«Кіберпартызаны»: Адзінае, што можна зрабіць у гэтым выпадку, — гэта з’язджаць

Сітуацыя вакол «Беларускага Гаюна» — гэта вялікі пракол у пратаколах бяспекі з боку ягонай каманды.

Share

Сёння маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» заявіў пра спыненне сваёй працы. Адным сказам, без тлумачэння прычын.

5 лютага стала вядома, што беларускія спецслужбы атрымалі доступ да чат-бота «Беларускага Гаюна» і здолелі спампаваць усе паведамленні. У атрыманай інфармацыі маглі ўтрымлівацца ID тэлеграм-акаўнтаў, па якіх можна здэананімізаваць карыстальнікаў.

Чытайце далей: Лидеры только 26 стран из 195 поздравили Лукашенко с «победой». Остальным этот цирк — фиолетово

Па звестках кіраўніка фонда BYSOL Андрэя Стрыжака, з-за надзвычайнай сітуацыі толькі за першыя суткі на гарачую лінію звярнуліся 50 чалавек.

Учора ГУБАЗіК паказаў мужчыну, якога нібыта затрымалі пасля атрымання доступу да чат-бота «Беларускага Гаюна». Па звестках Digital Intelligence Team, затрыманы 42-гадовы Максім Нікіценка, супрацоўнік Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Ці сапраўды сілавікі атрымалі доступ да персанальных звестак аўтараў чат-бота, невядома: спецслужбы любяць наганяць страху. Але ігнараваць пагрозы беларускага рэжыму нельга ні ў якім выпадку.

Чаму ўзнікла гэтая сітуацыя і што з гэтым можна зрабіць?

Юльяна Шэметавец, фота: Еўрарадыё

Афіцыйная прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юльяна Шэметавец у інтэрв’ю Еўрарадыё патлумачыла сітуацыю вакол «Беларускага Гаюна»:

— Рэжым не выкарыстоўваў звыштэхналогіі, каб узламаць чат-бот ці чат адмінаў. Яны выкарысталі даволі банальную сітуацыю: зайшлі праз спасылку, якая не абнаўлялася з 2022 года. Гэта не ўзлом, yt тое, што робяць «Кіберпартызаны» – узломваюць рэжым, гэта неправядзенне добрых пратаколаў бяспекі з боку дэмакратычных сілаў, з боку «Беларускага Гаюна». І гэтай сітуацыяй скарыстаўся рэжым.

Чытайце далей: Путин и Лукашенко втягивают беларускую армию в войну против Украины?

Чаму сама па сабе надзвычайная сітуацыя выглядае вельмі кепска?

— Гэта б’е не толькі па праекту «Гаюн», гэта б’е ў прынцыпе па ўсіх: людзі ўнутры Беларусі і так баяцца заставацца на сувязі з тымі, хто за мяжой. І гэты страх будзе павялічвацца. Менавіта гэтага і дабіваецца рэжым.

Але самае галоўнае, што пад пагрозай дэананімацыі апынуліся людзі, якія звярталіся на чат-бот:

— Людзі сапраўды пад пагрозай, іхняя свабода пад пагрозай. Я думаю, гэта паўплывае на многіх, хто яшчэ заставаўся ў Беларусі і дасылаў інфармацыю ў «Гаюн».

Чытайце далей: Помните рисунок плачущего милиционера в Бресте? Его автор теперь живет в Варшаве и попал в скандал из-за арта с Маском

Што рабіць у надзвычайнай сітуацыі?

— Трэба спакойна, без панікі, прааналізаваць, што вы дасылалі ў гэты чат-бот, паглядзець, ці дасылалі вы інфармацыю з неананімнага акаўнта. Як мы разумеем, у чат-боце «Беларускага Гаюна», калі ты дасылаеш паведамленне, можна пабачыць ID-карыстальніка, нікі і можна ўбачыць апісанне прафайла. І гэтае паведамленне, якое прыходзіла ў чат-бот, затым перасылалася ў чат адмінаў разам з усёй асабістай інфармацыяй – гэта вялікі пракол у пратаколах бяспекі з боку каманды «Гаюна». Па ID тэлеграм-канала можна дэананімаваць чалавека: нават калі вы мянялі назву свайго прафайла, мянялі нік, мянялі тэлефон, але але калі гэта быў той жа акаўнт з тым да самым ID, гэта значыць, вас маглі здэаноніць. Трэба пасядзець і падумаць: ці пісалі вы публічныя чаты, ці мянялі сапраўднае імя на ананімнае, — гэтую гісторыю можна паглядзець, бо існуе шмат ботаў, з дапамогай якіх можна дэананімаваць ID. Адзінае, што можна зрабіць у гэтым выпадку, — гэта з’язджаць, іншай парады мы не можам даць, — заключыла Юльяна Шэметавец.

Recent Posts

Бывший начальник Ганцевичского РОВД ушел из психдиспансера. Его нашли только на следующий день

Виталий Кулешов руководил районной милицией во время протестов 2020 года и лично участвовал в задержании…

18.09.2026

Людзі-сцягі са Слуцка, савецкая сімволіка і перакрыты горад. Як святкавалі 17 верасня ў Дзяржынску

На праўладным свяце людзей апранулі ў колеры дзяржаўнага сцяга, дасталі савецкую сімволіку, а ў самім…

18.09.2026

«Жаль, теперь как в пустыне живем». В Южном спилили взрослые деревья, а брестчане снова спорят о логике вырубки

Деревья убрали во дворе на Гвардейской после того, как одно из них упало на автомобили.…

18.09.2026

Беларуские вузы начали закупать нары. Что происходит?

Гомельский университет имени Франциска Скорины закупает семь двухъярусных нар для укрытия гражданской обороны. Похожие закупки…

18.09.2026

«Возить три человека под чьи-то хотелки?» После открытия моста кобринчане предлагают изменить маршруты автобусов

С 18 сентября городской транспорт снова ездит по маршрутам, действовавшим до реконструкции «старого» моста. Это…

18.09.2026

У Брэсце жыхары просяць вярнуць беларускую мову ў транспартныя табло і аўтаінфарматары

У Брэсце жыхары прапануюць вярнуць беларускую мову ў электронныя табло і гукавыя абвесткі грамадскага транспарту.…

18.09.2026