Карбалевіч: пра вяртанне Караева і арышт непатапляльнай Бондаравай

У Беларусі манаполіяй на беларуска-расійскую інтэграцыю валодае толькі Лукашэнка, адпаведна, усе ягоныя супернікі на гэтым фронце трапляюць у апалу.

Share

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня.

Валер Карбалевіч. Фота: Ліберальны клуб, Facebook

Унутрыпалітычныя падзеі мінулага тыдня раскрываюцца праз канкрэтных асобаў.

Напрыклад, Лукашэнка прызначыў кіраўніком Гродзенскай обласці Юрыя Караева, былога кіраўніка МУС.

— Здаецца, трэнд на прызначэнне на кіроўныя пасады сілавікоў закончыўся ў мінулым годзе. Але ягонае прызначэнне нібыта ламае тэндэнцыю. Справа ў тым, што Юрый Караеў у 2020 годзе, якраз падчас масавых пратэстаў, трапіў у апалу і быў фактычна сасланы ў высылку памочнікам прэзідэнта па той самай Гродзенскай вобласці. Лукашэнка чакаў, глядзеў на яго паводзіны, і калі яму гэтыя паводзіны падаліся дэманстрацыяй лаяльнасці, тады ён зноў вярнуўся да гэтай кандыдатуры і прызначыў кіраўніком Гродзенскай вобласці, адзначыўшы, што Караеў з’яўляецца дысцыплінаваным, выканальным, жорсткім кіраўніком. Гэта якраз тое, што запатравана ў сённяшняй Беларусі, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Лукашэнка аб’явіў беларускай дыяспары вайну на знішчэнне

Палітычны аглядальнік звярнуў увагу і яшчэ на адну асобу – прапагандыстку Вольгу Бондараву, якая вядомая сваім змаганнем супраць усяго беларускага. Надзіва непатапляльная асоба, улічваючы размах і абсурднасць ейных дзеянняў.

— Вядомая даносчыца, якая многіх людзей пакрыўдзіла, на многіх напісала даносы, прычым прыдзіралдася абсалютна на пустым месцы. Тым не менш цяпер яе пасадзілі на суткі. Што гэта азначае? – задаецца пытаннем Валерый Карбалевіч. І звяртае ўвагу на два моманты, якія могуць патлумачыць сітуацыю.

— У Беларусі актывізм нават у падтрымку Аляксандра Лукашэнка павінен быць кантраляваным. Некантраляваны актывізм, калі людзі самастойна праяўляюць нейкую ініцыятыву, — гэта небяспека для дзейнага рэжыма. Таму любы актывізм, нават праўладны, трэба ўвесці ў пэўныя рамкі, што Бондаравай і паказалі.

Чытайце далей: «День воли» диктатора и тест на политическую зрелость для Европы

Другі момант – яна занадта моцна выступала на беларуска-расійскую інтэграцыю, а манаполіяй на гэта ў Беларусі валодае толькі адзін чалавек – Лукашэнка. Таму любы, хто паспрабуе рухацца далей у гэтым пытанні, чым хоча сам Лукашэнка, трапляе ў апалу. Дагэтуль Бондарава, відаць, мела нейкі дах, а цяпер высветлілася, што гэты дах працёк, — саркастычна падсумаваў палітычны аглядальнік.

Валерый Карбалевіч не мог абысці міма іншы скандал, звязаны з таямнічым знікненнем спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Сувязь з жанчынай знікла 25 сакавіка, невядомы ні яе лёс, ні лёс дзвюх яе малалетніх дачок.

— Яе знікненне выклікала вялікі ажыятаж у дэмакратычным асяроддзі: усе шукаюць жанчыну, выказваецца мноства розных версій. Цяпер патокам пайшла інфармацыя пра нейкіх агентаў, шпіёнаў, якія засланыя ў беларускае дэмакратычнае асяроддзе. Агульная выснова з усяго патоку гэтай інфармацыі – неабходнасць захоўваць бяспеку, клапаціцца пра бяспеку. Сёння гэта яўна не лішняе, — адзначае палітычны аглядальнік. Сам жа Валерый Карбалевіч устрымаўся ад выказвання сваіх версіяў здарэння.

Чытайце далей: Александр Фридман: Инаугурация Лукашенко прошла под знаком 2020 года, а мелкие уколы выдавали его слабость

І апошняя заўважная падзея мінулага тыдня – дырэктыва «Аб удасканаленні функцыявання органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны». Валерый Карбалевіч назваў дырэктыву «пустой».

— Але тут цікавае іншае. Што Лукашэнка лічыць галоўным чыннікам умацавання краіны? Гэта дысцыпліна. Не новыя інвестыцыі, не стварэнне спрыяльных умоў для развіцця эканомікі, для творчасці людзей і развіцця асобы, а менавіта дысцыпдіна і выканальнасць. Вось гэта, па логіцы Лукашэнкі, павінна выратаваць краіну. Гэта наўрад ці, але іншай логікі ў дзеяннях гэтага рэжыму няма і наўрад ці яе можна чакаць, — рэзюмаваў Валерый Карбалевіч.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026