Categories: Общество

«Ніколі не мела такога заробку»: беларусы выказалі недавер да лічбаў Белстата

Беларусы адзначылі разрыў паміж рэальным і афіцыйным заробкам. BGmedia прагледзела меркаванні, а таксама вакансіі, пра якія яны пісалі ў каментарах.

Share

Пад адным ролікам BGmedia пра сярэдняю зарплату ў Беларусі з’явілася шмат каментароў, якія не маглі застацца без нашай ўвагі. Па словах людзей, афіцыйная статыстыка па заробках моцна адрозніваецца ад рэальных лічбаў.

Паводле афіцыйных дадзеных, у жніўні 2025 сярэдні заробак складаў 2 762,7 рублі. Для параўнання: у ліпені гэтага ж года гэты паказчык быў вышэйшы на 9,7 рублі. Традыцыйна лідыруе сталіца – тут сярэдні заробак перавысіў 3 596 рублі. А вось у Брэсцкай вобласці гэтая лічба больш сціплая – 2 461,8 рубель.

Меркаванні людзей

Многія беларусы не разумеюць, адкуль бяруцца такія высокія зарплаты, і прывялі ў прыклад зусім іншыя лічбы:

  • «Даярцы ў нармальнай гаспадарцы, каб атрымаць дзве тысячы рублёў за поўны месяц, трэба надаіць малако вышэйшай якасці, выгадаваць 17 цялят да ста кг і выканаць усю працу».
  • «Даяркі атрымліваюць 1200, а дояць 750 галоў. У многіх вайскоўцаў у Мінску няма кватэр, а ў грамадзянскіх па 3, а то і 4 кватэры, і яны здаюць іх за дзікія грошы».
  • «Чыноўнікі плюс працоўныя – атрымоўваееца сярэдняя. З гэтага і вынікае, колькі атрымліваюць чыноўнікі».

Іншыя ў каментарах выказалі недавер да лічбаў і падзяліліся сваімі асабістымі сітуацыямі:

  • «Мне трэба працаваць чатыры месяцы, каб сярэдняя месячная зарплата была».
  • «Ніколі не мела такога заробку. Толькі чыноўнікі столькі атрымліваюць».
  • «Простаму рабочаму зарплата 800–1000, а то і 700, яшчэ кажуць, што падымуць цэны на камуналку, а за электраэнергію будзем плаціць у 5 разоў больш, хоць у нас свая АЭС. Жах і толькі».

Што прапануюць на рынку працы

Па слядах каментатараў мы прагледзелі вакансіі даярак на belmeta.com у Брэсцкай вобласці і даведаліся, што прапануюць працадаўцы.

Мінімальны заробак для даярак у Брэсцкай вобласці складае ад 726 рублёў. Гэта амаль у чатыры разы ніжэй, чым так званы сярэдні заробак па ўсёй краіне, і ў тры разы менш, чым сярэдні заробак па Брэсцкай вобласці. Сярэдні па вобласці заробак, які прапануюць даяркам – прыблізна 1650 рублёў. Максімальны – ад 2000 да 3000. Прычым заробак за 3000 руб. сустракаецца толькі ў двух вакансіях, у ОАО Нарутовічы (Бярозаўскі раён) і ў ОАО Агракамбінат «Мір» (Баранавічы). У абодвух — 3000 рублёў — край, а не парог.

Гэта яшчэ раз пацвярджае, што рэальныя заробкі не дацягваюць да афіцыйных сярэдніх і ў лепшым выпадку ледзь дасягаюць іх.

Чытайце таксама: «Средняя зарплата» снова удивила беларусов. Узнали, что на самом деле предлагают в Брестской области

Recent Posts

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026

Диван не по карману? Беларусбанк отказал в льготном кредите на беларуские товары под 4% жительнице Гродно

Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…

13.05.2026

«Не хапае? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна». Кругласутачная аптэка ў Слоніме не з’явіцца праз дэфіцыт кадраў

У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…

13.05.2026

«Калі тут будзе смецце, ніхто не будзе гуляць». Шасцігадовае дзіця запісала зварот да Лукашэнкі праз дзіцячую пляцоўку

Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.

13.05.2026