Валерый Карбалевіч: Лукашэнка ўслаўляе дыктатуру, але намацвае дээскалацыю адносін з Захадам

Расійскія шахеды, якія заблукалі ў беларускім небе, рэжым Лукашэнкі ўспрымае як пагрозу, прычым яўна не з боку «калектыўнага Захаду».

Share

Рэжым Лукашэнкі чатыры гады набіраў палітвязняў, а тут раптам ні з таго ні з сяго пачаў іх вызваляць, называючы гэта «гуманнасцю». З чаго б гэта раптам? Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч аналізуе вынікі мінулага тыдня.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года павінна задавальняць Лукашэнку: мёртвая стабільнасць, растуць заробкі, знешнепалітычная сітуацыя таксама больш-менш прымальная – пакуль яўных пагроз на рэжым не насоўваецца.

— Калі глядзець беларускія тэлеканалы, то, здавалася б, усё вельмі добра. Вось адсвяткавалі «Дзень народнага адзінства», прычым не першы год. Свята штучна прыдуманае зусім нядаўна. І гаворка ідзе зусім не пра народнае адзінства, а пра адзінства прыхільнікаў Лукашэнкі, бо цяпершанія ўлады пад «народам» разумеюць толькі прыхільнікаў Лукашэнкі; тыя, хто не падтрымлівае Лукашэнку, у паняцце «народ» не ўпісваецца. Гэтае свята грунтуецца на антпольскім настроі, на антыпольскай кампаніі.

Чытайце далей: Александр Фридман: Россия считает, что Беларусь уже в кармане. Путину уже безразлично, кого признает Лукашенко

На думку Валерыя Карбалевіча, пэўныя крокі беларускага рэжыму звяртаюць на сябе ўвагу сваёй ненармальнасцю паводзінаў:

— Цягам трох месяцаў раптам вызвалілі 115 палітвязняў. Чатыры гады гэтых палітвязняў толькі набіралі, а цяпер пачалі выпускаць і назвалі гэта «гуманнасцю». З чаго раптам улады пачалі мітусіцца? – задаецца рытарычным пытаннем Валерый Карбалевіч.

Мала таго, выступаючы на ўласным свяце «ябацькавага адзінства», Лукашэнка раптам загаварыў пра расійскія «шахеды», якія масава пачалі блукаць у беларускім небе:

— Лукашэнка загаварыў пра расійскія дроны ў беларускім небе. Але гаварыў завуаліравана: гаварыў пра пагрозы з Захаду, што ЗША штурхаюць Украіну на барацьбу супраць Беларусі. І ў гэтым сумбурным, супярэчлівым спічы згадвалася і Расія. Прычым калі ўважліва сачыць за лукашэнкавымі словамі, Расія ўзгадвалася як пэўная пагроза. Маюцца на ўвазе тыя самыя расійскія беспілотнікі, якія пачалі лятаць над тэрыторыяй Беларусі. Лукашэнка сказаў, што калі будзе нейкі замах на Беларусь, то гэта пагроза трэцяй сусветнай вайны. Але ў якасці крыніц магчымых пагроз згадваліся і расіяне, — канстатуе палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: У Беларусі дзейнічае толькі адзін дзяржаўны інстытут – асоба самога Лукашэнкі 

З усяго сказанага Валерый Карбалевіч робіць выснову, што «існуе напружанне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прычым гэтае напружанне амаль незаўважнае, але прысутнічае». «Інакш цяжка патлумачыць спробу Лукашэнкі намацаць дэаскалацыю адносін з Захадам»:

— Колькі б Лукашэнка ні гаварыў, што Запад нам цяпер больш не цікавы, што аднапалярны свет закончыўся, што мы пераарыентуемся на ўсход, але тым не менш адносіны з Захадам для яго важныя. І Лукашэнка прагаворвае гэтую зацікаўленасць – няхай і ўскосна, няхай і апасродкавана – апошнім часам, — адзначае эксперт.

Пра што ўсё гэта сведчыць?

— У цяперашняй сітуацыі рэжым Лукашэнкі паказвае няўпэўненасць, ён хацеў бы мець запасны аэрадром, запасны план на выпадак, калі падзеі пачнуць развівацца ў негатыўным для яго кірунку, — робіць выснову палітычны аглядальнік.

Читайте далее: Александр Фридман: Лукашенко и дальше намерен править жестко и с помощью насилия, а не с помощью уговоров

Валерый Карбалевіч звярнуў увагу і на «Баладу о диктаторе», якая прагучала на святочным канцэрце.

— Гэты кейс сведчыць пра тое, што сённяшняя парпагандысцкая машына перастала турбавацца пра тое, што ў Беларусі ўсталявалася дыктатура, перастала хаваць наяўнасць дыктатуры. То-бок беларускія ўлады спрабуюць давесці цяпер, што дыктатура – гэта не так і дрэнна: гэта парадак, гэта стабільнасць. Пра гэта сведчыць і чарговая кампазіцыя, і чарговы выступ прэс-сакратаркі Лукашэнкі, і ўся прапагандысцкая кампанія, якая ідзе вакол Лукашэнкі. І на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых камісій краін СНД Лукашэнка намёкам выказаў думку, каб «беларускія выбары» адпавядалі інтарэсам краін, якія ёсць, а не слухаць, што пра такія «выбары» кажуць на Захадзе і АБСЕ. То-бок, дыктатура – гэта нармальна, гэта норма, і не варта гэтага хаваць. Цікавы паварот: улады ўвесь час гавораць пра «выбары», пра «волю народу», а насамрэч для іх важна стабільнасць і парадак, а якім чынам яны дасягаюцца – гэта не прынцыпова, — кажа аналітык.

Recent Posts

«Набраться стойкости». В Пинске больше суток не могли найти место прорыва трубы, в одном доме проблемы с отоплением

Земляные работы были осложнены тем, что поврежденные коммуникации водоканала проходят там, где есть электрические кабели…

20.01.2026

Прохлада по поручению: Минэнерго спешно «закручивает батареи» после слов Лукашенко

После аварии в Минске власти решили играть на опережение: Минэнерго пообещало снижать температуру в батареях…

20.01.2026

«Уберу снег за 100 рублей»: нужно ли платить налог за уборку двора и машины?

После снежной зимы беларусы все чаще предлагают услуги по уборке снега за деньги. Разбираемся, законно…

20.01.2026

«Какие же вы молодцы, ребята!»: неравнодушные брестчане спасли лебедей на озере в Ковердяках

Жители Бреста и района вышли на лед озера в Ковердяках и спасли зимующих лебедей, оказавшихся…

20.01.2026

В одном из ООО Бреста не выплатили зарплату за один месяц. Сообщила об этом не прокуратура, а горисполком

Чиновники напомнили, что при организации труда работников наниматель обязан выдавать зарплату в сроки и размерах,…

20.01.2026

«Толькі адна кабінка на ўсіх»: гамельчукі масава скардзяцца на стан грамадскіх прыбіральняў

Жыхарка Гомеля паскардзілася на грамадскі туалет на Цэнтральным рынку, дзе працуе толькі адна кабінка. Падобныя…

20.01.2026