Жыхарка Слуцка паскардзілася на разбітую плітку і лесвіцу каля школы №12. Паводле яе словаў, восенню там брудна, а зімой становіцца небяспечна для дзяцей.
Лесвіца і плітка, на якія ўзніклі скаргі ў случчанкі. Фота: "Слуцк город" у Telegram
Скаргу случчанка апублікавала ў мясцовым Telegram-канале. Паводле яе словаў, каля школы №12 закрылі брамку з боку задняга двара. Раней гэтым шляхам было зручна хадзіць, у тым ліку бацькам, якія водзяць дзяцей у два дзіцячыя сады.
Чытайце таксама: На набярэжнай Дубравенкі разабралі лесвіцу, якой яшчэ нядаўна даводзілася карыстацца з каляскай
Цяпер, як піша жанчына, людзям даводзіцца абыходзіць закрыты ўчастак.
Асобна случчанка звярнула ўвагу на лесвіцу і дарожку побач са школай. На апублікаваным ёю фота відаць, што плітка на пешаходным шляху месцамі пашкоджаная, а каля лесвіцы няма нармальнага пакрыцця — там зямля і пясок.
Жанчына адзначае, што гэтым маршрутам карыстаюцца бацькі з дзецьмі і людзі з роварамі. Восенню, паводле яе, тут утвараецца бруд, а зімой праблема становіцца яшчэ большай.
«Многія на дзеткі ездзяць на ровары, мамы з каляскамі, восенню бруд, дзеці ўсе чумазыя, зімой увогуле не ўяўляю, што будзе, нічога не чысцяць», — напісала случчанка.
У каментарах адзін з карыстальнікаў пагадзіўся з ёй:
Іншы звярнуў увагу на тое, што па гэтым участку складана праехаць на ровары і тым больш карыстацца ім людзям з інваліднасцю:
Яшчэ адна праблема, пра якую напісала жыхарка, знаходзіцца каля каледжа. Паводле яе, у гэтым месцы рэгулярна збіраецца вада.
Яна таксама звярнула ўвагу на стан тратуарнай пліткі на ўсім маршруце і на тое, што зімой тэрыторыю, паводле яе назіранняў, належным чынам не чысцяць.
«Успамінаю сітуацыю зімой, нічога не чыста, хаця цэлы каледж студэнтаў. У наш час мы чысцілі, а тут такое стаўленне», — напісала яна.
Жанчына кажа, што загадзя перажывае за тое, як гэты ўчастак будзе выглядаць у халодны сезон, і спадзяецца, што на праблему звернуць увагу.
Яна таксама адзначыла, што тэрыторыя каля школы, на яе думку, зусім не прыстасаваная для ровараў, і заклікала адказныя службы звярнуць на гэта ўвагу.
Чытайце таксама: У Слуцкім і Салігорскім раёнах заўважаюць абмяленне вадаёмаў. Што адбываецца?
У Нароўлі падлеткі з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь» пачалі навучальны год са стральбы, працы са зброяй…
В реестре уже 324 объекта, на снос выделяют сотни тысяч рублей. При этом по 123…
После жалоб жителей Орешников на канализационные отходы в поле водоканал запретил частникам слив в деревне.…
Сядзіба Алешаў у Новай Беражной з вежай-абсерваторыяй нарэшце знайшла гаспадара. За яе заплацілі 54 792…
Инициатива Минздрава вызвала волну обсуждений в Threads. Медики опасаются новых ограничений, а пациенты спорят о…
Среди освобожденных — журналисты, музыканты, правозащитники и политолог. BYSOL уже объявил сбор для них, а…