Ад калоніі да ўласнай крамы і ментарскай праграмы Volnyja: гісторыя Дзмітрыя Фурманава — пра стойкасць і падтрымку.
Дзмітрый Фурманаў
Масавае выгнанне беларусаў з краіны пасля 2020 года вымусіла нас яднацца. Мы мусім не толькі добрым словам, але і фінансава падтрымліваць адзін аднаго. Калі не мы, то хто? Гэта адвечнае пытанне сённяшніх змрочных часоў, якое вызначае нашае існаванне.
Чаму беларускія бізнэсы за мяжой дапамагаюць палітвязням? Дзе браць грошы, калі сам маеш патрэбу ў падтрымцы? Як трэба дапамагаць былым палітвязням?
Пра гэта мы пагаварылі з Дзмітрыем Фурманавым, былым палітвязнем, прадпрымальнікам і мэнэджэрам ініцыятывы Volnyja, якая займаецца рэсацыялізацыяй былых палітвязняў у грамадстве.
Даведка. Дзмітрый Фурманаў, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы 29 траўня 2020 года падчас пікету па зборы подпісаў, калі адбыўся інцыдэнт з міліцыянтам.
Яму прад’явілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
17 снежня яго этапавалі ў турму №1 у Гродне.
20 траўня 2021 года асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
21 кастрычніка 2021 года Фурманаў выйшаў на волю з калоніі №3. Год і тры месяцы ён правёў у СІЗА, дзе адзін дзень залічваўся за паўтара.
Пасля вызвалення Дзмітрый пакінуў Беларусь.
У кастрычніку 2022 года супраць яго распачалі справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Читать также: «Рассказал, как тебе плохо — теперь ее надо успокаивать». Как мужчины переживают репрессии и что мешает просить помощи
— Адразу пасля вызвалення з калоніі, дакладней — з ШІЗА, я паехаў за мяжу. 21 кастрычніка 2021 года, у дзень вызвалення, бацькі адвезлі мяне на аўтавакзал, і я аўтобусам накіраваўся ва Украіну. Баяўся праблем на мяжы, але пасля поўначы тэрмін забароны на выезд ужо скончыўся.
У Кіеве 10 дзён жыў у сяброў і чакаў візу. Пасля атрымаў літоўскую і праз Польшчу (паветраная прастора Беларусі ўжо была закрытая) паляцеў у Вільнюс. Тут мяне сустракала дзяўчына (тады яшчэ не жонка). З таго часу мы жывём у Вільні, маем бізнэс і сына, якому ўжо адзін год.
— То-бок, была пагроза паўторнага затрымання?
— Так. Любога чалавека, які выйшаў з-за кратаў, могуць вярнуць, дастаткова не з’явіцца перад надзорам.
— Ці аднавіліся вы пасля ўсяго перажытага?
— Цяпер праблем няма. Раней трыгерылі бусікі ў горадзе або замкнёныя памяшканні. Але мінула ўжо амаль чатыры гады, і я пачуваюся добра.
Читать также: Инкоммуникадо с внуками и статус «бабушки-зэчки»: как выглядит старость в тюрьме
— У Вільні вы закончылі праваабарончую школу, але сталі бізнэсоўцам. Як гэта адбылося?
— У праваабарончым сектары мала плацяць. Калі ёсць сям’я, трэба дадатковы заробак. Таму мы адкрылі прастору KROPKA: краму і творчы цэнтр. Гэта не перашкаджае маёй праваабарончай дзейнасці, наадварот, KROPKA стала рабочым офісам.
— Колькі часу працуеце?
— Год. Планавалі 20–30 майстроў, цяпер больш за 120.
— І ўсе беларусы?
— Не, ёсць і літоўцы, украінкі, некалькі расіянак. Але большасць — беларусы.
— Што прымаеце на продаж?
— Пераважна ручная праца. Але ёсць і іншае: адна літоўка, напрыклад, робіць упрыгожанні на 3D-прынтары.
У творчай прасторы мы бясплатна даём памяшканне беларусам для імпрэз. Мэта — захаваць культуру і самабытнасць. Лукашэнкаўскі рэжым знішчае ўсё беларускае, таму мы мусім захаваць сябе, каб вярнуцца беларусамі.
Читать также: Манипуляция и контроль: 13 признаков домашнего насилия, которые нельзя игнорировать
— Вільня дарагая. Як утрымліваеце бізнэс?
— Прыбытку пакуль хапае толькі на абеды. Даводзіцца падпрацоўваць у іншых праектах і валанцёрыць у Volnyja.
— Год таму на краму напалі. Знайшлі вінаватых?
— Не. Справу перадалі ў іншы аддзел, расследаванне ідзе. Мы лічым напад правакацыяй лукашыстаў, каб пасварыць беларусаў з літоўцамі.
Читать также: Голоса тех, кого долго не слышали: истории о борьбе за право быть собой в мире предрассудков
— Што такое Volnyja?
— Гэта ментарская праграма для былых палітвязняў. Калі выходзіш з турмы, цяжка вярнуцца да звычайнага жыцця. Таму ёсць людзі, якія дапамагаюць — ад фінансавых заяў да працы. Мэта — навучыць чалавека вырашаць праблемы самастойна.
— Колькі людзей ужо прайшлі праз вас?
— Больш за 200 за два гады. Рэсацыялізацыя доўжыцца столькі, колькі трэба чалавеку.
— Чаму цяпер складана з фінансамі?
— Пасля закрыцця USAID рэсурсаў стала значна менш.
— Чаму вы гэтым займаецеся, калі ёсць сям’я і бізнэс?
— Бо сам прайшоў праз гэта. Мне дапамагала жонка, а цяпер я бачу, што дапамога патрэбная іншым. Гэта пакліканне сэрца.
Читать также: «Русский — значит правильный». Как в «Русском доме» в Бресте «перепрошивают» детей — и зачем
Брестчанка не смирились с задержками по зарплате и пошли за правдой в прокуратуру. Похожая история…
Мясцовыя жыхары наракаюць: у горадзе з 18 тысячамі чалавек няма стаматолага-хірурга. Дапамогу можна атрымаць толькі…
Власти Польши решили закрыть границу в полночь с четверга на пятницу в связи с беларуско-российскими…
Частка дарослых мужчын дала адмоўны адказ на пастаўленае пытанне. І часцей за ўсё — ад…
Сергей Лободинский встретился с жителями переулка Гагарина и улицы Новосельской, чтобы поговорить про асфальтирование и…
В деревне Осовец Любанского района энергетики установили электрический столб прямо на въезде в частный двор.…