Дзяніс Кучынскі: Нам вельмі важна заставацца як мага бліжэй да Беларусі

Дыпламатычны дарадца распавёў, як патрапіў ў каманду Ціханоўскай, пра вучобу са спікеркай Сейма Літвы і сфармуляваў уласнае ,бачанне праблемы "літвінізму".

Share

Офіс Ціханоўскай у вачах беларусаў асацыюецца з асобай Святланы Ціханоўскай і яе камандай.

Калі Святлану Ціханоўскую ведае ўвесь свет, то значная частка яе каманды трымаецца ў цені.

BGmedia вырашыў выправіць «памылку» і распавесці пра людзей, якія вось ужо тры гады дапамагаюць Святлане Ціханоўскай будаваць новую Беларусь.

Сённяшні госць BGmediaДзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца.

Дзяніс Кучынскі, прэс-служба Офіса Ціханоўскай

— Як вы патрапілі ў каманду Ціханоўскай і якія абавязкі ўскладзеныя на вас?

— Калі Святлана Ціханоўская прыехала ў Вільню, яна пачынала амаль што з нуля, практычна без каманды. З Беларусі былі толькі прэс-сакратарка Ганна Красуліна і дарадца Аляксандр Дабравольскі, Маша Мароз. Паўнацэнная каманда Ціханоўскай пачала фармавацца ўвосень 2020 года (у верасні далучыўся Франак Вячорка). Многіх членаў каманды я ведаў асабіста, праз супольную працу, праз сумесныя ініцыятывы (напрыклад, Франак быў часткай каманды, з якой мы рабілі перапахаванне Каліноўскага), з некаторымі людзьмі я вучыўся разам, з некаторымі мяне звялі сумесныя праекты.

Читайте далее: Лукашенко уже старик. Как беларусам собираются продавать 70-летнего хоккеиста дальше?

Я скончыў магістратуру па дыпламатыі ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне. Там ёсць асобная праграма — вельмі класная праграма, якая сфакусаваная больш на практыцы, чым на тэорыі дыпламатыі. З практычнага боку праграма была шыкоўная. Лепшай і жадаць нельга. У мяне выкладалі дзейныя літоўскія амбасадары, напрыклад, дыпламатычны пратакол у мяне выкладаў цяперашні літоўскі амбасадар у Аўстраліі (раней ён працаваў амбасадарам у Ізраілі, у Польшчы), а крызісную дыпламатыю выкладаў дыпламат, які працуе ў Бруселі. У маёй невялікай групе вучылася цяперашняя спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн, якая тады, натуральна, спікеркай яшчэ не была. Я атрымаў добрую падрыхтоўчую базу.

Мае галоўныя задачы альбо накірункі ў Офісе Ціханоўскай — першая: камунікацыя з дыпламатамі, з міністэрствамі замежных спраў, з амбасадарамі, з дзяржслужбоўцамі, з палітыкамі. Другое: у мае абавязкі ўваходзіць арганізацыя ўсіх візітаў Святланы Ціханоўскай: за фінальную арганізацыю візітаў адказваю я. Гэта фармаванне праграмы, камунікацыя з партнёрамі, арганізацыя самога візіту ўжо на месцы.

І трэці накірунак — гэта дапамога непасрэдна Святлане Ціханоўскай, напрыклад, дыпламатычнымі парадамі, у арганізацыі сустрэчаў, у фармаванні пазіцый, пойнтаў. Зразумела, што Ціханоўская не можа сустракацца з усімі арганізатарамі працэсу, з усімі партнёрамі, гэта робім мы, каманда, збіраем інфармацыю, акумулюем яе і парадаем ёй.

— Але здарылася нечаканае: вы захварэлі. Офіс Ціханоўскай не можа спыніць працу з-за таго, што адзін супрацоўнік часова выйшаў са строю… Хто вас падмяняе?

— Дзякуй Богу, моцна не хварэў.

— Вы вучыліся разам са спікеркай літоўскага Сейма Вікторыяй Чмілітэ-Нэльсан. Можаце трохі больш расказаць пра сумесную вучобу з літоўскай спікеркай?

— Універсітэт Вітаўта Вялікага месціцца ў Коўне. Але ўніверсітэт правёў эксперымент, арганізаваўшы магістарскую праграму па дыпламатыі ў Вільні. Шмат дыпламатаў працуе за мяжой, але немалая частка таксама у МЗС. У дыпламатыі існуе практыка перапынкаў, ці “перасідак”, як кажуць: адпрацаваўшы 3-4 гады за мяжой, вяртаешся ў сваю сталіцу на 3-4 гады, а затым атрымліваеш новае назначэнне ў новую краіну. Частка дыпламатаў застаецца ў МЗС, частка становіцца дарадцамі ў міністра, спікера ці прэзідэнта. Універсітэт прыцягнуў да працы дыпламатаў, якія непасрэдна працуюць у МЗС, — яны выкладалі.

