Дзяніс Кучынскі: Бывае, хочацца спыніцца і проста перадыхнуць, але на рэфлексіі няма часу

99% замежных візітаў Святланы Ціханоўскай праходзяць праз дыпламатычнага дарадцу Дзяніса Кучынскага.

Як рыхтуюцца замежныя візіты? На якіх самалётах лётае Ціханоўская? Ці мае Ціханоўская свайго кухара?

Госць BGmedia — дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі..

Святлана Ціханоўская і Дзяніс Кучынскі (справа)

— Лукашэнка ўнёс змены ва ўказ аб пытаннях знейшняй выведкі. Пасля гэтага ўказа Ціханоўская пабывала ў Германіі, Эстоніі, Латвіі. Ці прымяняліся ўзмоцненыя меры бяспекі?

— Святлана Ціханоўская абараняецца літоўскай дзяржавай. Так што пытаннямі бяспекі я не займаюся.

«Ціханоўская па-майстэрску ўмее за паўгадзіны прагаварыць усе пункты парадку дня»

— Любыя візіты пачынаюцца з планавання. Як наладжаны гэты працэс?

— Усё залежыць ад складанасці візіта, ад колькасці плануемых сустрэч, ад узроўню самога візіта. Бывае, працэс падрыхтоўкі займае некалькі месяцаў, але часам даводзіцца рыхтаваць візіты за некалькі тыдняў — за тыдзень, а здаралася — і за некалькі дзён. Падрыхтоўка да візітаў за мяжу вядзецца і паўгода, і год — многае залежыць ад класіфікацыі візіту. Ёсць дзяржаўныя, афіцыйныя, працоўныя візіты, ёсць візіты праездам.  Дзяржаўныя візіты, з захаваннем усяго спектра пратакола, могуць рыхтавацца гадамі.

Чытайце далей: Дзяніс Кучынскі: Нам вельмі важна заставацца як мага бліжэй да Беларусі

Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне падыходы да арганізацыі візітаў трохі змяніліся: многае робіцца значна хутчэй, некаторыя візіты рыхтаваліся літаральна за пару дзён, а то і за колькі гадзін. Практыка падрыхтоўкі візітаў у пэўных выпадках змянілася, таму што змяніліся абставіны.

Напрыклад, апошні візіт Святланы Ціханоўскай у Берлін быў шматступенны, які складаўся з трох асноўных этапаў.

Першы элемент — сустрэча і стварэнне Альянса за дэмакратычную Беларусь сярод парламентаў іншых краін. У 24 парламентах свету створаныя дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь», у кожную групу можа ўваходзіць ад 2-3 да 63, дэпутатаў, як у Італіі, кожная група мае свайго кіраўніка. І ў Берліне ўпершыню ўдалося зладзіць сустрэчу ўжывую прадстаўнікоў амаль усіх 23 краінаў. Гэтая частка візіту рыхтавалася загадзя, за чатыры-пяць месяцаў, за паўгода, таму што трэба было зацвердзіць дату сустрэчы з Бундэстагам, падгадаць, каб нямецкія парламентары былі на месцы, а па-другое, узгадніць дату з усімі дэлегацыямі. Так што дату 6-8 лістапада мы вызначылі недзе за паўгода. І далей ужо працавалі з кожнай краінай асобна, каб прывезці максімальную колькасць людзей. Але паўгода — гэта досыць рэдкі выпадак, звычайна працэс адбываецца намнога хутчэй.

Другая частка візіту Ціханоўскай: сустрэча з міністаркай па справах Еўропы, з намеснікам дзяржсакратара па ўнутраных справах, з дарадцам Олафа Шольца — рыхтуецца за некалькі тыдняў да самога візіту. Пад кожную канкрэтную сустрэчу мы збіраем інфармацыю. Офіс Святланы Ціханоўскай падключае да падрыхтоўкі візіту большасць дэмакратычных актараў: і Аб’яднаны пераходны кабінет, і Каардынацыйную раду, дыяспары, Народныя амбасады, розныя ініцыятывы — каб сабраць максімум інфармацыі, патрэбаў, прапаноў, ідэй, якія можна падняць на канкрэтнай сустрэчы. У Офісе ёсць каардынатар, да якога сцякаецца ўся інфармацыя, акумулюецца — і перад візітам уся інфармацыя перадаецца Святлане Ціханоўскай, яна нешта карэктуе і ўжо з канкрэтнымі прапановамі выходзіць на сустрэчы з прэм’ер-міністрамі, з міністрамі, з дзяржаўнымі службоўцамі.

