Categories: Люди

Добраахвотнік з Берасцейшчыны — пра тое, як закідваў «раёнку» яйкамі і як служыць ва ўкраінскай арміі

21-гадовы «Ліс» заключыў кантракт з УСУ яшчэ ў лістападзе 2021 году. Вайну ён сустрэў каля самага Крыму.

Share

У інтэрв’ю «Свабодзе» Зміцер расказаў пра пратэст у невялікім горадзе ў Берасцейскай вобласці, пра катаванні і пагрозу згвалтавання, уцёкі ў Літву, а таксама вайну на поўдні Ўкраіны.

«Першая кніга — «Адкуль мой род»

Называць сваё поўнае імя Зміцер не спяшаецца. Справа ў тым, што яго прозвішча не прагучала ў спісе беларусаў, што ваююць ва Ўкраіне, які склаў ГУБАЗіК, таму аблягчаць ім працу хлопец не хоча.

«Я звычайны беларус. Родам з Берасцейскай вобласці. З 14 гадоў зацікавіўся ідэямі нацыяналізму. Мая бабуля была старшынёй мясцовай суполкі БНФ, дэпутаткай мясцовага савету. Менавіта бабуля найбольш займалася маім выхаваннем. Маёй першай кнігай была «Адкуль мой род» Уладзіміра Арлова, здаецца, гэта шмат пра што кажа».

Читайте также: «Я поставил на карту все». Последнее интервью с брестчанином, комбатом «Волата», который погиб под Лисичанском

«Ліс» вучыўся ў абласным ліцэі на гістарычна-грамадазнаўчым профілі, цікавіўся гісторыяй Беларусі. Пасля школы паступіў на гістфак БДУ, але сышоў адтуль яшчэ да першай сесіі, бо палічыў, што гэта не ягонае. У хуткім час хлопца забралі ў войска.

«Я роўна тыдзень праслужыў у памежных войсках, але ўдала «саскочыў» у шпіталь, і праз два месяцы мяне камісавалі. Я не супраць быў служыць у войску, нават рыхтаваўся да паступлення ў Вайсковую акадэмію на факультэт унутраных войскаў, хоць лупцаваць людзей ніколі не хацеў. Але тады мяне забракавала медкамісія, а вось для самога войска я раптоўна ўжо падыходзіў.

Але ў рэальнасці ніякага беларускага войска не існуе. Усё па-расейску, спяваюць нейкія дурныя расейскія песні, нават вайсковага білета не існуе на беларускай мове.

Калі мяне камісавалі, гэта было палёгкай».

«Мяне затрымлівалі тыя ж людзі, што і Аўтуховіча»

Нейкі час Зміцер папрацаваў мантажнікам у «Еўраопце», але доўга не ўтрымаўся — кажа, што лічыў гэтую працу рабскай. У 2020 годзе хлопец уключыўся ў рух за справядлівыя выбары і перамены, хоць нікога з палітыкаў тады не падтрымліваў.

«Удзельнічаў у сутыкненнях з міліцыяй, маршах, акцыях пратэсту, потым у партызанскім руху. У асноўным у сваім горадзе. У Менск прыяжджаў 15 лістапада, калі была акцыя на «плошчы Перамен», — расказвае «Ліс».

«Мяне затрымлівалі ў родным горадзе некалькі разоў, яшчэ было пару няўдалых спробаў. Агулам па адміністрацыйных пратаколах і па крымінальных справах я адседзеў 40 сутак. Мяне затрымлівалі 18 верасня ў рамках крымінальнай справы за сарваны сцяг, пратрымалі трое сутак, яшчэ трое сутак па адміністрацыйнай справе, але ў выніку далі штраф. Нават запісалі тады відэа з маім удзелам, але я там сказаў, што не раскайваюся ў зробленым, тады такія відэа таксама выкладвалі», — працягвае ён.

Суразмоўца «Свабоды» кажа, што ў траўні 2021 году яго затрымліваў «забойны аддзел» з Берасця па справе пашкоджання маёмасці.

