Ураджэнка Гарадзеншчыны Эліза Ажэшка стала знакамітай фігурай польскай літаратуры. Яна двойчы была намінанткаў Нобелеўскай прэміі.
Заўважны росквіт жаночай літаратуры ў Польшчы прыйшоўся на другую палову XIX стагоддзя. Для свайго часу Эліза Ажэшка была незвычайнай фігурай. Яна ня проста пісала творы, але і адкрыта выступала за адукацыю жанчын, іх права на самастойнае жыццё і працу.
Эльжбета Паўлоўская, гэта сапраўднае імя пісьменніцы, паходзіла з багатай сям’і. Яна была малодшай дачкой памешчыка Бенедыкта Паўлоўскага і яго другой жонкі Францыскi. Бацька памёр, калі дзяўчынцы было ўсяго тры гады. Потым Эльжбета выхоўвалася жанчынамі. Маці называла яе Лізай на французкі манер — моднай тады мове сярод эліты. Адсюль пісьменніца і пазычыць сваё будучае «Эліза».
З дзесяці гадоў дзяўчынка выхоўвалася ў варшаўскім манастырскім пансіёне. А пасля яго заканчэння у 17-гадовым узросце хутка выйшла замуж. Абраннікам стаў землеўласнік Пётр Ажэшка, які быў старэйшы Элізы на 16 гадоў. Шлюб быў хутчэй дамоўлены сям’ёй, чым вынікам глыбокіх пачуццяў, таму аказаўся няўдалым. Пісьменніца імкнулася да асветы і хацела палепшыць жыццё вёскі — адукаваць сялян. Муж жа быў больш арыентаваны на традыцыйнае шляхецкае жыццё, без такіх рэфарматарскіх ідэяў. Таму ён не падтрымаў, напрыклад, адкрыццё Элізай вясковай школы ў Людвінаве.
Канчаткова сужэнцы разыйдуцца падчас паўстання 1863-1864 гг. Справа ў тым, што дзяўчына была звязана з асяроддзем мяцежнікаў і дапамагала ім. У яе маёнтку пэўны час знаходзіўся Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстання. Жанчына хавала яго і дапамагала ўцякчы за мяжу. Частка літаратуразнаўцаў пратрымліваецца версія, што муж не падтрымліваў рызыкоўную дзейнасць жонкі. Тым не менш, калі пра гэта ўсё стала вядома расійскім ўладам, Пётр Ажэшка пагадзіўся ўзяць усю віну на сябе. Увосень 1863 г. ён быў арыштаваны, а ў сакавіку 1865 года сасланы ў Сібір. Яго маёмасць была канфіскаваная. Эліза, насуперак першапачатковым намерам, не паехала за ім, а ў пачатку 1864 года перабралася ў Мілкаўшчыну і распачала працэс аб прызнанні шлюбу несапраўдным. Гэтае прызнанне яна атрымала праз пяць гадоў.
Чытаць таксама: Ураджэнка Беларусі, якая стала адным з сімвалаў Варшавы. Хто такая Крысціна Крагельская?
Пісаць Эліза пачала яшчэ ў 16-17 гадоў — гэта былі кароткія апавяданні і эскізы. Больш сур’ёзна да справы яна падыйшла ў другой палове 1860-х гадоў. Тады жыццёвыя абставіны і падзеі паўстання моцна паўплывалі на яе светапогляд. Як прафесійная пісьменніца яна сфармавалася ў 1870-я. Ажэшка стала адной з найважнейшых польскіх літаратурных фігур XIX стагоддзя. Яна была аўтаркай раманаў, аповесцяў, навел і публіцыстыкі на польскай мове. Ажэшка не проста была пісьменніцай, але і адкрыта выступала за паступовае пашырэнне правоў жанчын праз адукацыю і працу. Таму яе часта называюць адной з папярэдніц польскага фемінізму.
Яе феміністычныя погляды былі, праўда, даволі стрыманымі паводле сучасных мерак. Але для другой паловы XIX стагоддзя вельмі прагрэсіўнымі. Пісьменніца казала, што жанчына павінна быць актыўнай удзельніцай грамадскага жыцця, а не толькі займаць «хатнюю ролю». Праявіла яна свой фемінізм і ў творчасці. Адным з самых яркіх прыкладаў з’яўляецца аповесць «Марта». Там расказваецца пра жанчыну, якая губляе працу і сродкі да жыцця, ня можа забяспечыць сябе і ў выніку разбураецца як асоба.
