Categories: Общество

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў — знакавае месца»

Сасновы крыж з надпісам «Памяці берасцейцаў. 1939 - 1941» з’явіўся ў Курапатах 7 лістапада, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён будзе нагадваць пра тых жыхароў Берасцейшчыны, якія былі рэпрэсаваныя і знішчаныя ў ГУЛАГу.

Share

Ідэя ўсталяваць крыж належыць берасцейцам Ігару Наймушыну, Мікалаю Дарашэнку і Ігару Бараноўскаму. Вырабіў яго прадпрымальнік Пётр Каян.

«Летам мы ездзілі ў пілігрымку — гэта шлях ад Віцебска да Полацка ў памяць аб беларускіх мучаніках, манахах-базыльянах з Полацку, якія былі зарубленыя ў Сафійскім саборы світай Пятра I, — распавёў «БГ» Ігар Наймушын. — Па дарозе мы заехалі ў Курапаты. Гэтае месца нас вельмі ўразіла. Там устаноўлена каля тысячы крыжоў. І, што важна, гэта народны мемарыял, які ствараўся насуперак уладам. Па вяртанні мы вырашылі, што паставім там крыж ад берасцейцаў».

Хоць ідэя ўсталяваць крыж нарадзілася ў сябраў грэка-каталіцкай парафіі, да яе далучыліся прадстаўнікі розных канфесій (праваслаўныя, католікі і г. д.) і прафесій (прадпрымальнікі, выкладчыкі, журналісты і г. д.).

«Вядома, што ў Заходняй Беларусі ў 1939 — 41 гадах было рэпрэсавана больш за 125 тысяч чалавек. Многія з іх былі растраляныя, у тым ліку ў Курапатах. Мы падумалі, што будзе правільна, каб гэта быў крыж не толькі ад нас, грэка-католікаў, але і каб далучыліся да гэтай справы нашыя сябры, — адзначыў рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. — Мы вельмі рады, што далучыліся і праваслаўныя, і пратэстанты, і рыма-католікі, і проста людзі добрай волі. Курапаты для беларусаў — знакавае месца. І літаральна за тыдзень удалося сабраць даволі значную суму, якая пакрыла ўсе нашыя выдаткі. У многіх з нас ёсць рэпрэсаваныя, у тым ліку і ў мяне. Ёсць тыя, хто загінуў невядома дзе ў ГУЛАГу. Таму гэта крыж памяці нашых сваякоў».

У пятніцу 13 лістапада ў Палацы мастацтваў у Мінску адкрыецца дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні». На ёй можна будзе ўбачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, большасць якіх дэманструецца ўпершыню.

Крыж выраблены з сасны і знізу абшыты лістоўніцай. Яго вышыня над зямлёй больш за 4,3 м. Крыж мае традыцыйны для Заходняга Палесся выгляд простага чатырохканцовага крыжа. Такія чатырохканцовыя крыжы можна сустрэць на Століншчыне, Піншчыне, пад Берасцем, дзе-небудзь у пушчанскіх вёсках.

«Калісьці і праваслаўныя, і ўніяты, і рыма-католікі ставілі звычайны чатырохканцовы крыж на нашых землях. І гэта правільна, бо Хрыстос быў распяты на адным крыжы. Мы шукалі такую традыцыйную форму», — дадаў Ігар Бараноўскі.

Крыж лёгка адшукаць. Ён знаходзіцца непадалёку ад мемарыяльнага знака ў выглядзе лавы, які падараваў прэзідэнт ЗША ад амерыканскага народа дзеля пашаны і памяці пра тысячы бязвінных ахвяраў беларускага народа.

Пасля ўстаноўкі крыж асвяціў грэка-каталіцкі святар з Берасця Ігар Кандрацьеў.

По словах Ігара Наймушына, у планах — паставіць крыжы ад кожнага горада Берасцейшчыны і, магчыма, імянныя крыжы.

Даведка «БГ»:

Курапаты — лясны масіў на паўночнай мяжы Мінска, дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, якіх расстралялі органы НКУС у 1937 — 41 гг. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая. Розныя крыніцы называюць ад 7 тыс. да 250 тыс. ахвяр.

Фота: Ігар Бараноўскі, Яўген Бяласін

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026