Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка падводзіць вынікі жыцця і дзейнасці. Але навошта яму новы тэлеканал?

Ніводзін прапагандыст, як і сам Лукашэнка, не патлумачыў рэальную патрэбу ў стварэнні яшчэ аднаго прапагандысцкага канала.

Share

29 жніўня Лукашэнка сабраў на нараду сваіх галоўных прапагандыстаў.

Навошта? Афіцыйна аб’яўлена пра запуск новага інфармацыйнага тэлеканала «Першы інфармацыйны», новага сайта Белдзяржтэлерадыётэлебачання і беларускага ютуба.

Лукашэнка не хаваў, што выпускае прапагандысцкага дракона напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года. Але шэраг фактараў выклікае недаўменне.

Пра «белыя плямы» прапагандысцкага паректа пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Аляксандр Фрыдман, фота з сайта kyky.org

Прапаганда не крычыць пра ўзрост Лукашэнкі

— Напэўна, рэжым падводзіць вынікі. Заўтра ці паслязаўтра (сходу не разбярэш) Лукашэнка адзначае дзень народзінаў – 70-годдзе. Для прапаганды гэта вельмі важная дата, бо яна адпрацавала цыкл. Першы цыкл звязаны з 30-годдзем Лукашэнкі ва ўладзе, а другі цыкл – з асабістым 70-годдзем. На працягу гэтага перыяду ішло распаўсюджванне культу асобы, хай сабе і мяккае: Лукашэнка такі моцны кіраўнік і так многа зрабіў для дзяржавы за 30 гадоў ва ўладзе.

Што цікава: прапаганда не акцэнтавала ўвагу на лукашэнкавым 70-годдзі. І, напэўна, падчас святкаванняў святкаваць не будуць: узрост ужо не дзіцячы і нават псіхалагічны пераход у катэгорыю 70+ — гэта не тое, што яны хацелі б выносіць у публічную прастору. Але падвесці вынікі мае сэнс. Тым больш, што ягонае атачэнне, якое зараз побач з ім, прайшлі з Лукашэнкам апошнія чатыры гады: і Наталля Эйсмант, і Іван Эйсмант, і Марат Маркаў.

Александр Фридман: Лукашенко и дальше намерен править жестко и с помощью насилия, а не с помощью уговоров

Што да стварэння новага тэлеканала «Першага інфармацыйнага», то гэта дзіўная гісторыя для мярне: а навошта яна? Прапаганды і так хапае, і я не бачу дадатковага запыту на прапагандыскія паслугі. Наадварот, калі беларусы будуць шмат ведаць пра палітычную сітуацыю ў краіне, небяспеку вайны – хіба гэта тое, што патрэбна Лукашэнку? Лукашэнку якраз такі і не патрэбна, каб людзі актыўна цікавіліся палітычнымі працэсамі.

Спроба выцясніць расійскі кантэнт? Не ведаю.

Задумка стварыць дадатковы прапагандысцкі канал, ды яшчэ і на рускай мове, для мяне зусім не зразумелая. Прапаганду за мяжой лукашэнкаўскі рэжым ужо актыўна не праводзіць. Калі б ён стварыў англамоўны канал для прапаганды, то тут быў бы сэнс. Інакш я не бачу сэнсу выдатковаць шалёныя рэсурсы на стварэнне новага тэлеканала.

Дзве прычыны для датэрміновых выбараў

-Дзіўнавата, што Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію, бо да яе яшчэ досыць далёка. А танальнасць нарады сведчыць за тое, што кампанія амаль пачалася. Гэтая акалічнасць дае глебу для спекуляцый наконт таго, что выбары могуць адбыцца раней, і значна раней.

Я сыходжу з таго, што існуюць два фактары, якія могуць прымусіць Лукашэнку парвесці гэтую кампанію раней. Пры ўмове, што ён сам удзельнічае ў ёй.

Першы фактар – становішча ва Украіне. Сітуацыя можа змяніцца так, што стане не да выбараў, а Беларусь можа аказацца ўцягнутай у вайну яшчэ ў большай ступені.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко досиживает свой срок без легитимности, а политзаключенные понадобятся для торга

Другі фактар – гэта стан здароўя Лукашэнкі. Калі ён адчувае, што яму можа спатрэбіцца шпіталізацыя, што ён можа знікнуць з публічнага поля на пэўны час, што будзе не ў лепшай фізічнай форме ў наступным годзе (магчыма, ён гэта сам ужо адчувае), то сапраўды мае сэнс правесці прэзідэнцкую кампанію раней. І сапраўды хапае дыктатараў, якія так і рабілі: яны адчувалі надыход горшых часоў і спрабавалі апярэдзіць наступленне нямогласці.

