Каля вёскі Фашчаўка ў Гомельскім раёне будуюць свінакомплекс на 100 тысяч галоў. Мясцовыя жыхары крытыкуюць праект.
Свінакомплекс, што будуюць у Гомельскім раёне. Фота: sozhnews.by
У Гомельскім раёне працягваецца будаўніцтва вялікага свінакомплекса-пераростка на 100 тысяч галоў. Аб’ект узводзіцца каля вёскі Фашчаўка, прыкладна ў 15 кіламетрах ад аграгарадка Урыцкае.
Чытайце таксама: Чыноўнікі «зняпраўдзілі» гісторыю з каровамі, што мерзлі на прадпрыемстве Слуцкага раёна. Але ёсць нюанс
Паводле афіцыйных планаў, будаўніцтва павінна завяршыцца да канца 2027 года, а першую прадукцыю на комплексе разлічваюць атрымаць у жніўні 2028-га. Улады прызнаюць, што праект беспрэцэдэнтны: настолькі вялікіх свінакомплексаў у Беларусі раней не будавалі. Кантроль над ім узялі кіраўніцтва вобласці і асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Нягледзячы на гэта, мясцовыя жыхары ўжо цяпер выказваюць моцную незадаволенасць у сацыяльных сетках, піша выданне «Штодзень». Людзі нагадваюць, што суседства з буйным свінакомплексам звычайна прыводзіць да праблем з экалогіяй, пахамі і якасцю жыцця.
Асобную крытыку выклікае той факт, што ў вобласці ўжо існуе шмат падобных аб’ектаў. Карыстальнікі сацсетак прапануюць аднаўляць старыя комплексы, замест будаўніцтва новых.
Шмат пытанняў узнікае і наконт кадраў. Людзі сумняюцца, што для такога маштабнага праекта знойдуцца работнікі, і мяркуюць, што «перадавыя тэхналогіі» могуць хутка выйсці з ладу праз недахоп абслугоўвання і спецыялістаў.
Яшчэ адна крыніца трывогі — эпідэміялагічныя рызыкі. Каментатары адзначаюць, што канцэнтрацыя вялікай колькасці жывёлы ў адным месцы робіць комплекс уразлівым перад вірусамі, што можа прывесці да масавых стратаў.
Мясцовыя таксама звяртаюць увагу на пабочныя наступствы для навакольных вёсак. Паводле іх слоў, побач з буйным свінакомплексам людзі не змогуць трымаць уласных свіней, што паўплывае на прыватныя гаспадаркі.
Акрамя таго, у сацсетках гучыць недавер да чыноўнікаў і асцярогі наконт мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Некаторыя жыхары мяркуюць, што праект можа стаць крыніцай карупцыйных злоўжыванняў.
Пакуль не зразумела і тое, куды пойдзе прадукцыя будучага комплексу — на ўнутраны рынак ці на экспарт у Расію або Кітай.
Паводле афіцыйных звестак, цяпер у Беларусі працуе 94 свінакомплексы. Пры гэтым, не завяршыўшы будаўніцтва 100-тысячнага аб’екта ў Гомельскай вобласці, улады ўжо абвясцілі пра планы ўзвесці аналагічны комплекс у Брэсцкай вобласці.
Праладнае выданне «Маяк» піша, што будаўніцтва і развіццё свінакомплексаў знаходзіцца пад асабістым кантролем прэзідэнта і разглядаецца як ключавы элемент харчовай бяспекі краіны.
Разам з тым прадстаўнікі дзяржаўнага будаўнічага нагляду прызнаюць, што на аб’екце ўжо выяўлялі парушэнні — у тым ліку адсутнасць рэгістрацыі схаваных работ, недастатковыя агароджы і неякасную ўборку тэрыторыі вакол будоўлі.
Чытайце таксама: Идеальные фермы по телевизору и падеж скота в сводках: почему брестчане не верят аграрному оптимизму
Пассажир маршрутного такси №19 в Бресте стал свидетелем опасного инцидента. Судя по комментариям, это частая…
В январе 2026 года жилье в Бресте стало дороже. Несмотря на сезонный спад сделок, цена…
Парень искал «подработку» в сети, а стал организатором схемы по блокировке iPhone. Среди участников —…
У Полины Веремейчук есть муж и совсем маленький ребенок. Она стала мамой только в июле…
После потепления в Витебской области на трассах произошло несколько аварий. Водители связывают ДТП с гололедом…
Беларуска распавяла пра кошт на прадукты ў Threads. Розніца моцна здзівіла дзяўчыну.