Жыхары вуліцы Прамысловай атрымалі абяцанне, што ў тэрмін да 22 верасня 2025 года будзе праведзена прафіляванне дарожнага палатна.
Улица Промысловая в Молодечно
Жыхары вуліцы Прамысловай у Маладзечне пагрукаліся ў рэдакцыю kraj.by з просьбай звярнуць увагу на стан каля 200 метраў дарогі, якія, паводле іх слоў, застаюцца без нармальнага пакрыцця ўжо працяглы час. Жанчыны распавялі, што ўчастак пачынаецца адразу за асфальтаванай часткай, укладзенай у мінулым годзе, і заканчваецца каля мясцовай крамы.
Чытайце таксама: Дарога ў Маладзечна пасля скаргі ў TikTok — ямы засыпалі бітай цэглай
Паводле слоў мясцовых жыхарак, праблему яны падымалі і раней. Ім абяцалі, што дарогу ўключаць у план працы: «Пісалі ў службу заказчыка ліст. У адказ атрымалі абяцанне, што ў тэрмін да 22 верасня 2025 года будзе праведзена прафіляванне дарожнага палатна вуліцы з даданнем новага матэрыялу. Але з таго часу нічога не падсыпалі, толькі грэйдар праязджаў».
Жанчыны вымушаныя самастойна падкладаць камяні ўздоўж узбочын, каб машыны не з’язджалі на газоны ў дажджлівае надвор’е. У сухое надвор’е, паводле іх слоў, аўтамабілі па гэтым участку рухаюцца вельмі павольна праз ямы і няроўнасці.
На зварот жыхароў рэдакцыя накіравала запыт у профільныя службы. У «Службе заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Маладзечанскага раёна» паведамілі, што працы на ўчастку сапраўды запланаваныя. Паводле інфармацыі спецыялістаў, у бліжэйшы час тут правядуць грэйдаванне дарогі, а больш капітальныя захады — уключэнне ўчастка ў план асфальтавання — разглядаюцца на наступны год.
Такім чынам, праблему прызнаюць, але паўнавартаснае рашэнне, па сутнасці, зноў адкладаецца мінімум да наступнага дарожнага сезону. Гэта калі стрымаюць абяцанне.
Чытайце таксама: У Маладзечне чыноўніца вырашыла перасяліць пенсіянераў з звыклых месцаў вулічнага гандлю і прыгразіла штрафамі
З падобнай сітуацыяй жыхары Маладзечна ўжо звярталіся ў СМІ на мінулым тыдні — тады гаворка ішла пра вуліцу Уладзіслава Галубка ў мікрараёне Залінейны. Людзі таксама скардзіліся на ямы, рэдкае грэйдаванне і часовыя падсыпкі, якія хутка размывае дажджом.
Той тэкст kraj.by распаўсюдзіў праз сацсеткі, яго чакана каментавалі мясцовыя жыхары. Яны адрэагавалі эмацыйна, абмяркоўваючы якасць дарог у розных раёнах горада:
У новым выпадку відэа з вуліцай Прамысловай у сацсетках рэдакцыі ужо не публікавалася. Адпаведна, і каментароў да яго не з’явілася.
Гледзячы па ўсім, там вырашылі не правакаваць традыцыйны «дарожны флэшмоб» з паведамленняў пра ўсе астатнія праблемныя вуліцы горада — рэакцыя жыхароў Маладзечна на падобныя тэмы ўжо стала дастаткова прадказальнай, каб абыходзіцца без дадатковых паўтораў.
Чытайце таксама: У пітным фантане ў Маладзечне няма вады праз дрэнную сітуацыю з гепатытам А
Три дня под Смолевичами вода размывает дорогу — пока службы не могут устранить аварию. В…
Крупнейшее поле пионов на Брестчине откроют всего на два дня и только для «своих» групп.…
Стараста вёскі Бычкі Мікалай Кажэцкі лічыць, што жывёлы самі вырашаюць, дзе ім жыць. Пакуль не…
Калі сітуацыя не зменіцца, ЖКГ будзе вымушана паставіць агароджу. Хаця камунальнікі не хочуць ператвараць увесь…
У Слуцку абмяркоўваюць магчымы лёс крамы ў раёне льнозавода. Мясцовыя жыхары баяцца, што пасля яе…
Бабруйчане звярнулі ўвагу на стан самога будынка і палічылі, што падсветка не вырашае яго асноўных…