У Хойніках 10 верасня пройдзе апошняе вочнае абмеркаванне сховішча ядзерных адходаў. Больш за палову мясцовых жыхароў раней выступілі супраць.
Зона с повышенным уровнем радиации в Гомельской области. Иллюстративное фото
10 верасня ў Хойніках пройдзе апошняя вочная сустрэча ў межах грамадскага абмеркавання праекта сховішча ядзерных адходаў. Хойніцкі раён пакуль застаецца адной з трох пляцовак, якія разглядаюць для размяшчэння такога аб’екта.
Чытайце таксама: Сховішча ядзерных адходаў можа даць уцечку ўжо праз 100 гадоў. Эксперты папярэджваюць пра рызыкі і праблемы праекта
Сустрэча запланаваная на 14:00 у Цэнтры культуры Хойнікаў па вуліцы Калесніка, 13.
На тое, што гэта будзе апошняя вочная магчымасць абмеркаваць праект, звярнуў увагу эксперт па радыяцыйнай бяспецы Сяргей Бесараб.
Іншыя дзве магчымыя пляцоўкі знаходзяцца ў Астравецкім і Мсціслаўскім раёнах. Там сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ўжо прайшлі.
Пытанне размяшчэння сховішча асабліва адчувальнае для Хойніцкага раёна, які моцна пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы.
Пры гэтым прадстаўнікі БелРАА раней самі прызнавалі, што стаўленне людзей да праекта ў розных рэгіёнах адрозніваецца. Паводле апытання БелРАА, у раёнах каля Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка больш за палову рэспандэнтаў не падтрымалі размяшчэнне сховішча.
Кіраўнік БелРАА Дзмітрый Логвін пры гэтым казаў, што меркаванне жыхароў будуць браць пад увагу пры выбары канчатковай пляцоўкі.
У якасці прыкладу ён прыводзіў Гродзенскую вобласць і Астравецкі раён, дзе, паводле яго слоў, каля 70% апытаных нібыта не выступаюць супраць такога аб’екта.
А вось у Хойніцкім раёне сітуацыя выглядае па-іншаму. Сам кіраўнік БелРАА прызнаваў, што людзі, якія жывуць побач з зонай адчужэння, успрымаюць ідэю сховішча значна больш негатыўна. Больш за палову апытаных там выступілі супраць такога праекта.
Пры гэтым варта адзначыць, што само даследванне меркаванняў жыхароў БелРАА нідзе не публікавалі.
Пасля сустрэчы ў Хойніках вочная частка грамадскіх абмеркаванняў будзе завершаная. Аднак выказаць свае заўвагі да дакументацыі можна будзе і пасля.
Пісьмовыя прапановы і заўвагі да справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе прымаюцца да 30 верасня. Пасля гэтага матэрыялы павінны дапрацаваць і накіраваць на дзяржаўную экалагічную экспертызу.
Канчаткова, дзе менавіта будзе размешчана сховішча ядзерных адходаў, пакуль не вырашана.
Чытайце таксама: «Няма тэхналогіі, якая на 100% ізалюе адходы»: што стаіць за сховішчам ядзерных адходаў у Беларусі
Расіяне адкрылі для сябе Беларусь і Гродна — іх прысутнасць становіцца ўсё больш прыкметнай. У…
Специалист полагает, что власти намеренно заранее осваивают бюджеты, чтобы остановить любые будущие общественные протесты.
У Бабруйску да канца кастрычніка заставаўся бусел. Спецыялісты плануюць злавіць птушку і перавезці ў Асіповіцкі…
Беларуска пожаловалась на цены аренды в Полоцке и Новополоцке. Узнали, что предлагают на рынке и…
Круговое движение на улице Краснознаменной организовали из-за строительства объекта для автомобилей. Мнения о нововведениях разделились.
У Клімавіцкім раёне адрамантавалі каля 12 кіламетраў дарог замест запланаваных 16. На наступны год у…