Categories: Общество

«Людзі зразаюць маршрут і вытоптваюць іх». У Гродна прапанавалі штрафаваць людзей за стыхійныя сцежкі

Калі сітуацыя не зменіцца, ЖКГ будзе вымушана паставіць агароджу. Хаця камунальнікі не хочуць ператвараць увесь горад у платы.

Share

У Горадні зноў успыхнула дыскусія вакол звыклай гарадской праблемы — вытаптаных газонаў і стыхійных сцежак. У «Гродзенскай праўдзе» адказнасць за разбурэнне зялёных зон фактычна ўсклалі на саміх гараджан. Аднак калі прачытаць больш раннія матэрыялы гэтай газеты, карціна апынаецца куды менш адназначнай — і месцамі проста супрацьлеглай.

Чытайце таксама: У Гродне кіроўцы скардзяцца на дрэнны агляд каля пешаходнага пераходу, але ў ДАІ праблем не бачаць

Жыхарам Гродна пагражаюць штрафамі за вытоптванне газонаў

Новы тэкст «Гродзенскай праўды» прысвечаны сітуацыі каля прыпынку на праспекце Янкі Купалы — насупраць гасцініцы «Турыст». Паводле назіранняў журналістаў, газон там практычна цалкам вытаптаны, нягледзячы на наяўнасць уладкаваных дарожак.

У тэксце падкрэсліваецца, што галоўная прычына — паводзіны пешаходаў, якія аддаюць перавагу таму, каб зразаць шлях: «Жаданне зрэзаць шлях да прыпынку, пешаходнага пераходу або пад’езда апынаецца мацнейшым за павагу да зялёных насаджэнняў».

Вытаптаны газон у Гродне

Далей выданне спасылаецца на меркаванне прадстаўнікоў гарадской ЖКГ. Начальнік аддзела добраўпарадкавання Гарадзенскай гарадской ЖКГ Дзмітрый Вярышка патлумачыў:

«Вакол прыпынку ад пачатку былі прадугледжаны газоны. Людзі зразаюць маршрут і вытоптваюць іх. Мы некалькі разоў аднаўлялі зялёнае пакрыццё, але трава не паслявае ўзысці — яе тут жа вытоптваюць. Зараз у крокавай даступнасці ёсць і святлафор, і плітка, і асфальтабетоннае пакрыццё — альтэрнатыўныя шляхі існуюць. Але кожны хоча зрэзаць… Калі сітуацыя не зменіцца, будзем вымушаныя паставіць агароджу. Хаця, шчыра кажучы, не хочацца ператвараць увесь горад у платы».

У матэрыяле таксама робіцца выснова, што паўплываць на сітуацыю могуць толькі самі жыхары, а радыкальныя захады накшталт агароджаў — крайні варыянт. У якасці магчымага захаду згадваецца нават увядзенне штрафаў за вытоптванне газонаў.

BGlobal VPN со скидкой 35% на подключение VPN с 1 по 7 июня

Чытайце таксама: В Бресте на протоптанной «народной» тропе установили металлическое ограждение. Жители в недоумении

Людзi выбіраюць не «няправільныя» маршруты, а самыя кароткія і лагічныя з іх пункту гледжання

Дарэчы, у тэкстах 2023 года «Гродзенская правда» апісвала праблему стыхійных сцежак не як пытанне «нядбайных пешаходаў», а як вынік гарадской планіроўкі. Адзначалася, што падобныя сцежкі фіксаваліся на вуліцах Кабяка, Антонава, Дзяржынскага і іншых участках горада. Пры гэтым акцэнт рабіўся на тым, што жыхары выбіраюць не «няправільныя» маршруты, а самыя кароткія і лагічныя з іх пункту гледжання.

Загадчык кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Созінаў тады тлумачыў: «З’яўленне стыхійных сцежак часцяком сведчыць не столькі пра непавагу да добраўпарадкавання, колькі пра неадпаведнасць афіцыйнай інфраструктуры рэальным патрэбам людзей». Ён таксама адзначаў, што ў шэрагу краін дарожкі спачатку «вылічваюць» па рэальных патоках людзей, а затым ужо добраўпарадкоўваюць.

Вытаптаны газон у Гродне

Урбаніст Андрэй Карпека развіваў тую ж думку, прыводзячы замежныя прыклады: «У некаторых краінах спачатку назіраюць за тым, як перамяшчаюцца жыхары, а затым добраўпарадкоўваюць самыя запатрабаваныя маршруты».

То-бок у ранейшай логіцы праблема выглядала не як парушэнне, а як сігнал: людзям нязручна, і гарадское асяроддзе патрабуе карэктавання.

У Гродна ўжо былі выпадкі, калі стыхійныя сцежкі ператвараліся ў афіцыйныя дарожкі — напрыклад, каля дома №23 на вуліцы Крамко ў мікрараёне Вішнявец.

А ў Віцебску запусцілі праграму «Сцежкавая сетка», у межах якой плануецца добраўпарадкаваць дзесяткі стыхійных маршрутаў, фактычна ўзаконіўшы іх як частку гарадской інфраструктуры.

Чытайце таксама: Хочешь подсыпать тропинку — пройди бюрократический ад. Как в Бресте желание навести порядок пресекается на корню 

Recent Posts

«Интервью для галочки»: брестчане после пресс-конференции Лободинского заговорили о том, что их действительно волнует

Пресс-конференция главы Бреста не внушила горожанам доверия и вызвала еще больше вопросов. Узнали, каких именно.  

21.07.2026

«У спеку вады не было, цяпер ціск стабілізавалі». Як улады адказалі на скаргі жыхароў Лагойскага раёна

Пасля скаргаў жыхароў Плешчаніц на перабоі з вадой у спеку камунальнікі правялі работы. Аднак частка…

21.07.2026

На алеі ў Слуцку зноў назапасілася смецце: некаторыя лічаць, што праблема не толькі ў людзях

Жыхары Слуцка зноў паказалі смецце на Алеі будаўнікоў. Людзі кажуць, што праблема паўтараецца, бо на…

21.07.2026

Один и тот же подъезд в Витебске снова затапливает — спустя пять месяцев после первых жалоб

В соцсетях появились два видео с «ниагарским водопадом» в доме в Витебске. Этот же дом…

21.07.2026

У Быхаве і Чавусах дзяржаўныя газеты абвінавацілі ў праблеме бяздомных сабак тых, хто іх падкормлівае

У Быхаве і Чавусах выйшлі амаль ідэнтычныя матэрыялы пра бяздомных сабак. ДзяржСМІ фактычна ўсклалі адказнасць…

21.07.2026

У Пінску жыхары заўважылі ў жыроўках плату за ацяпленне ў чэрвені. Кажуць, што гэта закранула не адну кватэру

Пінчанка заявіла, што ў чэрвеньскай жыроўцы ёй налічылі плату за ацяпленне, хаця ацяпляльны сезон скончыўся.…

21.07.2026