«Затрымлівалі мяне тыя ж людзі, што раней затрымлівалі Аўтуховіча. Свой дзень нараджэння я сустракаў у ІЧУ. Моцна псіхалагічна ціснулі, але ў іх нічога не было на мяне, таму давялося выпускаць. Літаральна праз дзень мяне ўжо затрымлівае ГУБАЗіК, яны працавалі па партызанскім руху ў нашым горадзе».

Читайте также: «Буду рабіць усё, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася»: Гісторыя былога палітзняволенага берасцейца Ціхана Клюкача

«У «прэс-хаце» пагражалі згвалтаваннем»

Зміцер расказвае, што дзесьці з лютага 2021 году публічных акцый пратэсту больш не ладзілі, а актывісты перайшлі да больш радыкальных дзеянняў — зрывалі сцягі, потым іх падпальвалі, ламалі шыльды ў дзяржаўных установах, псавалі камэры відэаназірання, раскідвалі газеты і ўлёткі, а потым дайшло да пашкоджанняў «Табакерак» і апорных пунктаў міліцыі.

«У адным з такіх пунктаў працаваў мой колішні сябра дзяцінства, які потым двойчы мяне афармляў пры затрыманнях. Закідвалі яйкамі будынак раённай газеты. На наш невялікі 10-тысячны горад мы сарвалі за пару месяцаў 15 сцягоў. Тады было шмат затрыманняў у горадзе, мяне затрымлівалі на вачах у малодшай сястры. Пагражалі, што заб’юць і павесяць. Мяне затрымліваў той самы супрацоўнік ГУБАЗіКу, які браў Міколу Дзядка. Я тады прыдурваўся — «А якія партызаны? Пра што вы?» У мяне досыць дзіцячы твар, таму мог сабе такое дазволіць».

Па словах «Ліса», яго адвезлі ў берасцейскі ІЧУ, па дарозе працягвалі біць, а там кінулі ў «прэс-хату» (камеру, дзе зняволеным ствараюць невыносныя ўмовы).

«Там мне адразу сталі пагражаць згвалтаваннем, але ў рэальнасці зэкі там былі слабаватыя. Я адразу кінуўся ў бойку з імі. Хутка мяне выцягнулі з камеры, на калідоры я працягваў махацца з мянтамі, але іх было болей, мяне скруцілі і ўкінулі ў «стакан» метр на метр. Тады мяне таксама ўсё ж не закрылі па крымінальнай справе».

«Цяпер зарабляю 3 500 еўра»

Пасля чарговага вызвалення Зміцер зразумеў, што мусіць з’яжджаць з краіны. Тады ён звязаўся з фондам «Дапамога» ў Літве, а таксама з яго кіраўніцай Наталляй Калегавай. Месяц быў на канспіратыўнай кватэры не ў сваім горадзе, а 29 чэрвеня 2021 году нелегальна перасек беларуска-літоўскую мяжу. На той час у «Ліса» не было нават пашпарта — забралі пры адным з затрыманняў. Толькі праз некалькі месяцаў дакумент перадалі ў Літву праз знаёмых.

«Тры месяцы я жыў у Літве, падаўся там на ўцякацтва. Але маёй мэтай было паехаць ва Ўкраіну і падпісаць кантракт з Узброенымі сіламі. З таго часу я ішоў да гэтай мэты. У верасні я прыляцеў у Кіеў, кастрычнік рыхтаваў дакументы, мяне правяралі. А з лістапада я служу. Накіравалі мяне ў звычайную механізаваную брыгаду».

Зміцер «Ліс»

Брыгаду Змітра досыць хутка адправілі на поўдзень Украіны ў Мікалаеўскую вобласць, бліжэй да Крыму.

«Да вайны заробак быў чыста на жыццё — 350 еўра. За знаходжанне ў Мікалаеўскай вобласьці дакідвалі яшчэ 200 еўра. З пачаткам вайны заробак трошку паднялі — да 400 еўра, а разам са знаходжаннем у зоне баявых дзеянняў я атрымліваю 3 500 еўра — гэта не сакрэт, адкрытыя дадзеныя

Я шмат экіпаваўся за свае грошы — трымаюся думкі, што салдату рыштунак купляе дзяржава, а рыцар набывае яго сабе сам.

