Жыхары Крычава скардзяцца на снежныя заносы і адмену маршрутак, але чыноўнікі заяўляюць, што скаргаў няма. У «раёнцы» параілі «самім узяць лапату ў рукі».
Супрацоўніца раённай газеты Krichev.live прыбірае снег для відэа ў TikTok
У Крычаве гараджане скардзяцца на праблемы з перамяшчэннем па горадзе з-за не расчышчаных ад снегу дарог. У сацсетках з’явілася відэа, на якім мясцовы жыхар расказвае, што праз снежныя заносы маршруткі ў раёне піўзавода былі адмененыя, а аўтобусы сталі хадзіць радзей.
Чытайце таксама: Беларусы массово жалуются на неубранный снег во дворах
Паводле слоў аўтара роліка, які пазней стаў недаступны, замест рэйса ў 15:00 наступны транспарт чакаецца толькі ў 16:00, таму людзям застаецца ісці пешкі — у тым ліку з малымі дзецьмі — на адлегласць каля чатырох кіламетраў.
Аднак крычаўскія чыноўнікі заяўляюць, што сур’ёзных праблем няма. Начальніца мясцовага ЖКГ Святлана Сямёнава ў адказ на зварот заявіла, што скаргаў ад насельніцтва не паступала, а доступ да сацыяльных аб’ектаў не абмежаваны.
На нарадзе пры першай намесніцы старшыні райвыканкама Святлане Ярмоленка паведамілі, што да расчысткі дарог прыцягнутыя не толькі камунальныя і дарожныя службы, але і сельскагаспадарчыя, чыгуначныя прадпрыемствы, а таксама «Крычаўцэментнашыфер», Водаканал і іншыя арганізацыі. Адначасова яна прызнала наяўнасць праблем на асобных участках у сельскай мясцовасці, не ўдакладніўшы, пра якія дарогі ідзе гаворка.
Паводле вынікаў нарады, было даручана ўзмацніць кантроль за станам дарог, асаблівую ўвагу звяртаць на прыпынкі і пешаходныя пераходы, а таксама забяспечыць расчыстку канчатковых прыпынкаў для разворотаў грамадскага транспарту. У сельскай мясцовасці старшыням сельвыканкамаў загадана кантраляваць праезд хуткай дапамогі, школьных аўтобусаў і аўтамагазінаў. Пры гэтым інфармацыі пра адказнасць канкрэтных службовых асоб за праблемы з расчышчэннем дарог і зрыў руху транспарту агучана не было.
Адзначым, што зусім нядаўна раённае выданне «Krichev.live» у сваім Tik-Tok-акаўнце выклала відэа, на якім журналістка распавяла пра снег у горадзе як незвычайную з’яву, а праблему з заснежанымі дарогамі назвала «хайпам»: «У прынцыпе на гэтай тэме можна хайпануць: зняць пару дзясяткаў ролікаў у Tik-Tok пра тое, як нас засыпала снегам і вы не можаце выжыць. А можна пакатацца на санках ці на лыжах. Ці ўзяць лапату і пачысціць снег. Выбар за табой», — распавядае яна, а потым паказвае прыклад астатнім, калі пачынае чысціць сцежкі.
@krichevliveby В Кричев пришла зима❄️ Можно насладиться активным отдыхом⛸️🛷🧣или работой 🧹😉😄 #Беларусь #Кричев #зима #снег #рекомендации ♬ оригинальный звук — ⚡️Кричевский компот⚡️
Чытайце таксама: «Девушка чистит одна во дворе». Беларусы воюют из-за парковочных мест, которые убирают лопатами от снега
В Фаниполе новостройка вызвала шок у эксперта: стены крошатся и осыпаются, а застройщик ссылается на…
Минчанка пожаловалась в Threads на массовую вырубку ив возле водоема на улицах Одоевского и Полоцкой.…
За першыя тры месяцы 2026 года арганізацыі Дубровенскага раёна сумарна спрацавалі са стратай, хоць год…
Паэтэса, этнограф і адважная партызанка. Расказваем, чаму дзяўчына з Берасцейшчыны стала важнай часткай гісторыі польскай…
Пинчане интересуются, дают ли ежегодные испытания сетей реальный эффект или просто повторяют старую схему без…
Скандал вакол публікацый «Гомельскай праўды» пра зааабаронцаў не сціхае. Крытыка ў адрас дзяржаўнага выдання з'явілася…