Categories: Новости

У Магілёве аўтобус ездзіў з няспраўнымі дзвярыма: жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан транспарту

У Магілёве чарговы выпадак з няспраўным аўтобусам выклікаў абурэнне гараджан: у салоне не зачыняліся дзверы, а пасажырам давялося чакаць замену.

Share

Магілёўцы ўсё часцей выказваюць незадаволенасць станам гарадскога транспарта. Жыхары горада ў TikTok распавялі пра выпадак, калі на адным маршруце ў аўтобуса ўзнікла тэхнічная няспраўнасць і дзверы не зачыняліся належным чынам напрацягу дзесяці хвілінаў.

Чытайце таксама: Хейтэрскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў: навошта іх ствараюць?

Кіроўца, як вынікае з відэа, ругаўся з людзьмі, але не збіраўся пускаць іх у транспарт для перавозкі. У гэтым выпадку пасажырам давялося чакаць іншы транспарт.

@spotter_mogileva Короче у автобуса не закрывались двери и люди сидели 10 минут и ругались с водилой, а потом подъехал другой автобус #могилев #чп #автобус #водитель #ругаються ♬ оригинальный звук — 🛤️spotter_mogileva🚆

Як адрэагавалі ў сацсетках

У каментарах пад ролікам адзначыліся жыхары Магілёва. Яны звярнулі ўвагу на сур’ёзную праблему — недахоп сучаснага транспарта ў горадзе, адзначаючы, што сучасныя новыя аўтобусы часцей можна ўбачыць у раённых гарадах, тады як у самім Магілёве на лініі нярэдка выходзіць стары транспарт з паломкамі.

Аўтобус з няспраўнымі дзвярыма ў Магілёве. Скрыншот з відэа ў TikTok

Вось, як магілёўцы пракаментавалі відэа:

  • «Новы аўтобусы закупляюць і адпраўляюць на прыгарад. А па горадзе вёдры старыя ездзяць».
  • «Які жах!».
  • «І дзе ж тыя 70 новых аўтобусаў?», — задаецца пытаннем адна з карыстальніц.

Іншыя каментатары, у сваю чаргу, заўважылі, што нават з рэгіянальным транспартам Магілёва перыядычна ўзнікаюць тэхнічныя праблемы:

  • «У Дашкаўку даюць такія аўтобусы, што на палове шляху ламаюцца, і мы чакаем замену».

Не толькі Магілёў: у якіх гарадах беларусы скардзіліся на транспарт

BGmedia неаднойчы звяртала ўвагу на скаргі беларусаў на грамадскі транспарт. Сярод частых прычынаў абурэння людзей — спазненні саміх аўтобусаў, перапоўненыя салоны, дзіры ў падлозе ці сценах, праз якія трапляе снег ці дождж, а таксама тэхнічныя паломкі.

Праблему заўважалі і ў самой сталіцы. Так, у Мінску ў салоне аўтобуса МАЗ-105 не працавалі пандусы для пасажыраў з інваліднасцю. Праз гэта адна жанчына, што знаходзілася ў інвалідным вазку не змагла патрапіць на транспарт. Аўтобус, як і ў выпадку з магілёўскім, адносіўся да старых мадэляў вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ). Гэта ўсё стала вядома з відэа ў TikTok, якім падзяліўся неабыякавы жыхар.

Аўтобус МАЗ-5. Скрыншот з відэа ў TikTok

У відэа згадваецца мадэль МАЗ-105, і ў каментарах мінчане адзначаюць, што ў некаторых старых аўтобусах гэтага прадпрыемства — напрыклад, у частцы мадэляў МАЗ-3 — пандусы сапраўды могуць адсутнічаць або не выкарыстоўваюцца наогул.

Як вынікае са скаргаў беларусаў, праблемы няспраўнасці ў старых аўтобусаў тычыцца шматлікіх гарадоў: як Мінска з іншымі абласнымі цэнтрамі, так і рэгіёнаў.

Чытайце таксама: На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя

Recent Posts

Зоаабаронцы паказалі забітага сабаку ў Мазыры і звярнуліся да Лукашэнкі. Справа выклікала новы рэзананс

Зоаабаронцы апублікавалі відэа з забітым сабакам у Мазыры і звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам…

17.06.2026

Трагедия на пути к морю: поездка беларуских детей в Геленджик обернулась катастрофой под Брянском

Атака беспилотника на автобус юных футболистов вскрыла халатность организаторов отдыха и заставила МИД Беларуси признать…

17.06.2026

«Деньги на ветер»: брестчанин раскритиковал остановку на БТИ из-за маленькой площади

Житель Бреста показал неудобную остановку в городе: навес не спасает от дождя, пассажиры стоят под…

17.06.2026

Мост без назвы? У Магілёве выявілася нечаканая юрыдычная праблема пасля рашэння чыноўнікаў

Спроба прысвоіць магілёўскаму мосту імя Героя Савецкага Саюза прывяла да нечаканага выніку: беларускія законы не…

17.06.2026

«У вас трубы из бумаги?»: в Барановичах снова наступает «эпоха тазиков»

Месяц назад чиновники хвастались «досрочной подачей воды в жилой фонд, а сегодня снова закручивают вентили.…

17.06.2026

«Его нужно в тюрьму за оскорбление чувств верующих». Брестчане ждали 22 июня Путина, а приедет патриарх Кирилл?

Брестские чиновники активно готовятся к 22 июня. В городе уже появились баннеры о форуме Союзного…

17.06.2026