Categories: Общество

Мексіканец паказаў пусты Мінск ноччу і параўнаў са сваёй краінай. Што яму адказалі?

Даніэль Авілес паказаў у TikTok начную сталіцу і параўнаў яе з Мексікай па бяспецы. BGmedia паглядзела, што кажуць людзі, а што міжнародныя паказчыкі.

Share

Мексіканец Даніэль Авілес пераехаў жыць у Беларусь. У адным відэа ён паказаў начны Мінск, дзе амаль няма людзей, і суправадзіў яго наступнымі словамі: «Гуляць у Мінску а другой ночы – гэта тое, што я б не дазволіў сабе ў Мексіцы».

Гэтым аўтар хацеў звярнуць увагу на тое, што ў яго роднай краіне гуляць у такі позні час даволі небяспечна. Што ж яму на гэта адказалі людзі?

Некаторыя беларусы не зразумелі захаплення аўтара відэа:

«Калі ездзіў у адпачынкі, гэтак жа ноччу гуляў у Шчэціне, Берліне, Дрэздэне і Празе, ніякіх праблемаў нідзе не было. У нас сапраўды спакойна, але не асабліва зразумела, навошта на гэтым так акцэнтуюць увагу, як быццам больш ганарыцца няма чым».

«Паспрабуй па Ангарскай, Чыжоўцы ці Серэбранцы прайсціся, пажадана пад аркамі пад’ездаў».

«Дзеля сумленнасці, у параўнанні з Мексікай большасць краін свету будуць вельмі бяспечныя».

«Дзіўны трэнд: чысціня, дарэчы, вельмі спрэчная, як і бяспека».

@daniel.aviles664 Safest place in the world 🇧🇾 #minsk #belarus #mexico ♬ original sound — Даниель Авилес 🇧🇾

Чытайце таксама: «Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах

 

Вось, што адказалі яму замежнікі:

«Гэта нармальна ў любым фінскім горадзе».

«На вуліцах пуста, бо ўсе беларусы ў Літве».

Паводле статыстыкі Compare the market, Мінск увайшоў у сусветны спіс гарадоў з высокім ростам злачыннасці, заняўшы першую пазіцыю. Паказчык індэкса росту злачыннасці ў Мінску дасягнуў піка ў 2021 годзе — 61,8. Гэта быў істотны скачок у параўнанні з сярэдзінай 2020 года, калі паказчык складаў толькі 24,4. Пасля рэзкага росту індэкс злачыннасці ў сталіцы пачаў паступова зніжацца, аднак да гэтага часу не апусціўся ніжэй за 50,0. У 2025 годзе ён склаў 51,0.

У Мінску рост злачыннасці ўсё ж вышэйшы, чым у шэрагу гарадоў Мексікі, адкуль аўтар відэа з TikTok. Напрыклад, горад Пуэрта-Валарта займае 60 пазіцыю ў рэйтынгу: рост злачыннасці там з сярэдзіны 2020 склаў толькі 5,5 %. Для параўнання, у сталіцы Мексікі, Мехіка, хоць агульны ўзровень злачыннасці і вышэйшы, паказчык нават знізіўся на −0,7 %. У Мерыдзе ўзровень злачыннасці ў 2025 годзе склаў 24,6 — удвая менш, чым у Мінску, а рост за апошнія гады толькі 1,8 %.

Як бачна з дадзеных, узровень бяспекі ў Мексіцы моцна вар’юецца ў залежнасці ад горада. Аднак найбольш прыкметны рост злачыннасці за апошнія гады назіраецца не ў Мексіцы, а ў Мінску (+28 %), японскай Осаке (+18 %) і грэчаскіх Тэсалоніках (+17,6 %).

Чытайце таксама: ГУБОПиК как с цепи сорвался: в Гомельской области массово задерживают по делу «Гаюна»

Recent Posts

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026

Диван не по карману? Беларусбанк отказал в льготном кредите на беларуские товары под 4% жительнице Гродно

Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…

13.05.2026

«Не хапае? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна». Кругласутачная аптэка ў Слоніме не з’явіцца праз дэфіцыт кадраў

У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…

13.05.2026

«Калі тут будзе смецце, ніхто не будзе гуляць». Шасцігадовае дзіця запісала зварот да Лукашэнкі праз дзіцячую пляцоўку

Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.

13.05.2026