— У Офісе Ціханоўскай зборам інфармацыі займаецца толькі адзін чалавек?

— Так, адзін-два супрацоўнікі, якія збіраюць і акумулююць усю інфармацыю. Пасля мы яе перапрацоўваем: я як дыпламатычны дарадца, Франак Вячорка як старшы дарадца. Бывае, што прапановаў і ідэяў вельмі шмат, а іх трэба адаптаваць пад канкрэтную сустрэчу. Звычайны фармат сустрэчы з прэм’ер-міністрамі і прэзідэнтамі — трыццаць хвілін, сустрэчы кансультацыйнага характару могуць цягнуцца і гадзіну, і болей. Але з кіраўнікамі ўрадаў і дзяржаваў, як правіла, сустрэча цягнецца каля 30 хвілін. Праўда, бываюць і выключэнні, як, напрыклад, з прэзідэнтам Партугаліі: заместа запланаваных 30 хвілін сустрэча цягнулася прыкладна паўтары гадзіны… Ціханоўская па-майстэрску ўмее за паўгадзіны прагаварыць усе пункты парадку дня. Гэта сапраўды майстэрства, таму што вельмі часта адна тэма займае больш часу, чым астатнія.

Чытайце далей: Лукашэнка памірае ці дыктатара спрабуюць «ачалавечыць»?

«З прэзідэнтам Дудам перамовы вяліся па-беларуску і па-польску»

— Ціханоўская падчас міжнародных сустрэчаў карыстаецца паслугамі перакладчыкаў?

— Ціханоўская не карыстаецца паслугамі перакладчыка, яна цудоўна валодае ангельскай мовай. Большасць сустрэчаў адбываюцца на ангельскай мове.

Але бываюць выпадкі, калі прымаючы бок хоча весці перамовы на сваёй мове, напрыклад, па-французску. Таму прымаючы бок запрашае перакладчыка. Мы, у сваю чаргу, просім перакладчыка з мовы гаспадароў на беларускую мову. Мне здаецца, упершыню перамовы на вышэйшым узроўні пачалі адбывацца з перакладам на беларускую мову (не думаю, што такой практыкай карыстаецца рэжымны МЗС).

— А такіх перакладчыкаў, з валоданнем беларускай мовы, лёгка знайсці?

— Па-рознаму, часам бывае, што і не знаходзяць. Але здаралася і так (у Польшчы, у Францыі, у Чэхіі), што перамовы ішлі на беларускай мове. Калі ж такой магчымасці няма, то мы пагаджаемся на ангельскую мову.

Аднойчы з прэзідэнтам Польшчы Дудам частка перамоваў вялася на дзвюх мовах: Дуда — па-польску, Ціханоўская — па-беларуску. Паразумеліся добра.

«Дэмакратычныя дзяржавы прадстаўнікоў рэжыму не запрашаюць»

— На Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку Франак Вячорка парукаўся з кіраўніком МЗС Алейнікам. Ці часта Святлана Ціханоўская ў міжнародных паездках перасякаецца з прадстаўнікамі беларускага рэжыма і што з гэтага выходзіць? Ці ўзнікалі канфузы?

— Такое здараецца нячаста, бо прадстаўнікоў рэжыму амаль нікуды не запрашаюць, яны не рукапажатныя. Дэмакратычныя дзяржавы прадстаўнікоў рэжыму не запрашаюць. Выключэннем хіба з’яўляецца ААН, дзе прысутнічалі дзве дэлегацыі: беларускага рэжыму і дэмакратычнай Беларусі. Летась на сесію ААН прыляцелі Алейнік, яго каманда, сакратар.

І другая платформа, на якой здаралася перасячэнне дзвюх дэлегацый, гэта АБСЕ. На сустрэчу міністраў замежных спраў у Лодзі, куды запрасілі таксама і Ціханоўскую, мусіў ехаць Макей. Але памёр; інтарэсы беларускага рэжыму прадстаўляў сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Дапкюнас. Там сапраўды адбылася цікавая гісторыя: Ціханоўская падышла да яго, пахлопала па плячу, пажадала «поспехаў» у яго нялегкай справе адбельваньня рэжыму. Было бачна, што яго шакавала гэтая сустрэча.

