Улады ўпершыню задумаліся пра меркаванне жыхароў наконт узбуйнення Дрыбінскага раёна пасля таго, як адпаведную ідэю агучыў Аляксандр Лукашэнка.
Дрыбінскі раён. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: "Планета Беларусь"
Пасля некалькіх месяцаў абмеркаванняў і падрыхтоўкі прапаноў наконт узбуйнення Дрыбінскага раёна ўлады ўпершыню загаварылі пра неабходнасць даведацца меркаванне жыхароў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, які і быў ініцыятарам перагляду межаў раёна.
Чытайце таксама: Дрыбінскі раён могуць павялічыць за кошт суседзяў. За 30 гадоў насельніцтва тут скарацілася амаль утрая
Паводле яго слоў, перад прыняццем канчатковага рашэння неабходна растлумачыць людзям сутнасць прапанаваных змен і ацаніць іх наступствы.
«Што на гэты конт думаюць ва ўсіх пералічаных раёнах? Гэта вельмі важна для людзей, але пасля таго, як мы ім раскажам, чаго мы хочам. Ці прапрацаваны магчымыя наступствы і далейшыя дзеянні? Колькі гэта будзе каштаваць для бюджэту і грамадзян? Я меркаваў, што гэта нічога не будзе каштаваць. Але калі трэба падтрымаць нейкія гаспадаркі — падтрымаем. І самае галоўнае: ці будзе станоўчы сацыяльны і эканамічны эфект?» — заявіў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што ў Дрыбінскім раёне ўжо створана інфраструктура, якая, на яго думку, не саступае іншым раёнам, таму «ён павінен адпавядаць сярэднім памерам раёнаў краіны».
Яшчэ нядаўна чыноўнікі паведамлялі, што Дрыбінскі раён могуць павялічыць за кошт тэрыторый Магілёўскага, Горацкага і Шклоўскага раёнаў. Цяпер жа ў пераліку ўжо няма Шклоўскага раёна — замест яго згадваецца Чавускі.
Канчатковыя межы пакуль не зацверджаны.
Паводле агучаных планаў, тэрыторыю Дрыбінскага раёна могуць павялічыць прыкладна на 10 тысяч гектараў, або каля 100 квадратных кіламетраў.
Сёння плошча раёна складае 767,84 км². Пасля пашырэння яна павялічыцца прыкладна да 868 км².
Аднак нават у такім выпадку Дрыбінскі раён не стане сярэднім па памерах ні ў Беларусі, ні нават у Магілёўскай вобласці.
Для параўнання, большасць сельскіх раёнаў Магілёўшчыны маюць плошчу звыш 1000 км². Меншыя толькі Крычаўскі (776,84 км²), Хоцімскі (862,55 км²) і Круглянскі (879,16 км²). Гэта азначае, што пасля ўзбуйнення Дрыбінскі раён застанецца адным з самых маленькіх у вобласці.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Пра магчымасць перагляду межаў Дрыбінскага раёна ўпершыню загаварылі яшчэ некалькі месяцаў таму пасля даручэння Лукашэнкі. У чэрвені стала вядома, што чыноўнікі ўжо падрыхтавалі адпаведныя прапановы і накіравалі іх на разгляд.
Ідэя звязана ў тым ліку з дэмаграфічнай сітуацыяй.
Дрыбінскі раён — самы малады ў Беларусі. У сучасным выглядзе ён быў створаны ў 1989 годзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, калі сюды перасялялі людзей з забруджаных тэрыторый.
Аднак ужо праз некалькі гадоў раён сутыкнуўся са скарачэннем насельніцтва.
Паводле адкрытых статыстычных даных:
Такім чынам, за тры дзесяцігоддзі колькасць жыхароў скарацілася амаль удвая.
Сам Дрыбін сёння застаецца самым маланаселеным раённым цэнтрам Беларусі. На пачатак 2025 года там пражывае менш за тры тысячы чалавек.
Скарачэнне насельніцтва і заняпад сельскіх тэрыторый назіраюцца па ўсёй Беларусі.
За апошнія дзесяць гадоў у краіне знікла каля 400 вёсак. Частку населеных пунктаў выключылі з адміністрацыйных рэестраў, іншыя далучылі да суседніх.
Калі ў 2012 годзе ў Беларусі налічвалася 23 389 сельскіх населеных пунктаў, то ў 2024 годзе — ужо 22 991.
Паводле Белстата, асноўнымі прычынамі застаюцца адразу некалькі фактараў:
Менавіта гэтыя праблемы ўжо не першы год прыводзяць да таго, што невялікія раёны губляюць насельніцтва, а ўлады ўсё часцей вяртаюцца да ідэі перагляду адміністрацыйных межаў.
Чытайце таксама: Як «уваскрэслая» вёска зноў памірае: у Лёзненскім раёне плануюць «ліквідаваць» Бель
С 6 по 18 июля без горячей воды остались улица Брестская, Западный, Жемчужный и прилегающие…
Жительница Гомеля опубликовала часть договора на пошив школьной формы для учеников школы №21. Цены и…
По версии суда, 271 водитель получил более 722 тысяч рублей неучтенной зарплаты, а бюджет недополучил…
Беларуска нашла вакансию главного бухгалтера с зарплатой 260 рублей до вычета налогов. Больше всего пользователей…
После обычного дождя мост в Могилеве через Дубровенку вновь оказался затоплен. Пешеходам приходится искать способ…
Чиновники пообещали ямочный ремонт с асфальтированием, а люди ответили, что нужна замена бетонного покрытия на…