У нас была малая група — шэсць чалавек. Сярод іх была і Вікторыя Чмілітэ-Нільсан — на той час сябра партыі лібералаў, пасля кіраўнік партыі, а цяпер спікерка Сейма Літвы. Яна хадзіла на ўсе пары, я не памятаю, каб яна шмат прапускала заняткі; яна была і ёсць вельмі камунікабельны, адкрыты чалавек. Адразу бачна, што шахматыстка: стратэгічнае мысленне, з пралічваннем некалькі крокаў наперад бачна адразу.

Як адбываюцца заняткі? Гэта камунікацыя з выкладчыкамі, з аднагрупнікамі — гэта заўсёды крытычнае і крэатыўнае мысленне, выказванне думак, адказы на пытанні, супольная праца. Вікторыя заўседы камунікавала ў вельмі структураваным фармаце, па-стратэгічнаму. Гэта ўражвала. Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн вельмі прыемны ў камунікацыі чалавек. Менавіта падчас вучобы мы з ёй і пасябравалі. Зразумела, што я вельмі абрадаваўся, калі яе выбралі спікеркай Сейма.

— Ці падтрымліваеце вы стасункі цяпер — працоўныя ці сяброўскія?

— Мы падтрымліваем наўпроставую камунікацыю. У Вікторыі Чмілітэ-Нільсан вельмі цудоўная каманда. Асноўны дарадца па замежнай палітыцы Роланлас — колішні амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Грэцыі. Шыкоўнейшы дыпламат.

Читайте далее: Валерий Карбалевич: Лукашенко фактически объявил о начале своей президентской кампании

Гэта прыватны выпадак у агульнай сітуацыі. Але ў нашай дзейнасці вельмі дапамагае, калі ты знаёмішся з палітыкамі, з дыпламатамі, са звычайнымі людзьмі, палітыкамі да таго, як яны займаюць высокія дзяржаўныя пасады. Ёсць шмат кантактаў высокапастаўленых палітыкаў з розных краінаў (Італіі, Нямеччыны), з якімі мы сустрэліся да таго, як яны сталі міністрамі, прэм’ер-міністрамі. Зразумела, што любая камунікацыя будуецца паводле іерархічнай лесвіцы, але часам узнікае патрэба нешта абмеркаваць ці атрымаць канкрэтны адказ, і тады даводзіцца звязвацца з чалавекам наўпрост. Напрыклад, Святлана Ціханоўская пазнаёмілася з міністаркай замежных спраў Нямеччыны да таго, як яна стала міністаркай — гэта адразу збліжае. І з міністрам замежных спраў Італіі мы сустрэліся да таго, як яго прызначылі на гэтую пасаду, таму паміж намі захаваўся наўпроставы кантакт. Гэта дапамагае выбудоўваць канструктыўныя стасункі, таму часта трэба інвеставаць свой час і ўвагу на звычайныя чалавечыя кантакты. Ніколі не ведаеш, дзе пажнеш.

— Увогуле, чаму Офіс Ціханоўскай абраў месцам сваёй дыслакацыі Вільню?

— У 2020 годзе, яшчэ ў Беларусі, Ціханоўская пачала атрымліваць пагрозы. Тады яна рэлакавала сваіх дзяцей у Літву. Гэта першая прычына, па якой Ціханоўская прыняла рашэнне легалізавацца ў Літве. Тут ужо былі дзеці.

Другая прычына — Вільня найбліжэйшая сталіца да Мінска. Цікавы факт, які мала хто ведае: Вільня знаходзіцца бліжэй да Мінска, чым любы беларускі абласны цэнтр да сталіцы. З Вільні да беларускай мяжы менш за 30 кіламетраў, а нам вельмі важна заставацца як мага бліжэй да Беларусі.

І, нарэшце, у верасні 2020 года ўрад Літвы прыняў Ціханоўскую, даў ёй ахову, Сейм Літвы прызнаў яе прэзідэнтам. Офіс Ціханоўскай мае акрэдытацыю пры МЗС Літвы, у самой Святланы Ціханоўскай ёсць статус госця літоўскай дзяржавы.

— 2023 год для беларусаў Літвы прайшоў у надзвычайным напружанні: нявыдача дазволаў на часовае пражыванне, размовы пра пагрозы літвінізму, — адносіны да беларусаў змяняюцца не ў лепшы бок. Чаму так адбываецца? Можа, знутры сітуацыя выглядае іначай?