Трэба адпавядаць вобразу найміта (смяецца). Таксама далі пад’ёмныя — 300 еўра. Цікава, што гэтыя грошы — больш за 600 эўра — прыйшлі на другі дзень вайны, я адразу перавёў палову дзяўчыне. Я доўга жыць не збіраўся, а з сабой у магілу іх не забярэш».

У першы дзень вайны адбыўся бой з буратамі

За некалькі тыдняў да пачатку вайны брыгаду Змітра адправілі ў Алешкі Херсонскай вобласці.

«Там былі нават кафэшкі, мы туды хадзілі харчавацца, нічога асаблівага не чакалі. Я да канца не верыў у вайну. За пару гадзін да пачатку вайны мы паехалі пад Крым, тады ўжо было ясна, што Пуцін паехаў кукухай. Мы былі за пятнаццаць кіламетраў ад лініі размежавання. Пастаяў у карауле, паахоўваў тэхніку, у нас былі беларускія МАЗы. А пятай гадзіне я прачнуўся, адкрыў інтэрнэт, тады і пачуў прыходы артылерыі. Чытаю, што ідуць бомбавыя ўдары. На ўсю Херсонскую вобласць там быў толькі батальён марпехаў і наша напалову ўкамплектаваная брыгада. Я падышоў да камандзіра: «Што робім?» «Пакуль чакаем», — быў адказ. Пайшоў яшчэ гадзіну паспаў. Прачнуўся ад таго, што прыляцела некалькі крылатых ракет. Бачылі, як залятаюць сюды расейскія знішчальнікі СУ, якія працавалі па пазіцыях марпехаў».

Читайте также: «Лежу на земле и слышу, как микрофон пишет маты вперемешку с молитвами»: Денис Дудинский – о работе на войне

Ужо ў першы дзень вайны ў Алешках брыгада Змітра вяла бой з групай салдатаў з Буратыі, якія на БМП адбіліся ад агульнай калоны. Быў забіты адзін украінскі жаўнер, а таксама чацвёра буратаў. Сам «Ліс» кажа, што ў першы дзень нават не страляў, бо не было такога, каб праціўнік апынуўся блізка ад яго. Быў Зміцер і каля Антонаўскага маста ў Херсоне, калі там адбываліся баі.

«Быў смешны выпадак. Сабраліся разам, стаім ля шашы. Пад’яжджае потым да нас адзін мужык, як потым высветлілася, мясцовы бізнэсовец, які якраз трасамі займаўся. І адразу нам: «Дзякуй Богу, што вы прыйшлі, а то гэтыя ё…ныя бандэры ўжо закалябалі». Яго хутка скруцілі, троху памялі бакі. Я не біў, бо сябе нават да «бандэр» залічыць не магу (смяецца). Ноччу на «брані» прыехалі ў Снегуроўку Мікалаеўскай вобласці, моцна замерзлі па дарозе. На наступны дзень былі ў Мікалаеве, горад проста вымер, людзей амаль не было. Ноччу прачнуліся ад ракетнага ўдару, які быў за 200 метраў ад нас».

«Ува УСУ цяпер трапіць ня так проста»

Брыгада адышла далей у тыл, а «Ліс» выконваў заданні па выведцы. Задачай беларуса было скідаць дадзеныя пра перамяшчэнні расейскіх калон з тэхнікай і выводзіць на іх артылерыйскія ўдары. Адным з самых складаных заданняў «Ліс» называе працу ў вёсцы між Южнаўкраінскам і Вазнясенскам у Мікалаеўскай вобласці.

«Мы працавалі ў гэтым сяле яшчэ да прыезду праціўнікаў. Расейцы адразу вызвалілі сяло ад газу, святла, водаправоду, тэлефоннай сувязі. Шукалі, ці ёсць тут людзі з тэрытарыяльнай абароны. Я асабіста наводзіў артылерыю на танкавую калону. Праз нейкі час расейцы паставілі на выездах блок-пасты, таму мы ніяк не маглі адысці. Хаваліся на гарышчы, як у «Сотнікаве». Жывымі ім здавацца ніхто не хацеў. У выніку праз колькі дзён нас адвезлі на «Жыгулях» да ракі, а там перавозілі на драўляным чоўне. У мяне быў з сабой толькі аўтамат і некалькі магазінаў патронаў. Цяпер гэтая вёска вызваленая, яна ўжо вельмі глыбока ў тыле».

