Categories: Новости

У навучальных установах Магілёва студэнтаў прымушаюць уступаць у «Белую Русь»

У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта супярэчыць заканадаўству аб адукацыі.

Share

У Магілёве адразу дзве навучальныя ўстановы апынуліся ў цэнтры ўвагі пасля паведамленняў пра далучэнне студэнтаў да праўладнай арганізацыі «Белая Русь».

Чытайце таксама: У Магілёўскім медкаледжы студэнтаў масава загналі ў «Белую Русь». Але навошта — не патлумачылі

24 лютага ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце харчовых і хімічных тэхналогій адбылося ўручэнне членскіх білетаў арганізацыі проста ў сценах універсітэта.

У мерапрыемстве ўдзельнічаў ректар Максім Кіркор, які адначасова займае кіруючую пасаду ў раённай структуры «Белай Русі». Студэнтам урачыста ўручалі білеты ў аўдыторыі ВНУ.

Сітуацыя з далучэннем студэнтаў да праўладнай арганізацыі адбываецца не ўпершыню. У кастрычніку 2025 года BGmedia паведамляла пра падобны выпадак у Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Студэнтаў сабралі на мерапрыемства «Дзень з Белай Руссю», пасля чаго ім уручылі членскія білеты арганізацыі.

«Дзень з Белай Руссю» ў медыцынскім каледжы Магілёва

Ні ў водным з выпадкаў навучэнцам так і не патлумачылі мэты ўступлення, а таксама розніцу паміж «Белай Руссю» і БРСМ, членамі якога многія ўжо з’яўляюцца.

Што кажа закон

Згодна з артыкулам 2.3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», у навучальных установах не дапускаецца дзейнасць палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія пераследуюць палітычныя мэты. Таксама закон забараняе выкарыстанне адукацыйнага працэсу ў палітычных інтарэсах і ўцягванне навучэнцаў у палітычную дзейнасць падчас навучання.

Гэта азначае, што адукацыйная ўстанова павінна заставацца палітычна нейтральнай прасторай. Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне або папулярызацыю палітычных структур, асабліва калі яны арганізаваныя адміністрацыяй і адбываюцца ў аўдыторыях падчас навучальнага працэсу, можа разглядацца як выкарыстанне рэсурсаў установы ў палітычных мэтах.

Закон таксама ўлічвае, што студэнты знаходзяцца ў залежным становішчы ад адміністрацыі і выкладчыкаў, таму іх удзел у падобных ініцыятывах павінен быць выключна добраахвотным і не звязаным з навучальнымі або службовымі абставінамі. Менавіта таму паведамленні пра ўручэнне членскіх білетаў у сценах ВНУ і каледжа выклікаюць пытанні адносна адпаведнасці такіх дзеянняў патрабаванням заканадаўства.

Чытайце таксама: «Знает, какие у меня сохраненки». Политическое преследование девушки из Барановичей началось из-за доноса парня

Recent Posts

Пакуль улады гавораць пра вайну: у Магілёве прадаюць бамбасховішча з растэрміноўкай

На фоне жорсткіх заяў уладаў пра «падрыхтоўку да вайны» ў Магілёве выставілі на аўкцыён бамбасховішча.…

20.04.2026

Судовы прэцэдэнт: дольшчыкі ЖК «Мінск-свет» падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка

У Беларусі ўпершыню дольшчыкі падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка. Прычына — шматлікія праблемы ў «Мінск-свеце»,…

20.04.2026

«Моют 20-этажку при въезде в Брест!» Нашелся еще один признак, что город готовят к приезду Лукашенко

Жительница одной из 20-этажек не скрывает радости, что власти взялись за благоустройство ее дома. Брестчане…

20.04.2026

Студэнтаў Магілёўшчыны вучылі паведамляць пра «экстрэмізм»: як праходзілі ідэалагічныя лекцыі ў каледжах

У каледжах і ВНУ Магілёўшчыны правялі ідэалагічныя сустрэчы пра «экстрэмізм». Студэнтаў знаёмілі з законамі і…

20.04.2026

«Зачем паскудство делают?» Кто мог спилить деревья рядом со Свято-Троицкой церковью, которая находится на реставрации

В апреле по поручению Вольновского сельисполкома планировали спилить и обрезать деревья в других местах недалеко…

20.04.2026

Власти Бреста дали «заднюю» — проект застройки на Востоке отправлен на доработку после скандала

После волны критики Брестский горисполком заявил о доработке проекта 37 многоэтажек. Жители сомневаются: услышали ли…

20.04.2026