Categories: Общество

Былы берасцейскi палітвязень Ціхан Клюкач загінуў на вайне ва Украіне

Добраахвотнік Радзівон Батулін у сваім канале пацвердзіў гібель 23‑гадовага беларускага добраахвотніка Ціхана Клюкача.

Share

23‑гадовы былы берасцейскi палітвязень Ціхан Клюкач загінуў. Добраахвотнік Радзівон Батулін у сваім канале пацвердзіў гібель беларуса.

«Парэшткі «Франца» ўдалося выцягнуць. След за ўсімі неабходнымі працэдурамі адбудзецца развітанне», — напісаў ён.

Калі і пры якіх абставінах загінуў Клюкач, невядома.

Ціхан Клюкач на вайне ва Украіне. Фота з яго сацыяльных сетак

Чытайце таксама: «Працягваюцца выезды на палігон, навучанне, тактыка». Ціхан Клюкач — аб палку «Пагоня», творчасці і маладых беларусах

Паведамлялася і пра тое, што Ціхан Клюкач загінуў, і пра тое, што ён знік без вестак

Як раней пiсала BGmedia, інфармацыю пра гібель 23‑гадовага былога берасцейскага палітвязня Ціхана Клюкача («Франца») падчас баявога задання распаўсюдзіў яго нібыта саслужывец, але афіцыйнага пацвярджэння тады гэтаму не было.

Першакрыніца гэтай навіны — былы палітвязень Піліп Шаўроў, які жыве ў Польшчы. 19 траўня 2026 года яму напісаў украінскі баец з нікам Цім. Ён патлумачыў, што кантакт Шаўрова яму пакінуў Ціхан Клюкач.

«Спачуваю, але Ціхан загінуў падчас выканання задання на пазіцыі», — напісаў Цім.

Ціхан Клюкач на вайне ва Украіне. Фота з яго сацыяльных сетак

Тое самае Цім пацвердзіў і карэспандэнту «Нашай Нівы», але ў выдання няма магчымасці верыфікаваць гэтую трагічную інфармацыю. На ўдакладняючыя пытанні вайсковец не адказаў, і цяпер знаходзіцца афлайн.

Па словах украінскага вайскоўца, Ціхан Клюкач загінуў 9 траўня 2026 года. З датай можа быць і блытаніна — у той дзень працягвалася расійска-ўкраінскае перамір’е, хоць асобныя перастрэлкі і ўзаемныя ўдары адбываліся.

Сябры Ціхана расказалі «Нашай Ніве», што з 9 траўня ён не выходзіў на сувязь, але яны верылi у лепшае. Выглядае, што ягоны інстаграм пэўны час назад быў выдалены.

Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Як распавёў «Люстэрку» прадстаўнік АПК па абароне Вадзім Кабанчук, у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе ВСУ, дзе служыць Клюкач, ён лічыцца зніклым без вестак.

Па словах Шаўрова, апошнім часам Ціхан служыў у 60‑й брыгадзе.

Ціхан Клюкач на вайне ва Украіне. Фота з яго сацыяльных сетак

Чытайце таксама: «Сказаць аб іх на ўвесь свет, каб пачулі». Тихон Клюкач попросил у Тихановской помочь освободить калиновцев из плена

Гісторыя былога палітзняволенага берасцейца Ціхана Клюкача

2020 год назаўсёды змяніў жыццё берасцейца Ціхана Клюкача. У чэрвені ён скончыў гімназію №1, 25 ліпеня яму споўнілася 18 гадоў, а ўжо 9 жніўня яго ўпершыню затрымалі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. У пачатку верасня на вучобе ў каледжы ён пазнаёміўся з берасцейкай Сафіяй Малашэвіч. А 6 верасня маладыя людзі паехалі ў Менск, каб паўдзельнічаць у «Маршы еднасці». Улады Беларусі пакаралі іх за гэта вельмі жорстка — 1,5 гады калоніі Ціхану і 2 гады калоніі Сафіі. Праўабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.

У пачатку сакавіка 2022 года Ціхан цалкам адбыў свой тэрмін, а праз нейкі час з’ехаў з Беларусі. У інтэрв’ю «Брэсцкай газеце» ён распавёў сваю гісторыю.

«Я не буду адчуваць сябе камфортна і спакойна, пакуль у Беларусі існуе рэжым Лукашэнкі. Вялізная колькасць маіх сяброў сядзіць. Дзяўчына, якую я кахаю, сядзіць у нечалавечых умовах. Таму я буду рабіць усё для таго, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася», — тлумачыць берасцеец сваю матывацыю ехаць ваяваць ва Украіну супраць рассейскіх захопнікаў.

Ціхан Клюкач у 2022 годзе. Фота: BGmedia

Па яго меркаванні, Лукашэнка зараз — гэта гаўляйтэр Пуціна. Таму перамога над Пуціным ва Ўкраіне — гэта першы крок да зменаў у Беларусі.

«Калі скончыцца вайна, а я шчыра веру, што яна скончыцца перамогай Украіны, тады, я спадзяюся, прыйдзе час вярнуцца ў Беларусь і зрабіць з Лукашэнкам тое, што ўсе беларусы марылі зрабіць яшчэ з 2020 года», — падсумаваў Ціхан.

Падчас службы ён быў звязаны і з Палком Каліноўскага, і з палком «Пагоня», які ў 2022 годзе спрабаваў ствараць ва Украіне Вадзім Пракоп’еў. Праз праблемы ў адносінах з саслужыўцамі і камандзірамі Ціхан сыходзіў з войска, а пасля вяртаўся.

Год таму па сацсетках таксама распаўсюджвалася інфармацыя пра гібель Ціхана Клюкача, але тады абышлося кантузіяй, пасля чаго «Франц» вярнуўся на пазіцыі.

Чытайце таксама: Бывшего политзаключенного брестчанина Тихона Клюкача добавили в «список террористов»

Recent Posts

Беларусь вырабляе мільёны тон малака, але закупляе расійскае. Што яшчэ імпартуе краіна з Расеі?

Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…

20.10.2026

«Очень жаль»: в Новополоцке не удалось спасти мозаику на здании бывшей школы №5

Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…

20.10.2026

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026