Categories: Общество

Беларусь і Іран: як дыяспары змагаюцца за свае сцягі

Беларусы і іранцы маюць розныя гісторыі, але падобныя сімвалы супраціву. BGmedia расказвае пра тое, што аб’ядноўвае дзве дыяспары.

Share

Акрамя даўняга інтарэсу да тэмы, гэты тэкст мяне прымусіла напісаць дыскусія ў інтэрнэце. Я падпісаная на акаўнт дзяўчыны, якая вывучае мовы краін Блізкага Усходу, у тым ліку персідскую. У каментарах ёй падзякавалі людзі з Ірана і распавялі, што часта пазбягаюць кантэнту пра сваю мову, бо ў тэматычных відэа замежнікі без ведання выкарыстоўваюць афіцыйны сцяг Ірана замест сцяга з львом і мечам. Усё ж гэтая тэма баліць не толькі беларусам. Але і ўсім тым народам, што жывуць у моцна палярызаваных грамадствах. 

Здавалася б, што можа аб’ядноўваць дзве нацыі з рознымі гісторыямі, што рэдка перасякаліся паміж сабой? Стаўленне дыяспараў да дзяржаўнай сімволікі.

Не зважаючы на існуючы раскол у поглядах іранскай дыяспары на розныя пытанні, у тым ліку і на сімволіку, пэўная частка яе не прымае афіцыйны сцяг краіны, што падобна да беларусаў. Калі ў беларускай дыяспары замест афіцыйнага сцяга ёсць бел-чырвона-белы сцяг – сімвал першай незалежнасці 1918 года, то ў іранцаў – зялёна-бела-чырвоны трыкалор з львом, мечам і сонцам у цэнтры, які быў сімвалам дынастыі Пахлаві, што кіравала краінай з 1925 па 1979 гады (да рэвалюцыі, што зрынула шаха). Як у выпадку з бела-чырвона-белым сцягам, што з’явіўся да беларускай ССР, так і сцяг з ільвом прабыў да з’яўлення аўтарытарнай ўлады. Беларусы з БЧБ сцягам не жадаюць асацыявацца з савецкім мінулым, а іранцы аддзяляюць сябе ад ісламскага рэжыму з дапамогай дарэвалюцыйнага сцяга.

Читайте также: «Еще бы ОМОН пригнали»: родители возмущены новым порядком входа в учебные заведения

Іранцы часта ўздымаюць ільва з сонцам на розных мітынгах за мяжой. На антыўрадавых пратэстах, на акцыях у падтрымку палітзняволеных, часам на дэманстрацыях у падтрымку Ізраіля.

Чаму менавіта гэты сымбаль, а не афіцыйны? Для прыхільнікаў сцяга з ільвом ягоная сувязь з гістарычным Іранам грае важную ролю. І ў беларусаў, і ў іранцаў гэтыя сцягі змяшчаюць эстэтыку, што спасылае да «былой велічы», так і старых нацыянальных мітаў, якія не маюць цяперашнія афіцыйныя сцягі.

Гісторык Афсанех Наджмабадзі апісвае сімвал ільва з сонцам як унікальнае спалучэнне «зараастрыйскіх, яўрэйскіх, шыіцкіх, турэцкіх і персідскіх сімвалаў… згушчэнне, якое стварыла з яго наймагутнейшую нацыянальную эмблему». Хоць паходжанне бела-чырвона-белага сцяга мае процьму версій, варта ўзгадаць некалькі з іх, дзе белы і чырвоны колеры гэта адначасова і хрысціянскія колеры, так і колеры чысціні і доблесці (паводле Міхася Ткачова).

Читайте также: Уехавшим беларусам начали присылать письма по месту прописки с требованиями касательно паспортов

Выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі беларусамі ці іранцамі часта разглядаецца як падтрымка аўтарытарнага рэжыму. Дара Кандуіт, выкладчыца паліталогіі ў Мельбурнскім універсітэце, тлумачыць: «Сцяг Ірана сапраўды мае палітычнае значэнне, і таму… калі б вы ўзнялі цяперашні сцяг Ірана, вас, магчыма, маглі б інтэрпрэтаваць як прыхільніка іранскага рэжыму». Хоць іранскі афіцыйны сцяг часта можна сустрэць на мітынгах за мяжой супраць палітыкі Ізраілю, але на антыўрадавых пратэстах застаецца сцяг з ільвом, што робіць яго сімвалам нацыяльнага супраціву, як у выпадку з бела-чырвона-белым сцягам.

БЧБ у Беларусі і дарэвалюцыйны сцяг Ірана часта ўспрымаюцца за мяжой не як народныя, а як палітычныя сімвалы. Калі беларусаў з бела-чырвона-белым сцягам могуць не дапусціць на футбольныя матчы, то іранскім фанатам з дарэвалюцыйным сцягам таксама забараняюць наведваць гульні – як гэта адбылося ў 2022 годзе падчас матчу Ірана супраць Англіі.

Нягледзячы на розныя гістарычныя кантэксты, досвед дыяспар Беларусі і Ірана ў многім супадае: яны знаходзяць магчымасць знайсці “сваіх” сярод чужых паводле каштоўнасцяў і палітычнай ідэнтычнасці.

Читайте также: «Одного беларуса забрали на беседу — был в Украине по работе». Как проходят допросы на границе Беларуси с Евросоюзом

Recent Posts

Аршанка патрабуе ад Расіі выплаты за забітага на вайне бацьку, які не плаціў аліменты

30-гадовая жыхарка Оршы заявіла, што будзе дамагацца выплат ад Расіі за загінулага на вайне бацьку,…

17.01.2026

У краме «Капеечка» пакупнік заўважыў, як пераважваюць сыр

Беларус падзяліўся ролікам, на якім паказаў, як у вядомай краме падманваюць пакупнікоў. Кантрольныя вагі паказалі…

17.01.2026

Брестский горисполком с четвертой попытки решил проблему с вывозом мусора. Узнали, какое предприятие этим займется

На три тендера брестских чиновников так никто и не откликнулся. Четвертый был на ту же…

17.01.2026

«Глаза» на автобусе в Барановичах: безобидная шутка или нарушение ПДД?

 На остановке в Барановичах заметили автобус с «глазами». В комментариях заговорили о безопасности и законе.

17.01.2026

Беларуске не понравилось ехать в мороз на поезде из Бреста в Полоцк. Нашлись маршруты еще хуже — со снегом в тамбуре

По словам девушки, пассажиры подходили к проводнику за одеялами, но оказалось, что взять их могут…

16.01.2026

«Снег у салоне»: жыхары Мазыра скардзяцца на дзіркі ў грамадскім транспарце

Жыхары Мазыра скардзяцца на старыя аўтобусы з дзіркамі ў салоне. У сацсетках абмяркоўваюць якасць транспарту…

16.01.2026