Зміцер са сваёй брыгадай працягваюць стаяць на пазіцыі на поўдні Ўкраіны, прарываў у іх кірунку няма, але і наступы праціўніка адбіваць удаецца. Сам «Ліс» двойчы ўдзельнічаў у эвакуацыі пяхоты, раз цягнуў два кіламетры забітага салдата.

«Загінуў — гэта нармальна. Але я б не хацеў трапіць на фатаздымкі ў расейскіх тэлеграм-каналах. Па людзях пытанняў няма, ва УСУ цяпер трапіць ня так проста. Хіба што ў полк Каліноўскага ідзе пастаянны набор, але гэта іншая структура. Я быў у іх у гасцях, калі яны былі ў Мікалаеве. Паспеў пазнаёміцца з «Волатам». З ім было магчыма дамаўляцца. Бачыце, забілі «Волата», забілі «Брэста» — старыя камандзіры не бераглі сябе, пазбаўляюць выдатных прафэсіяналаў».

«Шкада, равы з кракадзіламі не арганізаваць»

У сваёй брыгадзе Зміцер адзіны беларус. Кажа, што па нацыянальнай прыкмеце яго ніхто ня троліць.

«Мяне не пужае амаль нічога, я нармальна перажываю абстрэлы, яны дадаюць адрэналіну, але я хутка адыходжу. Мне не падабаецца толькі нейкая нявызначанасць, неарганізаванасць. Пачуццё выкананай задачы — самае прыемнае, што ёсць на вайне. Тое, як ставяцца людзі да цябе. Прыемна ваяваць са злом за нашы ідэалы».

Читайте также: Усов — о хейте украинцев к беларусам: «Украинцы ожидают какого-то более активного сопротивления»

Зміцер мяркуе, што перамены ў Расеі могуць не пачацца і пасля сыходу Пуціна.

«Дастаткова пачытаць Пазняка — у іх крымінальная свядомасьць, імперыялізм у крыві. Нават калі там будзе паўстанне супраць Пуціна, то паставяць іншага Навальнага, які таксама імперыяліст. Варта задаць толькі пытанне пра волю Чачні, каб зразумець іх погляды. Таму толькі візавы рэжым, на мяжы высокі плот, кулямётныя пункты, шкада, што равы з кракадзіламі немагчыма будзе арганізаваць (смяецца). Пакуль Беларусь не вызвалю, я не збіраюся спыняцца. А пасля, канечне, я магу стаць і настаўнікам гісторыі, і супрацоўнікам спецслужбаў. Прыдумаю нешта, як буду карысным радзіме. А магчыма, стану прэзідэнтам Расеі Ілджэдзмітрыем ІІІ, мне пабрацімы такое прапаноўваюць, то развалю Расею за некалькі дзён».

Recent Posts

Опубликован новый рейтинг паспортов: на каком месте Беларусь?

Компания Henley & Partners представила свежую версию Индекса паспортов. Спойлер: Беларуси доступно такое же количество…

23.11.2024

Отец лишил жизни сына, мужчина избил прутом женщин: собрали самые жуткие происшествия за неделю в Беларуси

Редакция BGmedia собрала самые кринжовые и трагические инциденты в Беларуси, которые произошли на этой неделе.…

23.11.2024

Во имя «сохранения истин веры и добрых нравов»? Режим затыкает рты беларуским католикам

В Беларуси определили новые нормы выступления священнослужителей в СМИ и социальных коммуникациях. BGmedia рассказывает, что…

23.11.2024

«Губернатор — чтобы теплое место не потерять, а остальные?» Как комментируют акцию брестских чиновников с госфлагами

Видео с акцией брестских чиновников опубликовал первый секретарь брестского отделения БРСМ. И он не был…

23.11.2024

Интересное предложение Гайдукевича, экстремист маркиз де Сад, ракеты «Орешник» и «Пюрешник»: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

23.11.2024

На полигоне под Брестом силовики тренировались разгонять протесты и освобождать населенный пункт от бандитов

В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…

22.11.2024