Аляксандр Казак: Лукашэнка бачыць пагрозы «дзяржперавароту» толькі ў межах электаральных кампаній, што выглядае смешна

Страшылкі пра «дзяржпераварот» з’яўляюцца спробай аб’яднаць сілавы блок перад тварам адной пагрозы.

Share

Рэжым выбудоўвае парадыгму існавання ў межах траўмы, атрыманай у 2020 годзе. А сам Лукашэнка моцна павялічвае сваю прысутнасць у сілавым блоку.

Беларускі правіцель сёння сабраў увесь сілавы блок, каб прачытаць лекцыю пра геапалітычную сітуацыю ў свеце.

Адначасова Лукашэнка «папярэдзіў» Польшчу пра правакацыю, якую рыхтуюць «польскія і амерыканскія спецслужбы» і агучыў тры сцэнары «дзяржперавароту» ў Беларусі.

«Усе здабытыя разведкай сцэнары рознага кшталту правакацый, правядзення экстрэмісцкіх акцый з задзейнічаннем баевікоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, Польшчы і Літвы, мы ведаем і тут жа паведамляем, наколькі гэта магчыма. Зараз падтрымаем гэтую традыцыю. Яшчэ адна аператыўная інфармацыя. Даслоўна цытую (гэта ўжо для палякаў важна): «польская і амерыканская разведкі рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць грамадскага насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расію і Беларусь», — раскрыў «варожыя планы» Лукашэнка. Зразумела, без дэталяў.

Чытайце далей: Аляксандр Казак: Лукашэнка і рукамі, і нагамі будзе адбівацца ад вайны з НАТА

Нарэшце, тры сцэнары дзяржперавароту ад майстра дзяржпераваротаў.

Першы — «арганізацыя дзяржаўнага перавароту ці сілавы захоп улады непасрэдна ў час правядзення электаральнай кампаніі», які называецца малаверагодным.

Другі лічыцца асноўным: «Выкарыстанне бягучай выбарчай кампаніі ў якасці рэпетыцыі і пачатковага этапа для падрыхтоўкі да дзяржперавароту падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе».

І трэці, рэзервовы, сцэнар: гульня надоўга, з выкарыстаннем інструментаў мяккай сілы. А насамрэч, па перакананні Лукашэнкі, «гульня не спынялася, колькі існуе суверэнная Беларусь».

Пра стойкасць беларускага Аляксандра Лукашэнкі мы чуем ўсе 30 гадоў ягонага праўлення — нічога новага. Але навошта трубіў збор сілавікоў гэтым разам?

Пагаварылі з Аляксандрам Казаком, экспертам у сферы нацыянальнай бяспекі.

Аляксандр Казак

— Лукашэнка павялічвае, вельмі моцна павялічвае, сваю прысутнасць у сілавым блоку. З-за гэтага ён адкідае ўбок гаспадарку, гэта самая вялікая праблема. Апрача таго, Лукашэнка дэманструе, што менавіта ён зараз кіруе сілавым блокам, бо рэжым дагэтуль не змог пазбавіцца ад траўмы 2020 года. Атрыманая траўма нікуды не дзелася за мінулыя гады, і сістэма імкнецца неяк існаваць у межах гэтай траўмы. І спрабуе, як казаў сам Лукашэнка ў 2022 годзе, наносіць нібыта «прэвентыўны ўдар». Хаця насамрэч гэты ўдар выглядае незразумела, а часам і смешна.

— Лукашэнка і так кіруе ўсімі спецслужбамі. Дык якім чынам ён пашырае сваю прысутнасць у сілавым блоку?

— Так, Лукашэнка кіруе ўсімі сілавымі структурамі. Але раней мы бачылі, як Лукашэнка досыць рэгулярна сустракаўся з прадстаўнікамі Нацбанка, мінадукацыі, энергетыкі, гаспадаркі. А зараз амаль усе ці большасць сустрэчаў Лукашэнкі так ці інакш звязаныя з бяспекай у традыцыйным разуменні, то бок выключна з сілавым блокам. Магчыма, Лукашэнка не давярае нікому, яго пужае сітуацыя, якая складваецца вакол краіны, і гэта прымушае дзейнічаць яго менавіта так.

