўрэатам «Лепшага дэбюту»

Беларускі прапагандыст і дэпутат Вадзім Баравік атрымаў у Лідзе прэмію «Лепшы дэбют» і ўпершыню прадставіў сябе як паэта.

Share

З 6 па 7 верасня ў Лідзе праходзіць свята Дня беларускай пісьменнасці. Сёлета асноўныя тэмы: «80-годдзе Вялікай Перамогі», «Год Добраўпарадкавання», 500 год з першай публікацыі кнігі «Апостал» Францыска Скарыны і юбілейныя даты беларускіх класікаў.

Чытайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестываля звязана з «расейскім светам»

У першы дзень былі абвешчаны лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Большасць пераможцаў ўжо доўгі час выдаюць свае кнігі і так ці інакш звязаныя з літаратурай. Былі і тыя, хто публікаваўся ўпершыню. У іх узнагародах не было нічога незвычайнага. Але сапраўдным «сюрпрызам» стала намінацыя «Лепшы дэбют», якая дасталася Вадзіму Баравіку, вядомаму прапагандысту і дэпутату Мінскага гарсавета. Таму самаму, што ў 2020 годзе быў даверанай асобай Лукашэнкі. Прэмію ён атрымаў за паэтычны зборнік «Иду по Минску», выдадзены домам «Звязда».

«У паэтычную складанку Вадзіма Баравіка ўвайшлі вершы розных гадоў на рускай і беларускай мовах, якія ўключаюць любоўную, філасофскую, грамадзянскую і пейзажную лірыку. Кніга рэкамендуецца шырокаму колу чытачоў», —такое апісанне кнігі на беларускім маркетплэйсе oz.by.

Чым жа вядомы Вадзім Баравік? На дзяржаўным тэлебачанні ён дэманструе свой «шматбаковы профіль», прадстаўляючы сябе як палітычнага аналітыка, дэпутата і прадпрымальніка. Што да апошняга — тут сітуацыя больш цікавая. Пошук у дзяржаўных рэестрах паказаў, што ў 1997 годзе ён сапраўды зарэгістраваў індывідуальнае прадпрыемства, але ў 2021 годзе яно было выключана з ЕГР. Іншымі словамі, ранейшы статус прадпрымальніка, хутчэй за ўсё, патрэбны для прыгожага радка на тэлебачанні.

ІП Вадзіма Баравіка. Скрыншот з сайта normativka.by

У прамых эфірах Вадзім часта каментуе геапалітычныя пытанні, дзе заяўляе пра «канец Калектыўнага Захаду» і падкрэслівае важнасць супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем. Акрамя таго, ён удзельнічаў у праграмах канала саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «БелРос», дзе выступаў у падтрымку дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Яшчэ ў 2017 годзе ён публікаваў матэрыялы для расійскага прапагандысцкага рэсурсу СОНАР2050, дзе сцвярджаў пра небяспеку адукацыйных праектаў у Беларусі, што фінансуюцца інстытуцыямі ЕС, нібыта яны могуць прывесці да рэвалюцыі, падобнай да ўкраінскай.

Чытайце таксама: В Хойниках с помпой открыли бассейн. И сразу же закрыли

Пры гэтым да 2020 года Баравік часта наведваў розныя краіны ЕС і дзяліўся гэтым на сваёй старонцы ў Instagram. У той жа час ён сцвярджае, што развал Еўразвязу і слабая Еўропа невыгадныя для Беларусі, бо гэтым скарыстаецца ЗША. Падчас прамога эфіру СТВ ён заявіў, што на тэрыторыі Беларусі «ідзе вайна» (размова ішла пра вайну Расеі супраць Украіны) — даволі смелае выказванне для прапагандыста.

Скрыншот з Instagram

У ягоных выказваннях шмат супярэчанняў, але нязменна адно — падтрымка Лукашэнкі. Цяпер да трох ранейшых роляў для ТБ — «палітычнага аналітыка, дэпутата і прадпрымальніка» — яшчэ дадаецца і «паэт».

Recent Posts

«Так вот откуда все пробки». ГАИ отчиталась об умных светофорах и камерах, а брестчане винят ее в транспортном коллапсе

Гаишники объяснили брестчанам, как на перекрестках работают радары-детекторы и камеры для автоматических штрафов.

02.11.2026

«Куда так торопитесь?»: в Бресте начали украшать набережную к Новому году. Жители недовольны

Новогодний декор постепенно появляется на набережной в Бресте, но горожане не спешат радоваться: многие считают,…

02.11.2026

«Ребенка ждали шесть лет». Беременная минчанка пожаловалась Лукашенко на отношение к пациенткам в 5-ой больнице

Женщина утверждает, что в минской больнице могли пропустить опасное укорочение шейки матки. Теперь за ее…

02.11.2026

В Бресте с аукциона продали право аренды крошечного участка у остановки в 27 раз дороже начальной цены

Торги шли за 24 квадратных метра возле остановочного пункта «Защитников Отечества», который находится на улице…

02.11.2026

Кот на Варшавском мосту: животное оставили на границе без документов. Что известно о его судьбе?

На беларуско-польской границе в переноске оказался кот без необходимых документов. История вызвала волну возмущения и…

02.11.2026

Власти продолжают устраивать субботники в «Дубраве». И вот почему: рядом появится новый жилой квартал

Брестские чиновники не оставляют в покое зеленую зону на Дубровке, регулярно отправляя туда людей на…

02.11.2026