«Корову нужно поставить во дворец». Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію

Праблемы на вёсцы невырашальныя ў рамках існуючай сістэмы, бо рэжым задзейнічае не эканамічныя рычагі, а адміністратыўна-рэпрэсіўныя механізмы.

Share

Лукашэнка правёў другую вялікую нараду па эканоміцы. Валерый Карбалевіч называе іх «цікавым кейсам», бо час пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года беларускі правіцель правёў у бясконцых нарадах з сілавікамі. Прыпякло на эканамічным фронце?

Валерий Карбалевич. Фото: «Наша Ніва»

Спачатку Лукашэнка сабраў вялікую нараду па прамысловасці, а праз тыдзень – па сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч лічыць гэтую затурбаванасць «элементам падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі»: летам 2025 года ў Беларусі чакаецца прэзідэнцкая кампанія.

Лукашэнка аб’явіў, што забяспечанасць краіны па малаку складае амаль 270%, па мясу — 135%, цукру — больш чым 150%, бульбе — 112%.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: Лукашэнка пужае магчымым удзелам Беларусі ў вайне з пратэстаў 2020 года

Нібыта па шэрагу пазіцый беларуская сельская гаспадарка паказвае поспехі нават на сусветным рынку: Беларусь уваходзіць у пяцёрку краін — экспарцёраў малакапрадуктаў ды ў 20-ку вядучых экспарцёраў мяса.

У 2023 годзе Беларусь атрымала амаль 7,5 мільярдаў долараў за кошт экспарту сельгаспрадукцыі.

Праўда, колькі сябе ні хвалі (а хто яшчэ пахваліць, калі не сам сябе?), сітуацыю на вёсцы пахвальбамі не выправіш.

— Нарада высветліла ўсе старыя праблемы, якія існавалі ў сельскай гаспадарцы Беларусі шмат гадоў, асабліва з моманту прыходу Лукашэнкі да ўлады. З аднаго боку, экспарт беларускага харчавання складае даволі вялікую долю ў беларускім экспарце: гаворка ідзе пра мільярды долараў. З іншага боку, дзяржава вымушана субсідзіраваць у сельскую гаспадарку. Колькі? Гэтыя лічбы хаваюцца, іх падлічыць не так проста, — адзначае палітычны аглядальнік.

«Па выніках папярэдняга 2023 года ў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі мы атрымалі сціплыя трохі больш за 1% росту (а ў раслінаводстве мы ўпалі больш чым на 1%, у жывёлагадоўлі — 4,5% плюс). З улікам таго, колькі ўкладзена ў вёску, гэта больш чым сціпла», — прызнаўся сам Лукашэнка.

Чытайце далей: Валерий Карбалевич: Лукашенко уже подводит итоги своего правления в духе съездов КПСС

— Субсідыі вялікія. Таму пытанне: наколькі эфектыўная эвогуле гэтая галіна, наколькі яна дае прыбытак? — на сёння здаецца сакрэтам нават для прафесійных эканамістаў, — кажа Валерый Карбалевіч.

— Лукашэнка лічыць галоўным інструментам, які павінен вырашыць усе праблемы, рэпрэсіі, адміністратыўны ціск, парадак і дысцыпліна. То бок, галоўнае — не эканамічныя стымулы, а адміністрацыйны ціск. Лукашэнка расказвае, што за кожным жвёлагадоўчым комплексам замацаваны нейкі кіраўнік вертыкалі, — адзначае палітычны аглядальнік.

Сельская гаспадарка патанае ў праблемах, якія дзяржава проста не здольная вырашыць.

А славуты сюжэт пра «абасраных кароў» (чым-чым, а гэтым кейсам Лукашэнка абавязкова ўвойдзе ў гісторыю), якія правіцель знайшоў у комплексе «Купалаўскі» і зладзіў скандал, атрымаў новае развіццё. Тады Лукашэнка запатрабаваў пусціць “пад нож” і кіраўніка вобласці, і міністра сельскай гаспадаркі. А зараз высвятляецца, што гэтая гаспадарка дагэтуль праблемная.

— «Корову нужно поставить во дворец, нужно уйти от тех захудалых ферм, и тем раньше, тем лучше», — зноў запатрабаваў правіцель. З моманту істэрыкі ў «Купалаўскім» прайшлі пяць гадоў.

Читайте далее: Валерий Карбалевич: Лукашенко фактически объявил о начале своей президентской кампании

— Праблемы сельскай гаспадаркі не вырашаюцца, бо сістэма спрабуе вырашаць іх не эканамічнымі, а адміністратыўнымі чыннікамі. І як мне падаецца, у рамках існай сацыяльна-эканамічнай мадэлі яны проста невырашальныя, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

І тое праўда: карову колькі ні кармі абяцанкамі-цацанкамі, яна не дасць больш малака.

Recent Posts

Унікальны прыпынак з казачнай мазаікай у Рэчыцкім раёне могуць знесці: актывісты спрабуюць яго выратаваць

На трасе М10 у вёсцы Галоўкі могуць знесці аўтобусны прыпынак з савецкай мазаікай. Актівісты спрабуюць…

14.03.2026

В пункте пропуска «Тересполь» беларус напал на таможенника после проверки автомобиля. Что ему не понравилось?

Во время детального досмотра специалисты обнаружили признаки вмешательства в конструкцию автомобиля. Его подготовили для перевозки…

13.03.2026

Беларуска пожаловалась на возможную подделку духов из «Золотого яблока»

Жительница Беларуси заявила, что купила в «Золотом яблоке» духи с необычным запахом. Экспертиза магазина нарушений…

13.03.2026

Власть «слышит людей»? На деле Дом Брестского аиста получил участок только после огласки

В TikTok-аккаунте «Заря» заявили, что Дом Брестского аиста наконец получит участок. Но правда в том,…

13.03.2026

«Можна разбіць галаву»: у Салігорску паскардзіліся на небяспечны ўваход у паркінг новабудоўлі

Жыхар Салігорска паказаў у TikTok небяспечную канструкцыю ў новабудоўлі: пры спуску ў падземны паркінг столь…

13.03.2026

В Бресте заговорили о строительстве асфальтобетонного завода. Уже во второй раз

В Бресте снова обсуждают строительство асфальтобетонного завода. Проект уже выносили на обсуждение в 2022-м —…

13.03.2026