Categories: Общество

«Калі ўрачоў не хапае, дык на што іх лаяць?»: беларусы паспрачаліся, ці варта скардзіцца на медыкаў

Гісторыя жанчыны, што паскардзілася на Слуцкую ЦРБ пасля смерці бацькі, выклікала спрэчкі ў сацсетках. Мы паглядзелі, што думаюць людзі і як дыягнастуюць рак у краіне.

Share

Пад адным з пастоў BGmedia разгарэлася дыскусія: ці мае сэнс скардзіцца на ўрачоў, калі родны чалавек памірае ад цяжкай хваробы? Многія лічаць, што справа не толькі ў медыках: «Калі ўрачоў у бальніцы не хапае, дык на што іх і лаяць»?

Раней мы пісалі пра гісторыю дзяўчыны Лены, якая паскардзілася на Слуцкую ЦРБ (Цэнтральную раённую бальніцу — рэд. BGmedia). Яна страціла бацьку, што хварэў на рак. Афіцыйная прычын смерці — рак падстраўнікавай залозы. Яна папрасіла ўмяшацца Лукашэнку, каб у Слуцкай ЦРБ правялі расследванне.

Чытайце таксама: Жительница Слуцка обвиняет врачей в смерти отца и просит Лукашенко вмешаться

Па словах дзяўчыны, урачы паводзіліся халатна: у дакументацыі, якой аўтарка відэа падзялілася ў TikTok, яна заўважыла службовы падлог. Таксама Лена звярнула ўвагу на тое, што яшчэ жывому бацьку адзін раз на абходзе ўрачы адмянілі ўсё лекаванне: «і нават тую смешную траянку, якая мусіла абязболіць рак з метастазамі». Пасля чаго мужчыне зрабілі пераліванне крыві, і ноччу ён памёр.

@lena_platonovaf #папаясмогу #платонова #platonova #правдадолжнавыйтинаружу #медицина @Первые новости @prostopervy @Пресс-центр Дома Прессы ♬ оригинальный звук — Лена Платонова

Важна адзначыць, што ў бацькі Лены была апошняя стадыя раку. Але, па яе словах, яны звярталіся з праблемай нашмат раней. І, нягледзячы на гэта, хваробу не атрымалася перадухіліць. Зыходзячы з дакументаў, дыягнаставалі яе даволі позна, і спачатку лекавалі зусім не тое.

Што выклікала пытанні ў людзей?

Не зважаючы на тое, што пад арыгінальным відэа ў TikTok жанчыну многія падтрымалі, пад публікацыяй BGmedia добрая частка беларусаў палічыла немэтазгоднымі скаргі жанчыны. І прычынаў на гэта некалькі.

Першая прычына: з апошняй стадыяй рака нічога не зробіш, і штосьці рабіць было і так запозна.

  • «А пасля скаргі ў нас навучацца лячыць рак 4-й стадыі? Дачка спрабуе перакінуць сваю боль ад страты на ўрачоў, каб ёй самой было лягчэй».
  • «Чалавек памёр ад раку падстраўнікавай залозы на 4-й стадыі, калі ўжо магчыма толькі паліятыўная дапамога — то бок сімптаматычная. Лячыць, даруйце, было ўжо занадта позна».

Другая прычына: скаргі не выправяць сітуацыі і зробяць горш: «Толькі нервы трасе, відаць, хоча, каб апошні анколаг звольніўся».

Таксама людзі заўважылі, што адказным за смерць можа быць не Слуцкая цэнтральна-раённая бальніца, а Мінская абласная клінічная бальніца, дзе раней праводзілі аперацыю бацьку жанчыны. Бо ў Слуцкай ЦРБ няма анкалагічнага цэнтра і працуе толькі адзін анколаг. І ў такім выпадку ёсць сэнс скардзіцца ў Мінздароўя, а не на слуцкі шпіталь.

Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

Як дыягнастуюць рак падстраўнікавай залозы ў Беларусі?

Праблема позняга дыягнаставання раку падстраўнікавай залозы (РПЗ) ў Беларусі існуе даўно. Яшчэ ў 2010 годзе ўрачы-анколагі звярталі на гэта ўвагу, а таксама адзначылі, што каля 90% пацыентаў, якім ставілі гэты дыягназ, паміралі напрацягу года.

Цяпер, паводле інфармацыі Мінздароўя, смяротнасць ад яго складае 4,9 выпадкаў да 100 000 насельніцтва рэспублікі. А згодна з дадзенымі Беларускага канцэр-рэгістра за 2021 год, за папярэднія 23 гады захворванне на РПЗ павялічылася на 59,3%, а смяротнасць — на 55,3%.

Праблема позняга або няправільнага дыягнаставання раку падстраўнікавай залозы складаная і не абмяжоўваецца адной бальніцай — падобнае назіраецца па ўсёй Беларусі. У каментарах пад відэа і пад навіной людзі пісалі, што таксама страцілі сваіх блізкіх ад гэтай цяжкай хваробы.

Чытайце таксама: Жанчына з Брэста падзялілася пазнакай у сваёй медкартцы. Урачам гэта не спадабалася

Recent Posts

«После дождя — ни пройти, ни проехать»: жители Пуховичского района пожаловались на дороги

Житель Пуховичского района показал дорогу на улице Поселковой возле Марьиной Горки. После дождя, говорит мужчина,…

26.09.2026

«Еще постоит»: в Ивеси показали разрушающийся мост рядом с географическим центром Европы

В Ивеси Глубокского района показали мост с осыпавшимся бетоном и оголенной арматурой. Сооружение находится рядом…

26.09.2026

«Цены — просто дичь!»: беларуска рассказала, сколько заплатила за порцию мяса с картошкой на Зубр-фесте

Стали известны расценки на еду на фестивале Зубр-фест, который проходит в Беловежской пуще. В комментариях…

26.09.2026

У Віцебскай вобласці прадаюць гасцініцы, якія не карысталіся попытам у турыстаў

У Віцебскай вобласці прадаюць дзяржаўныя гасцініцы. Частка аб’ектаў ужо знайшла ўладальнікаў, астатнія выставяць на паўторныя…

26.09.2026

«Новая Дворцовая» в Бресте: шесть девятиэтажек вызвали вопросы у горожан

В Бресте планируют построить шесть девятиэтажных домов на Дворцовой. В соцсетях горожане спорят о парковках,…

26.09.2026

«Как добраться детям в школу?» Жители Гершон в шоке от изменений маршрутов транспорта из-за ремонта Кирпичной

Маршрутку №2, а также автобусы №1А, 20 и 20А пустили в объезд. Жители Гершон прочувствовали…

26.09.2026