— Агулам стаўленне да беларусаў (з боку літоўскіх палітыкаў, літоўскага грамадства) пазітыўнае. Літоўцы памятаюць, што беларусы змагаюцца за свабоду, за дэмакратыю, супраць рэжыму, яны бачаць, чым беларусы адрозніваюцца ад расійцаў. Ціханоўская можа данесці вартасці і каштоўнасьці беларусаў да прэм’еркі Шыманітэ, ці прэзідэнта Наўседы, ці спікеркі Чмілітэ-Нэльсан — але ў іх разуменне “беларускага пытання” якраз-такі ёсць. Але беларусам трэба таксама паказваць сваю годнасць, свае каштоўнасці на жывых прыкладах унутры літоўскага грамадства.

Читайте далее: Лукашэнка памірае ці дыктатара спрабуюць «ачалавечыць»?

Трэба паказваць, што беларусы не ўяўляць пагрозы для Літвы, што яны паважліва ставяцца да літоўскіх законаў, што яны — крый Божа! — ніякім чынам не прэтэндуюць на Вільню. Праблема “літвінізму” высмактаная проста з паветра. Спытайся любога беларуса: што такое літвінізм? — 99 адсоткаў не ведае, што гэта за звер такі.

Зразумела, беларускія і расійскія спецслужбы не спяць у шапку, шукаюць яблык разладу, з дапамогай якога можна пасварыць літоўцаў і беларусаў.

Па-першае, на правакацыі не трэба купляцца, а па-другое, трэба разбураць прапагандысцкія міфы. Зразумела, што Вільня — гэта сталіца Літоўскай Рэспублікі, і беларусы не прэтэндуюць і не збіраюцца прэтэндаваць на Вільню. Мне падаецца важным не толькі развенчваць міфы лукашысцка-пуцінскай прапаганды, не проста абараняцца, але і паказваць пазітыўную альтэрнатыву: рабіць супольныя дзеянні, агульныя праекты.

Офіс Ціханоўскай робіць, што можа: мы працуем і з літоўскімі палітыкамі, і з медыямі, і з літоўскім грамадствам. Але скажу як ёсць: Ціханоўская не можа зрабіць усё адначасова, не можа зрабіць гэта адна — трэба далучацца ўсім беларусам, якія знаходзяцца ў Літве.

Канешне, літоўскія палітыкі, прымаючы канкрэтныя рашэнні, мусяць улічваць рэакцыю літоўскага грамадства. Мне падаецца, што ў гэтым канкрэтным выпадку беларускаму грамадству трэба наўпрост працаваць з літоўскім грамадствам. Многія беларусы называюць сябе “рэлакантамі”, яны спадзяюцца, што раней ці пазней вернуцца ў Беларусь; і так, я таксама спадзяюся, што мы вернемся як мага хутчэй. Але пэўная частка беларусаў ужо прыняла рашэнне застацца ў Літве. Гэта значыць, што ім трэба праявіць павагу да краіны, якая прытуліла іх у цяжкі час. Як толькі частка беларусаў зможа хоць бы каву заказаць па-літоўску, гэта будзе вялікі плюс у вачах літоўцаў: глядзіце, яны паважаюць літоўскую мову, літоўскую культуру, яны паважаюць нашы традыцыі. На штодзённым узроўні гэта будзе дапамагаць знайсці супольную мову.

А Ціханоўская працягне рабіць сваю працу: яна працягне адстоўваць правы беларусаў, яна будзе працягваць за іх змагацца — як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі.

Даведка. Дзяніс Кучынскі нарадзіўся ў Лідзе. Скончыў бакалаўрыят ЕГУ і Магістратуру Універсітэта Вітаўта Вялікага, працаваў у шэрагу НДА, а таксама ў прыватным сектары.

Заканчэнне будзе.

Recent Posts

В Бресте на площади Ленина устанавливают каток. Скоро станет ясно, сделали ли власти выводы после прошлого года

Специалисты Брестского ДЭП приступили к монтажу катка на площади Ленина. Журналисты BGmedia вспомнили, что говорили…

21.11.2024

Кринж дня: в Бресте чиновники почти перебили рекорд БРСМ по количеству госфлагов на квадратный метр

Во флешмобе чиновников поучаствовал даже председатель Брестского облисполкома Петр Пархомчик.

21.11.2024

«Ты думаешь, они на этом остановятся?» Уроженец Брестчины Макс Корж выпустил первый клип после угроз ГУБОПиКа

В клипе молодой человек говорит Коржу, что не хочет сидеть молча и ждать, когда закончится…

21.11.2024

«Сами обсудили, сами утвердили»: в Бресте чиновники дали добро на установку очередных «лежачих полицейских» в городе

В горисполкоме обсудили вопросы безопасности дорожного движения. На следующий день после заседания на Красногвардейской водителей…

21.11.2024

Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них есть барановичский бизнесмен и бывший пограничник

Одного из лишенных званий офицеров судили вместе с женой по статье о грубом нарушении общественного…

21.11.2024

В Германии скончался ученый родом из Пинска. У него было много выдающихся достижений

Беларус возглавлял исследовательскую группу в Институте химии Макса Планка в Майнце и сделал прорыв в…

21.11.2024