Чытайце далей: Зміцер Бартосік: Пашанцавала мне, што я сапраўдны падабцаснік

Памятаю яшчэ адну гісторыю, якая адбылася ў рамках Міжпарламенцкага саюза. Здаецца, гэта было ў снежні 2021 года. На мерапрыемства запрасілі дэмакратычную Беларусь (у прэзідэнткі Ціханоўскай не атрымалася тады паехаць, у Мадрыд паляцеў я заместа яе), дзе таксама прысутнічала лукашэнкаўская так званая «парламенцкая дэлегацыя». Там прысутнічала «дэпутатка» Марыя Васілевіч. У мяне такое адчуванне, што прадстаўнікам рэжыму цяжка прысутнічаць у дэмакратычным свеце: яны разумеюць, што нежаданыя госці, што яны прадстаўляюць рэжым, які сам па сабе апрыёры непрэзентабельны. Я ўвогуле не ўяўляю, як можна абараняць такія жудасныя паводзіны, абсалютна бесчалавечыя, неканстытуцыйныя, незаконныя дзеянні? Думаю, ніхто не атрымлівае асалоды ад такой ролі.

— Што сказалі пры сустрэчы Алейнік і Вячорка адзін другому?

— Мы стаялі ў калідоры ў кавярні ААН. Алейнік выходзіў разам са сваёй дэлегацыяй. Падышоў да нас, паціснуў руку Франаку, паціснуў руку мне, сказаў «добры дзень». І сышоў.

Беларуская дэлегацыя ў ПАРЭ: Святлана Ціханоўская, Валерый Кавалеўскі (злева) і Дзяніс Кучынскі

«Самалёты часам ламаюцца»

— Ціханоўская спазнілася (ці не патрапіла?) на эстонска-беларускую канферэнцыю ў Таліне з-за паломкі самалёта. Што здарылася?

— Часам здараецца, што ламаюцца самалёты. Нічога недзвычайнага не адбылося: бывае, што самалёт трэба дадаткова праверыць ці то з-за надвор’я, ці то з-за іншых прычын. У тым выпадку проста адбылася тэхнічная непаладка самалёта яшчэ да таго, як мы падняліся на борт. Нам сказалі, што будуць мяняць самалёт, і мы паляцім іншым рэйсам. Гэта быў рэйс Вільня-Рыга, калі мы прыбылі ў Рыгу, то самалёт да Таліна ўжо ўзляцеў. І нам давялося дабірацца да эстонскай сталіцы наземным транспартам.

Такое здараецца нячаста, але бывае. У той паломцы ніякай віны каманды Ціханоўскай не было, але на тым баку, у Таліне, 250 чалавек чакалі Святлану — такі форс-мажор непрыемны для ўсіх бакоў. У нашым выпадку мы вырашылі ўсё ж дабірацца ў Талін наземным транспартам і паўдзельнічаць у канферэнцыі. Звычайна мы пераправяраем рэйсы, калі яны стаяць упрытык, глядзім, як канкрэтны рэйс лятаў апошні месяц. Рэйс Вільня-Рыга рэдка спазняецца, але нам не пашанцавала.

Мы заўсёды выбіраем эканом-клас.

«Здараецца, што ты проста не паспяваеш паесці»

— Ёсць сустрэчы ў фармаце ланча ці вячэры, аднак часцяком здараецца, што ты проста не паспяваеш паесці. Бывае такі расклад, што адну сустрэчу змяняе наступная сустрэча, і вельмі добра, калі паспяваеш папіць хоць бы кавы.

— Хто і як арганізуе харчаванне падчас міжнародных сустрэч?

— Ёсць праграмы з боку Офіса Ціханоўскай і з боку, які прымае. Мы каардынуем час, сустрэчы, мерапрыемствы. Ёсць каманда, якая займаецца падрыхтоўкай праграмы. За фінальную версію праграмы адказваю я. Пасля яе глядзіць Святлана Ціханоўская, і таксама час ад часу ўносіць змены. Напрыклад, «чаму так мала часу выдзелена на сустрэчу з беларусамі? Зрабі так, каб было болей».