Чытайце далей: Аляксандр Казак: У 2024 годзе роля Беларусі ў ваенна-прамысловым комплексе Расіі значна вырасце

— Сцэнар з правакацыяй супраць Польшчы гучыць не першы раз. Такое адчуванне, што гэтым разам Лукашэнка агучвае сцэнар эскалацыі цяперашняй вайны на суседнюю Польшчу.

— На маё меркаванне, гэта не выглядае на падрыхтоўку да вайны: па вялікім рахунку, рэжым увесь час рыхтуецца да вайны. Я не веру ў тое, што Лукашэнка сам у стане весці вайну.

— Навошта раз за разам казаць то пра правакацыі супраць Польшчы, то пра «экскурсію «вагнераўцаў» на Варшаву і Жэшуў»? Не хапае фантазіі?

— Цалкам верагодна, што менавіта так і ёсць.

— Лукашэнка агучыў тры сцэнары магчымага «дзяржперавароту». Сённяшнія прызнанні ўнеслі новыя матывы ў старыя страхі?

— Насамрэч нічога новага я не пачуў.

Больш адметны трэці варыянт, хаця ўсе агучаныя сцэнары з’яўляюцца варыяцый страху згубіць уладу. Як я казаў, рэжым жыве ў парадыгме траўмы ад 2020 года, і бачыць усе пагрозы «дзяржперавароту» толькі чамусьці ў межах электаральных кампаній, што выглядае смешна насамрэч.

Чытайце далей: Аляксандр Казак: пра ядзерны апакаліпсіс, растварэнне «вагнераўцаў» і бойку за беларускае войска

— То бок, Лукашэнка сваімі старымі новымі страшылкамі хоча запужаць яшчэ больш народ напярэдадні важных асабіста для яго кампаній?

— Не толькі напужаць свой народ, але і мабілізаваць сілавы блок. Так жыццё складаецца, што сілавы блок мусіць мець сэнс свайго існавання, сваю экзістэнцыю. Тэорыя асаджанай крэпасці – класічны наратыў, які дае сэнс існавання сілавым структурам у многіх дыктатурах.

— Ці можа беларускі сілавы блок пахваліцца еднасцю?

— Не можа. І цалкам верагодна, што «дзяржпераварот» з’яўляецца спробай аб’яднаць сілавы блок перад адной пагрозай. Хаця вельмі цяжка ацэньваць, наколькі гэта выканальная місія.

Recent Posts

«Надо Путина добивать», «От Украины останется какая-то часть». Лавров пообщался со студентами брестских вузов

Министр иностранных дел России уверенно заявил брестским студентам, что войну в Украине развязал НАТО, а…

22.11.2024

Стали известны фамилии еще пятерых «помилованных» политзаключенных. Среди них есть брестчанка

Александр Лукашенко 7 ноября принял решение о «помиловании» 31 человека, осужденного за «преступления экстремистской направленности».

22.11.2024

«Калькулятор по ходу сломан»: беларусы шутят о заявлении Белстата, что 90% беларуских семей довольны своей жизнью

Журналисты BGmedia нашли противоречие между этой цифрой и словами чиновницы про количество разводов в Беларуси.…

22.11.2024

«Летят куски бетона»: в Барановичах сначала покрасили фасад дома, а потом начали демонтаж балконов

Жители Барановичей возмутились, что на только что отремонтированном доме начали сбивать балконы. Изначально в плане…

22.11.2024

Брестчанину Виталию Чопику, который посещал суды над политзаключенными, вынесли суровый приговор

Мужчину задержали в марте 2024 года. После этого его доставляли в больницу на скорой со…

22.11.2024

Стало известно о смерти предполагаемого деда Николая Лукашенко. Он родом из Березовского района и раньше жил в Бресте

Степан Постоялко умер в возрасте 90 лет еще в ноябре 2023 года. Но похоронили его…

22.11.2024