У Бранскай вобласці беспілотнік трапіў у грузавы цягнік, які рухаўся ў бок Гомеля. Машыніст памёр у бальніцы. Яго грамадзянства не называецца.
Ілюстрацыйнае фота
У Бранскай вобласці беспілотнік атакаваў грузавы цягнік, які рухаўся ў бок Гомеля. Машыніст памёр у бальніцы, паведаміў губернатар Бранскай вобласці (РФ) Ягор Кавальчук у сваім Telegram-канале.
Чытайце таксама: У Бранскай вобласці за дзень пацярпелі двое беларусаў пасля ўдараў дронаў. Раней там загінула пасажырка аўтобуса
Паводле інфармацыі чыноўніка, лакаматыў быў пашкоджаны, а памочнік машыніста атрымаў траўмы. Інфармацыі пра грамадзянства загінулага ў паведамленні няма.
Расійскія ўлады назвалі беспілотнік украінскім. Незалежнага пацвярджэння іх паходжання няма. Таксама не паведамляецца, ці працаваў загінулы машыніст на Беларускай чыгунцы.
У ліпені супольнасць «Чыгуначнікі Беларусі» паведамляла, што брыгады лакаматыўнага дэпо Гомеля адмаўляліся ад грузавых рэйсаў на ўчастку Унеча — Бранск праз атакі на чыгуначную інфраструктуру. Паводле супольнасці, кіраўніцтва прапаноўвала за такія рэйсы дадатковыя выплаты, а большую частку працы на гэтым участку выконвалі брыгады РЖД.
У канцы верасня дроны пашкодзілі дзве беларускія фуры каля памежнага пераходу «Красны Камень». Адзін грузавік з кавунамі загарэўся, другі таксама атрымаў пашкоджанні. Абодва кіроўцы выжылі.
Раней пасля інцыдэнтаў з беспілотнікамі на мяжы часова спынялі працу пераходу, а цягнік Адлер — Мінск змяніў маршрут і пайшоў праз Оршу замест Гомеля. Беларуская чыгунка патлумачыла змяненне маршруту тэхнічнымі прычынамі, не звязваючы яго з атакамі.
Чытайце таксама: Закрыты беларуска-расійскі пераход трапіў пад удары дронаў: па дарозе каля «Краснага Каменя» пашкодзілі дзве фуры
Цуприк курировал социальную сферу Брестской области с 2000 по 2016 год, а затем работал депутатом…
На Брестскую и Минскую области приходится 56% экспорта молочной продукции Беларуси. Брестский регион наращивает поставки…
Беларуска попыталась вернуть деньги, отправленные не тому человеку, но столкнулась с бюрократией и платной заявкой.
У Буйнічах засталіся зімаваць некалькі буслоў. BGmedia даведалася ў «Экадома», чаму птушкі не мігруюць і…
На бульваре Космонавтов начали менять верхний слой асфальта. Это возмутило брестчан, которые ждут хоть какого-нибудь…
Увечары 21 кастрычніка частка беларускіх сайтаў перастала адкрывацца з-за мяжы без VPN. Абмежаванні ўвялі праз…