Улады Гомеля заявілі пра магчымыя штрафы да 900 рублёў за кармленне бяздомных катоў і сабак пры парушэнні санітарных нормаў.
Коты на люке
У Гомелі гарадскія ўлады папярэдзілі жыхароў пра магчымыя штрафы за кармленне бяздомных сабак і катоў. Паводле заяваў чыноўнікаў, за парушэнне санітарных нормаў можа пагражаць адказнасць да 20 базавых велічынь — гэта каля 900 рублёў.
Чытайце таксама: Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»
На гэта звярнула ўвагу «Штодзень». Кіраўнік горада Уладзімір Прывалаў падкрэсліў, што само па сабе кармленне жывёл не забаронена заканадаўствам. Аднак, паводле яго слоў, яно павінна адбывацца з абавязковым выкананнем санітарных патрабаванняў і падтрымання чысціні. У прыватнасці, забаронена пакідаць міскі з ежай у дварах і пад’ездах, а таксама арганізоўваць месцы для начлегу жывёл у жылых дамах.
Чыноўнік прапанаваў жыхарам, якіх непакоіць прысутнасць бяздомных жывёл, звяртацца ў КУП «Спецкамунтранс». Прадпрыемства займаецца адловам жывёл. Пры гэтым, як прагучала, да адказнасці могуць прыцягнуць і тых, хто парушае правілы ўтрымання тэрыторыі падчас кармлення.
Асобнага артыкула ў заканадаўстве Беларусі, які б проста забараняў карміць бяздомных катоў ці сабак, няма. Аднак штраф можа наступаць не за сам факт кармлення, а за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторый. У такіх выпадках адказнасць прадугледжваецца Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях — менавіта ў межах да 30 базавых велічынь (для грмадзянаў).
Чытайце таксама: «Во всем виноват только человек»: беларусы отреагировали на проблему бездомных собак в Житковичах
Асобна варта адзначыць, што сістэма дзяржаўных прытулкаў у краіне развіта слаба. У Беларусі няма шырокай сеткі муніцыпальных прытулкаў. Большасць існуючых устаноў — гэта ініцыятывы валанцёраў.
Сярод найбольш вядомых прытулкаў — прытулак «Суперкот» у Мінск, Цэнтр дапамогі жывёлам «Дабрыня» ў Брэсце, валанцёрскія ініцыятывы ў Гродне і Віцебску, а таксама розных рэгіёнах.
У Гомельскай вобласці паўнавартасных буйных прытулкаў фактычна няма — у асноўным дзейнічаюць невялікія валанцёрскія групы, якія не маюць дастатковага фінансавання і месцаў для размяшчэння ўсіх жывёл.
На фоне маразоў і адсутнасці дастатковай колькасці прытулкаў пытанне кармлення бяздомных жывёл становіцца асабліва вострым. Жыхары, якія дапамагаюць жывёлам выжыць зімой, рызыкуюць атрымаць штраф, калі гэта будзе расцэнена як парушэнне санітарных нормаў.
Чытайце таксама: «Колькі можна вывозіць свае вусатыя абавязкі ў вёску?». Беларуска звярнула ўвагу на праблему бяздомных жывёлаў
Сертификат Makey стал проблемой: девушка купила подарок, но его не приняли в другом городе. Покупатели…
Чтобы отличаться от других мастеров города, Ольга объявила, что в ее салоне появилось не обычное…
Газета «Новости Столина» выложила в TikTok ролики с ямочным ремонтом трассы Столин — Пинск. Люди…
Два сотрудника госорганизации в Бресте годами получали командировочные в Минск, но тратили их не по…
Вязынский сельский дом культуры поздравил работников ОАО «Новая Вилия» с Днем защитников Отечества. Видео с…
Работник «Газоаппарата» отметил, что расписание нового автобуса не подходит ему, хотя автобус едет прямо туда.…