Categories: Новости

Жыхарка Ельска паскардзілася на вулічныя камеры: ёй адказалі ў выканкаме

Жыхарка Ельска Наталля Пятроўна заявіла, што камеры відэаназірання каля яе дома ўмешваюцца ў прыватнае жыццё. Работнікі РАУС далі жанчыне тлумачэнні.

Share

Жыхарка Ельска Наталля Пятроўна на прыёме ў старшыні Гомельскага аблвыканкаму Івана Крупко заявіла, што камеры відэаназірання каля яе дома ўмешваюцца ў яе прыватнае жыццё.

Чытайце таксама: Большой брат следит за мусором: камеры и штрафы против беспорядка

Жанчына сцвярджае, што відэакамеры могуць сачыць за яе любымі дзеяннямі. Паводле Наталлі, іх наяўнасць стварае адчуванне, што яе асабісты прастор пастаянна парушаецца. Пра гэта паведамляе праўладная газета «Гомельская праўда».

Жыхарка Ельска на прыёме ў главы Гомельскага аблвыканкама. Фота: «Гомельская праўда»

Прадстаўнікі мясцовага РАУСа растлумачылі, што відэаназіранне ўсталявана «для забеспячэння правапарадку» і нібыта не ахоплівае яе ўчастак. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што камеры фіксуюць выкананне правілаў дарожнага руху і не праводзяць відэаздымку прыватных тэрыторый грамадзян.

Сітэма маніторынгу ў Беларусі

У Беларусі дзейнічае Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, якая была запушчана ў 2017 годзе. Яна аб’ядноўвае вялікую сетку «разумных» камер, здольных распазнаваць твар, адсочваць аўтамабільныя нумары і запісваць падзеі ў грамадскіх месцах. Да сакавіка 2025 года да гэтай сістэмы было падключана каля 60 000 такіх камер па ўсёй краіне, аб чым паведаміў Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, гэтыя камеры дзейнічаюць у рэжыме рэальнага часу і выкарыстоўваюцца для забеспячэння грамадскага парадку, раскрыцця правапарушэнняў і фіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху. Улады сцвярджаюць, што анлайн-маніторынг дапамагае раскрываць злачынствы «па гарачых слядах» і падтрымліваць кантроль над сітуацыяй у краіне.

Аднак разгортванне такой шырокай сеткі відэаназірання выклікае ў грамадзян пытанні пра межы прыватнасці і ступень дзяржаўнага кантролю. Нават калі камеры афіцыяльна «не накіраваны» на назіранне за прыватнымі тэрыторыямі, наяўнасць тысяч сістэм з распазнаваннем твараў можа ствараць у грамадзян адчуванне пастаяннага назірання.

Распрацоўшчыкаў камер — Synesis і Kipod — абвінавачвалі ў сачэнні за пратэстоўцамі пасля выбараў 2020 года і перадачы дадзеных сілавікам. Кампанія ўсяляк гэта адмаўляла. Пазней Synesis патрапіла пад санкцыі ЕС і ЗША.

Чытайце таксама: Палітзняволеная з Брэста ў гомельскай калоніі зацяжарыла пасля спаткання з мужам

Recent Posts

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026

Диван не по карману? Беларусбанк отказал в льготном кредите на беларуские товары под 4% жительнице Гродно

Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…

13.05.2026

«Не хапае? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна». Кругласутачная аптэка ў Слоніме не з’явіцца праз дэфіцыт кадраў

У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…

13.05.2026

«Калі тут будзе смецце, ніхто не будзе гуляць». Шасцігадовае дзіця запісала зварот да Лукашэнкі праз дзіцячую пляцоўку

Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.

13.05.2026