Лукашэнка даў глебу для спекуляцый. Пры гэтым ён не адказаў на пытанне, ці збіраецца вылучацца. Мне здаецца, ён проста абраў какетлівую стратэгію: усе ведаюць, што ён збіраецца вылучацца. Але ён гэтага не пацвярджае. І не адмаўляе, натуральна.

Рэжым рыхтуецца да апускання жалезнай заслоны?

— Рэжым залпам запускае: новы тэлеканал, новы сайт Белтэлерадыёкампаніі (тэлеканал ствараецца на тэхнічнай базе АТН, новый сайт – абноўлены цяперашні сайт), «беларускі ютуб». Навошта робіцца гэта залпам, адначасова?

— Магчыма, беларускі рэжым рыхтуецца да магчымага інфармацыйнага вакуўма, калі апусціцца жалезная заслона і адрэжа краіну ад знешняга свету.

У кантэксце выбараў павелічэнне інфармацыйных патокаў мае сэнс. Але толькі пры неабходнасці дабіцца сур’ёзных вынікаў, напрыклад, змяніць стаўленне да сябе. Зараз сітуацыя не такая, выглядае, што ўсё знаходзіцца пад кантролем, прапаганды хапае з ліхвой. Жанр цалкам інфармацыйных каналаў вельмі спецыфічны. Так, у Еўропе, у ЗША ён папулярны сярод палітызаванай публікі, аднак нават на Захадзе інфармацыйная прадукцыя не перажывае рэнесанс у фармаце тэлебачання.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко полностью превратился в инструмент российской политики 

Канешне, Беларусь, незалежная краіна, мусіць мець такі канал. Пытанне ў іншым: чаму такі канал не з’явіўся 10—15 гадоў таму, а менавіта зараз, выдаткоўваючы велізарныя сродкі не ў самы лепш час для эканомікі? З пункту гледжання прапагандыстаў, гэта важная падзея: іншыя заробкі, дадатковыя працоўныя месцы. Думаю, не будзе недахопу ад тых, хто пажадае папрацаваць на гэтым канале.

— Увогуле беларуская прапаганда (дзяржаўнае тэлебачанне, радыё, газеты) – гэта копія расійскай прапаганды ці нешта большае?

— Беларуская прапаганда імкнецца быць копіяй расійскай, але таннай копіяй: і рэсурсы, і парфесійная падрыхтоўка не параўнальныя з расійскімі. Яны арыентуюцца на Расію, напэўна, на гэтым тэлеканале могуць з’явіцца і людзі з расійскай правінцыі. Зноў жа: інфармацыйны канал – гэта вялікія грошы, патрэбная разгалінаваная карэспандэнцкая сетка за мяжой. Рэалізаваць такі праект цяжка, але можна. Але зважаючы на ўзровень цяперашняй беларускай прапаганды, нічога новага новы тэлеканал прапанаваць не зможа. Будуць арыентавацца на Расійскую Федэрацыю і расійскі кантэнт, як, зрэшты і робіць ужо з 2020 года.

Recent Posts

МАРТ снова изменил стандарты размера картошки. Узнали, о каких параметрах речь

Пока одни страны спорят о технологиях будущего, наши чиновники, похоже, нашли куда более увлекательное занятие…

05.12.2025

У Кірэлях Шчучынскага раёна жыхарка скардзіцца на разбітую дарогу

Па словах жанчыны, ужо другі тыдзень камунальнікі абяцаюць зрабіць дарогу. Але вынікаў пакуль не відаць.

05.12.2025

У Талачынскім раёне плануюць стварыць сховішча для попелу: чым гэта можа пагражаць наваколлю

На сховішчы збіраюцца трымаць попел ад спальвання паліва, што насцярожыла жыхароў. Паразмаўлялі з эколагам, каб…

05.12.2025

«В вагон пришел ФСБшник, много личных вопросов». Как допрашивают тех, кто едет транзитом через Калининградскую область

Беларусы периодически ездят в Европу и обратно на поезде через Калининград. И допросы на российской…

05.12.2025

У Дуброўне прызналі праблемы з ЖКГ: спасылаюцца на дэфіцыт кадраў і зношаную тэхніку

Кіраўнік раённага ЖКГ расказаў пра шматлікія праблемы: ад аварыйных дрэў і зносу тэхнікі да немагчымасці…

04.12.2025

Браков в Бресте становится меньше: горисполком хвастается цифрами, но о разводах — ни слова

Брестский горисполком бодро отчитался о количестве свадеб за 2025 год. Однако в официальной сводке почему-то…

04.12.2025