Самавольства Ажэшкі праявілася і ў асабістым жыцці. Сам факт таго, што яна разышлася з мужам і дамаглася юрыдычнага скасавання шлюбу было смелым крокам для тых гадоў. Пасля разводу Ажэшка жыла як незалежная жанчына і зарабляла літаратурнай працай, што таксама было нетыпова. Больш за тое, яна мела раман і жыла з жанатым мужчынай. У ХІХ стагоддзі такія паводзіны лічылася вялікім скандалам у грамадстве. Яе новым абраннікам быў адвакат Станіслаў Нагорскі. Ён быў не проста каханым, але і аднадумцам: займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў Элізе весці яе маёмасныя і выдавецкія справы, абараняў яе правы.
Праўда, шлюбам яны абрацца не маглі да таго моманту, пакуль не памерла жонка Нагорскага. У 1894 г. Эліза была неймаверна шчаслівая, што нарэшце стала «законнай» жонкай чалавека, якога кахала ўсё жыццё. Праўда, радасць была кароткай: Станіслаў раптоўна захварэў і памёр праз два гады шлюбу. Эліза вельмі цяжка перажывала страту і да канца сваіх дзён захоўвала памяць пра другога мужа.
Чытаць таксама: Казімір Свёнтак — нязломны святар, які адраджаў Каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пісала Эліза па-польску, удзельнічала ў польскім культурным жыцці і ўспрымала сябе як частку польскай культуры. Іншая справа, што нарадзілася яна, жыла і памерла на землях сучаснай Беларусі. Асаблівае месца ў яе творчасці займае Нёманскі край і яго жыхары. Таму Ажэшку нярэдка разглядаюць як частку агульнай беларуска-польскай культурнай спадчыны.
Найбольш знакамітым стаў яе твор Nad Niemnem («Над Нёманам»). Гэта раман пра жыццё на беларускай зямлі, пра супрацьстаянне жывой вясковай культуры і выраджанай шляхты. Пісьменніца напоўніла яго мясцовым моўным каларытам — так званым «парубежным гаворам». Галоўныя героі, сям’я Багатыровічаў, хоць і размаўляюць па-польску, але выкарыстоўваюць шмат беларускіх слоў. А калі пісьменніца апісвае побыт і песні сялян, яна часта пакідае цэлыя радкі або прыпеўкі на беларускай мове. Ажэшка на слых запісвала беларускія словы польскім алфавітам, так, як яны гучалі з вуснаў сялян Гарадзеншчыны.
У 1904 годзе пісьменніца была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Кандыдатуру прапанаваў прафесар Берлінскага ўніверсітэта Аляксандр Брукнер. Члены Нобелеўскага камітэта, азнаёміўшыся з творамі, высока ацанілі пісьменніцкі талент Элізы. Але большасць прагаласавала за іншага паляка — Генрыка Сянкевіча. У 1909 годзе Ажэшку зноў намінавалі на Нобелеўскую прэмію, але гэтым разам узнагарода дасталася шведцы Сельме Лагерлёф.
Памёрла пісьменніца ў 1910 г. ва ўзросце 68 гадоў. Сёння ў Польшчы ў яе гонар стаяць помнікі і названы вуліцы гарадоў. А яе творчасць вывучаюць у школьнай і ўніверсітэцкай праграмах. У Беларусі яе памяць таксама ўшанавана. У Гродна знаходзіцца дом-музей на вуліцы яе імені, а таксама стаіць помнік. У Польшчы Ажэшка — вялікая нацыянальная пісьменніца, а ў Беларусі — важная культурная постаць Гарадзеншчыны.
Раней у ЖКГ тлумачылi, што пакос дваровых тэрыторый адбываецца згодна з графікам, якi фарміруецца на…
По мнению налоговиков, часть работ в ритуальной фирме требует значительных физических усилий.
Беларуска паказала ў TikTok пакупкі на 41 рубель. Відэа выклікала спрэчкі пра цэны, якасць прадуктаў…
В городе асфальт уложили вокруг столба ЛЭП, плитку перекладывают без видимой необходимости, а дороги ремонтируют…
Жыхары вуліцы Славянскай паведамляюць пра сур'ёзныя праблемы з каналізацыяй. Паводле іх, аварыйныя службы не могуць…
Судя по комментариям жителей, именно вызовы милиции пока остаются единственным способом бороться с шумными ночными…