Жанчына падзялілася відэа, на якім бачна, як на цэтліку мяса пазначылі завышаную вагу. У сацсетках раяць уважліва правяраць цэтлікі перад пакупкай.
Мяса кураня-бройлера маркі "Дзяржынка". Скрыншот з відэа ў TikTok
У адной з беларускіх крамаў жанчына набывала сабе мяса. Яна абрала грудку кураня-бройлера маркі «Дзяржынка», і вырашыла праверыць, ці сапраўды яно важыць амаль кілаграм, як пазначана на самім цэтліку. Відэа з «эксперыментам» яна выклала ў TikTok. Вынікі здзівілі многіх.
Чытайце таксама: «Радая, што не сцярпела». Як дзяўчына не дала сябе падмануць у краме
Пакупніца выявіла, што кантрольныя вагі паказваюць зусім іншую лічбу: 760 грамаў замест 900. Жанчына вырашыла звярнуцца ў інфармацыйны цэнтр крамы. Там ёй адказалі, што мяса могуць узважыць толькі па завадскім кодзе, нават калі ён не адпавядае рэальнай вазе. «І як быць у такой сітуацыі? Яе не могуць вярнуць на фабрыку, бо гэта апошні кавалак у краме. І будзе несправядліва, калі яго забярэ хто-небудзь, не ведаючы пра памылку», — абураецца жанчына.
@nastyacoffeein♬ оригинальный звук — Городская сплетница.
Для многіх карыстальнікаў TikTok відэа аказалася карысным. Людзі пачалі разважаць, што загадзя ўзважваць мяса перад купляй — добры спосаб пазбегнуць пераплаты за прадукты.
Іншыя людзі, акрамя завышэння масы прадукта, заўважылі чарговую праблему фірмы «Дзяржынка» — няправільнае захоўванне мяса.
Для таго, каб пазбегнуць падобных выпадкаў, у каментарах беларусам параілі звяртацца да адміністрацыі крамы або ў суполку абароны правоў спажыўцоў.
Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
У Баранавіцкім раёне перад барочнай царквой спілавалі старыя дрэвы. Мясцовыя жыхары не разумеюць, навошта гэта…
В Борисове на аукцион выставили здание бывшей школы №6. Стартовая цена — всего 90 рублей.…
Мінчанка плаціць за камуналку ў тэрмін, але пеня ўсё роўна з’яўляецца. На фоне росту тарыфаў…
У Клімавіцкім раёне будуюць сучасны свінакомплекс з аўтаматызацыяй і ростам вытворчасці. Але разам з амбіцыйнымі…
Оршанский мясокомбинат теряет самостоятельность и сокращает сотрудников. Похожая ситуация уже была в Слуцке — реакция…
Именно эта версия, по мнению брестчан, лучше всего объясняет, почему город начали активно «приводить в…