Categories: Новости

Расейка паступіла ў мінскі каледж, бо ў яе краіне ўсе бюджэтныя месцы занялі дзеці «СВОшнікаў»

Дзяўчына расказала сваю гісторыю ў TikTok: «Дзеці загінулых ваенных займаюць усе бясплатныя месцы».

Share

Расейка Аліса бясплатна вучыцца ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Паступіць у іншую краіну яе вымусіла сітуацыя ў Расіі, дзе, паводле яе слоў, усе бюджэтныя месцы ў каледжах і ўніверсітэтах занялі дзеці загінулых удзельнікаў вайны ва Украіне.

Чытайце таксама: В Украине погиб молодой брестчанин, который воевал за Россию. В 2020-м его наградили грамотой за геройство в Малорите

Вось як дзяўчына апісвае цяперашнюю сітуацыю з паступленнем у Расіі: «Дзеці СВОшнікаў забіраюць бюджэтныя месцы ў навучальных установах і не даюць туды паступіць звычайным людзям, нават калі яны маюць чырвоны атэстат і высокія балы дзяржаўных іспытаў. Ім прыходзіцца ісці на “платку”», — распавядае Аліса.

Дзяўчына вырашыла пакуль не паступаць ва ўніверсітэт, разумеючы, што трапіць на бюджэтнае месца пасля школы — амаль немагчыма. Таму пасля дзевятага класа яна абрала медыцынскі каледж у Калінінградзе.

@lisakinza11 #Минск #медколледж ♬ ОНА ХОЧЕТ ЗАЕХАТЬ В МИНСК — nkeeei

Аліса мела чырвоны атэстат і разглядала навучанне выключна на бюджэтнай аснове. Але нават у каледжы ёй не пашанцавала: звычайныя абітурыенты, як яна, маглі паступіць на медыцынскую спецыяльнасць толькі на платнай аснове.

«Заставалася адно выйсце — успомніць пра беларускія карані»

Паспрабаваўшы пашукаць магчымасці ў іншых гарадах — Маскве і Санкт-Пецярбургу, — дзяўчына сутыкнулася з тым жа: «Калі я паглядзела, хто паступаў на бюджэт у мінулым годзе, то моцна здзівілася. У спісах убачыла нерасейскія прозвішчы, адзначаныя чырвонай птушачкай — гэта дзеці тых, чые бацькі загінулі на СВО. І палова спісу была менавіта з такімі пазнакамі».

Па словах дзяўчыны, прахадныя балы ў гэтых абітурыентаў былі вельмі нізкія, але іх усё адно прымалі.

У выніку заставалася адно выйсце — успомніць пра свае беларускія карані. Маці Алісы ўзгадала, што яе дзед быў беларус, таму дзяўчына вырашыла падаць дакументы ў Мінск. З чырвоным атэстатам яе прынялі, і менавіта так у яе пачалося новае жыццё ў Беларусі.

Цікава, што, паводле слоў дзяўчыны, хоць яна і вучыцца бясплатна і паступіла «на правах беларускі», адпрацоўка пасля вучобы для яе не прадугледжаная — як для замежнай грамадзянкі.

Як беларусы адрэагавалі на гісторыю Алісы

У каментарах пад відэа разгарнулася абмеркаванне. Некаторыя карыстальнікі адзначылі адваротную тэндэнцыю — калі беларусы паступаюць у Расію:

  • «А беларусы ў Піцер паступаюць».
  • «Цікава, а мы з РБ паступаем у Смаленскі медыцынскі каледж».

Іншыя ж, наадварот, абурыліся, што расейцы «забіраюць у іх бюджэтныя месцы»: «А потым беларускія дзеці не могуць паступіць у каледжы на бюджэт. Цікава, ці абавязаныя расейцы вяртаць дзяржаве Беларусі 20 тысяч рублёў, калі не адпрацуюць ці будуць адлічаныя, ці гэта толькі для беларусаў такі закон?».

Чытайце таксама: Украінец з Данецка, які вучыць беларускую мову: «І мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў»

Recent Posts

На Стукачоўскіх могілках у Гомелі заўважылі шмат пахаванняў з расійскімі сцягамі

На Стукачоўскіх могілках у Гомелі з'явіліся магілы з расійскімі сцягамі. Жыхары мяркуюць, што частка пахаваных…

25.08.2026

Беларуска сумняваецца, што былы муж-дальнабойшчык атрымлівае 1400 рублёў: «Можа, мяне падманваюць?»

Беларуска расказала ў Threads, што атрымлівае ад былога мужа 350 рублёў на дзіця. Яна сумняваецца…

25.08.2026

У Беларусі не хапае работнікаў, але вакансій для замежнікаў за тыдзень стала амаль на 5% больш

На фоне дэфіцыту амаль 138 тысяч работнікаў у Беларусі за тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў…

24.08.2026

Жыхары Палесся б’юць трывогу праз абмяленне Прыпяці: што адбываецца з ракой у Мазыры?

Прыпяць у Мазыры працягвае мялець, а жыхары Палесся звязваюць гэта не толькі са спякотай, але…

24.08.2026

«Красивой картинки» оказалось мало: посетительница пожаловалась на условия для животных в «Дипризе»

В популярном парке животных «Диприз» посетительница увидела уставших оленят, толпы детей и перекормленных животных. В…

24.08.2026

У Беларусі хочуць абмежаваць рэкламу казіно ў інтэрнэце. Беларусы ўжо абмяркоўваюць магчымыя забароны

У Беларусі хочуць абмежаваць рэкламу азартных гульняў. Даведаліся, што пра магчымыя забароны думаюць беларусы.

24.08.2026