Categories: Общество

Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»

На хутары пад Мядзелем падстрэлілі сабаку з ашыйнікам. Гаспадару пра гэта не паведамілі. Журналісты BGmedia паглядзелі, што на гэта кажа беларускае заканадаўства.

Share

Мужчына з Мядзельшчыны распавёў у TikTok пра трагедыю, якая здарылася каля яго дома. Ён жыве на хутары пад Мядзелем і ўсяго за сто метраў ад сваёй хаты знайшоў свайго сабаку — ён ўжо не варушыўся. Сабаку падстрэлілі.

Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць

Па яго словах, гэта маглі зрабіць супрацоўнікі службаў, якія займаюцца адловам бяздомных жывёл. Але сабака быў не бяздомны — на ім быў ашыйнік. Жывёліна жыла на хутары восем год і радавала сям’ю.

Скрыншот з відэа @biomilkby

«Нашага сябра з ашыйнікам падстрэлілі… Поскудзі. Нават нічога не сказалі і не забралі. Усе ведаюць, што ён быў добры, ніколі нікому не рабіў зла. Проста падстрэлілі недалёка ад тэрыторыі. Жах… Што з гэтым рабіць? Вось так у Мядзелі падстрэльваюць сабачак», — сказаў мужчына, ледзь стрымліваючы слёзы.

@biomilkby♬ оригинальный звук — Сырный Дворик

Што на гэта сказалі людзі

У каментарах людзі выказалі спачуванне і падтрымку мужчыну, які страціў свайго сабаку:

  • «Каб спачуваць чужому болю, дастаткова проста быць чалавекам… На жаль, сапраўдных людзей засталося мала».
  • «Я чарговы раз пераконваюся: самае страшнае стварэнне на зямлі — чалавек. Шчыра спачуваю вам».
  • «Здаецца, цяпер шмат каму патрэбны не толькі наморднік, а і скафандр. Усе ўсіх баяцца і ненавідзяць».

Аднак былі і тыя, хто палічыў, што адказнасць за трагедыю часткова ляжыць на самім гаспадары. Паводле іх слоў, сабака, нават калі ён здаецца добрым, можа выклікаць страх у прахожых ці быць небяспечным для дзяцей. Такія каментатары адзначалі, што хатняя жывёла павінна быць або на прывязі, або ў двары — і не выходзіць за межы прыватнай тэрыторыі. І тады ніякага адстрэлу не будзе.

Варта адзначыць, што мужчына жыве ў невялікім населеным пункце каля ляснога масіва, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Мясцовыя жыхары таксама ведалі гэтага сабаку. Паводле слоў аўтара відэа, ён заўсёды быў спакойным, ніколі не праяўляў агрэсіі і добра ладзіў з усімі.

Аўтар відэа: «такога рабіць нельга»

Мужчына прызнаў, што частка адказнасці сапраўды ляжыць і на ім, бо сабака выходзіў за межы тэрыторыі: «Я цалкам з гэтым згаджаюся. Але мы не трымалі сабаку на прывязі, бо вакол ходзяць рысі, а да суседзяў нават мядзведзі заходзілі. Мы жывём на хутары — сабака на ланцугу тут быццам у зняволенні. У вёсцы заўсёды так было: сабакі бегалі адзін да аднаго, усе ўсіх ведалі».

Найбольш жорсткім у сітуацыі мужчына лічыць тое, што па яго словах, у сабаку стрэлілі «на паражэнне» і пакінулі ляжаць проста на дарозе: «Добра, што суседзі заўважылі і сказалі, дзе яна. А калі б выпаў снег? Яна б так і засталася ляжаць, гніць, і ніхто б яе не знайшоў. Мы хаця б змаглі яе пахаваць па-чалавечы».

@biomilkby Ответ пользователю @aleksandrozero ♬ оригинальный звук — Сырный Дворик

Таксама ён не пагадзіўся з каментатарамі, якія сцвярджалі, што сабака мусіў быць у намордніку або на ланцугу: «Вы не ведаеце, што ў нас робіцца. Тут вакол пастаянна ходзяць лісы, воўкі, мядзведзі. Сабаку на прывязі трымаць — гэта асудзіць яе на смерць. У суседняй вёсцы воўкі проста разарвалі сабаку, якая была на ланцугу».

У завяршэнні ён адзначыў, што нават калі сабака быў без нагляду, страляць у яго было недапушчальна: «Сабака быў з ашыйнікам. Калі ўжо стрэлілі — трэба было хаця б абезрухоміць і забраць яго ў прытулак, паведаміць гаспадарам. Тады б мы заплацілі штраф і потым забралі. Мы ўсе людзі і разумеем свае памылкі, але такога рабіць нельга».

Што пра гэта напісана ў заканадаўстве

Адстрэл безнаглядных жывёл дапускаецца толькі ў выключных выпадках і па рашэнні мясцовых органаў улады, напрыклад, пры эпідэміі, непасрэднай пагрозе для людзей або іншых жывёл, ці калі адлоў ці эўтаназія немагчымыя. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 834 ад 4 чэрвеня 2001 года «Аб зацвярджэнні Правілаў утрымання дамашніх сабак, катоў і адлову безнаглядных жывёл», дзе ў пункце 18 адзначаецца, што адстрэл дапускаецца толькі па рашэнні ўладаў.​

Заканадаўства патрабуе змяшчэння жывёлы ў часовы пункт і паведамлення яе ўладальніку пасля адлову (напрыклад, на працягу пяці сутак для ідэнтыфікацыі жывёлы). Эўтаназія або адстрэл магчымыя толькі паводле ўзгодненай загаддзя працэдуры, што рэгулюецца Пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі № 23 ад 29 снежня 2001 года.​

Самавольны адстрэл без дазволу — незаконны. Закон Рэспублікі Беларусь № 361-З «Аб адказным абыходжанні з жывёламі» ад 1 красавіка 2024 года забараняе жорсткае абыходжанне і прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 16.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і крымінальную адказнасць па артыкуле 339-1 Крымінальнага кодэкса РБ.​

У выпадку мужчыны з Мядзеля сабаку з ашыйнікам забілі без дазволу і без далейшага апавяшчэння гаспадара, што можна інтэрпрэтаваць як парушэнне закону.

 Чытайце таксама: «Лишние коты»: как жительницу деревни в Беларуси оштрафовали за животных

Recent Posts

У Брэсце ўрачыста адкрылі Кабінет кітайскай чайнай культуры

У Беларусі ўсё часцей з’яўляюцца праекты па вывучэнню кітайскай мовы і культуры — што стаіць…

30.10.2025

Семья под давлением системы: как в Пружанах ставят на СОП

История Кристины из Пружан показывает, что статус семьи в социально опасном положении могут присвоить без…

30.10.2025

В Лодзи мигрант из Беларуси спас женщину с деменцией

Житель Лодзи вовремя заметил, что автомобиль едет по зеленой зоне, и спас заблудившуюся женщину с…

30.10.2025

У цэнтры Слуцка прадаюць былы кансервавы завод — гістарычную каштоўнасць горада

Будынак былога завода пустуе ўжо цэлае дзесяцігоддзе. Яго не могуць прадаць некалькі год. Прыйшоў час…

30.10.2025

Иваново во тьме: уличные фонари не горят годами, а власти на проблему не реагируют

Жители Иваново и Мозыря жалуются на отсутствие освещения: улицы погружаются в темноту, растет риск аварий…

29.10.2025

«Как жив-здоров, кардинал?» Не признает Трамп, так хотя бы Папа Римский

Лукашенко приглашал в Беларусь всех пап римских, вот только ни один из них не добрался…

29.10.2025