Чытайце далей: «Аўтарытарызм пад пагрозай». На чым можа спатыкнуцца рэжым Лукашэнкі

Бываюць так званыя праграмы «без паветра», калі няма часу нават уздыхнуць, асабліва калі мы спрабуем зрабіць візіт у вельмі кароткі тэрмін — каб сэканоміць і час, і сродкі. Таму прыходзіцца есці хутка: гэта кепска для здароўя, але ў нашай працы вельмі важны тэмп. Часам хочацца спыніцца і проста перадыхнуць. Часам пытаюцца: ці ёсць у вас стомленасць, стрэс, фрустрацыя? Зразумела, што ёсць, але няма часу рэфлексаваць на гэты конт: прачынаешся — і працуеш далей.

— У каманды Ціханоўскай ёсць свой кухар?

— Не, няма. У некаторых кіраўнікоў урадаў ёсць свае кухары, у некаторых амбасадах бывае. Звычайна наймаюць мясцовых жыхароў, часам, хоць і рэдка, кухараў прывозяць з сабой. Але ў нас такога, вядома, няма.

— На эстонска-беларускай канферэнцыі, куды Ціханоўская патрапіла са спазненнем, прысутнічала 250 чалавек. Ці могуць удзельнікі свабодна падыходзіць і размаўляць з Ціханоўскай, ці дзеля таго ім трэба прарывацца праз ахову?

— Што важна падчас сустрэчаў з вялікай колькасцю людзей? Пратакол патрабуе мець пэўныя структуру, мець пэўны парадак. Вельмі важна добра арганізаваць працэс. Ціханоўская заўсёды толькі радая — і паразмаўляць з людзьмі, і сфоткацца. Звычайна сустрэчы з дыяспарай мы арганізуем прыкладна так: спачатку выступ, потым адказы на пытанні, пасля людзі могуць падысці, паразмаўляць, сфатаграфавацца — каб усё прайшло цывілізавана.

— Колькі каштуе сярэднестатыстычны візіт за мяжу?

— Мы стараемся ўкласціся ў суму да 2,5 тысячы еўра на ўсю дэлегацыю. Калі візіт на адзін дзень, то менш за тысячу еўра. Кошт залежыць ад краіны, колькасці дзён, складанасці маршруту, а галоўныя выдаткі — гэта дарога і пражыванне.

Частку расходаў аплочвае бок, які прымае. Гэта нармальная практыка, калі бок, які запрашае, аплочвае дарогу, пражыванне, харчаванне дэлегацыі.

Заканчэнне. Пачатак тут.

Даведка. Дзяніс Кучынскі нарадзіўся ў Лідзе. Скончыў бакалаўрыят ЕГУ і Магістратуру Універсітэта Вітаўта Вялікага, працаваў у шэрагу НДА, а таксама ў прыватным сектары.

Автор 8

Recent Posts

Павел Латушко: Китай заставит Лукашенко прекратить гибридную войну против Польши?

Повлияет ли ультиматум Варшавы на дальнейший ход гибридной войны?

7 часов ago

В Жабинке нашли землю для нового микрорайона, задержали брестчанина: что произошло в Бресте и области 24 июня

А Полина Шарендо-Панасюк с начала года 70 дней провела в штрафном изоляторе. Подробности этих и…

9 часов ago

«Не по душе людям мусор выбрасывать цивилизованно»: брестские пропагандисты обвинили в стихийных свалках самих жителей

ГосСМИ никак не отпускает резонансная тема мусора в Бресте. Недовольных называют нытиками. Журналист BGmedia почитал…

11 часов ago

Сны в летнюю ночь: диктатор бредит коровами, а его генералы — вторжением со стороны Украины

Социологи отмечают рост провластных настроений в Беларуси. Визит Путина в Пхеньян. Военные учения вблизи украинской…

1 день ago

Калыханкі, «белсатаўка» і «савушкін прадукт». Як Аліна Коўшык адстойвала ідэнтычнасць з чатырохгадовага ўзросту

Цалкам беларускамоўнай Аліна Коўшык стала пасля таго, як нарадзіўся яе сын. Яна хацела, каб беларуская…

2 дня ago

Поза атакующего орла, зачет маузером, сны Лукашенко о дойке коров: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

2 дня ago