Беларус Яўген Міхасюк у Твітэры апублікаваў трэд пра свой зыход з “Палка імя Кастуся Каліноўскага”. “БГ” публікуе “выбранае” з трэду Яўгена.
Я далучыўся да Палка Кастуся Каліноўскага (далей – ПКК) на 4 дзень вайны, калі ПКК яшчэ не існаваў. Быў шэрагавым байцом, камандзірам узвода, камандзірам групы выведкі, дапамагаў ПКК з знешнімі сувязямі і арганізацыйнымі пытаннямі, гуманітаркай і багата яшчэ ў чым.
Быў і ў так званай Радзе. Таму я шмат камунікаваў як з байцамі-пабрацімамі, так і з кіраўніцтвам ПКК, у асобах у першую чаргу Ваніша і шэрагу іншых менш уплывовых людзей. Калі я зразумеў, што гэта за арганізацыя і што гэта за людзі, я прыняў рашэнне пакінуць гэтую структуру.
Разам са мной сышла частка людзей. Тады ў навінах было «Палова батальёна «Літвін» напісалі рапарты аб звальненні». Але, канешне, усё гэта не зусім праўда. І вось у гэтым галоўная прычына чаму я звольніўся – няпраўда. Падман, хлусня, ілжа.
ПКК – гэта Калос на гліняных нагах. Рана ці позна ён рухне і, на жаль, нанясе вялікую шкоду ўсяму вызваленчаму беларускаму руху і беларускаму народу. Я ўпэўнены, што немагчыма пабудаваць нешта сапраўды моцнае на ілжы і падмане. Менавіта таму я доўгі час змагаўся з гэтым знутры.
Читайте также: Боец Полка Калиновского о возможном вторжении в Украину беларуской армии: «Она умрет здесь вся»
І ў выніку быў вымушаны сысці. Але давайце ўсё ж такі больш пра праблематыку. Вось некалькі прычын, чаму ўжо сотні людзей пакінулі ПКК:
Але сотні людзей ва Украіне працягваюць спрабаваць і шукаць магчымасці для гэтага. Спадзяюся ў нас атрымаецца. У горшым выпадку “не”. Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Читайте также: «После получения Украиной наступательного вооружения отношение к санкциям может измениться». Эксперты о «договорняке»
А што там у рэплаях?
Яўген Міхасюк: У “Палку Кастуся Каліноўскага” ваюе шмат годных і добрых людзей з правільнымі думкамі і шчырым жаданнем да вызвалення Беларусі. Беларусам-пабрацімам я кажу дзякуй і выказваю вялікую павагу. Увесь трэд з большага датычны кіраўніцтва і іх тусоўкі”.
Alex: Хлопцы вы героі! Спадзяюся такія хлопцы як ты знойдуць сілы, час каб пабудаваць блізкі вас па духу атрад ці іншае падраздзяленне.
Нагадаем, што ваенная фармацыя “Полк імя Кастуся Каліноўскага” створана ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Украіны ад расійскага ўварвання. Складаецца “полк” з беларускіх добраахвотнікаў і ваюе ў складзе Узброеных Сіл Украіны.
Gnome: А вось было б NDA, не было б трэду. Недапрацоўка! А калі сур’ёзна, можаш распавесці крыху, што ёсць гэтая Рада? Кіраўніцтва ПКК, дыскусійная пляцоўка, ці проста шэраг найбольш аўтарытэтных сярод ПКК асобаў, не абавязкова маючых пасады ўнутры?
Яўген Міхасюк: Ад пачатку гэта была ідэя дэлегатаў ад байцоў, якія б маглі прадстаўляць інтарэсы гэтых самых байцоў і ПКК агулам. Я быў прадстаўнік ад “Літвіна”. Але ў выніку ўсё атрымалася так, што структура была фармальнай, патрэбныя людзі атрымалі магчымасць казаць ад імя ўсіх байцоў і ўсё.
Читайте также: У тех, кто выехал, больше возможностей влиять на ситуацию в Беларуси? Рассказываем о портрете диаспоры
jaŭ vitan: Сумна чуць, бо ПКК гэта самае ўплывовае вайсковае фармаванне, літаральна лепшае што ёсць у беларусаў у плане сілавой адзінкі. Шкада.
Яўген Міхасюк: Ну, галоўнае гэта людзі. Яны ёсць і зараз, а структуры могуць змяняцца, кіраўніцтва таксама.
Elis злая, потому что война: А што наконт таго, што робіць ва Ўкраіне Сахашчык? Ён сам расказвае, што з ПКК у яго наладзіць адносіны не атрымалася. З кім жа ён узаемадзейнічае? Калі нешта можна расказаць і ведаеце — раскажыце. У нашым ГУЛАГу ўжо не засталося надзеі
Яўген Міхасюк: Зараз фарміруецца новая вайсковая частка і там будзе беларуская група. Я з хлопцамі рухаюсь туды, будзем супрацоўнічаць з Сахашчыкам, спадзяюся атрымаецца. Калі не, дык толькі ўкраінскія падраздзяленні.
С 4 по 29 мая на улице Брестской ограничат движение. Власти говорят о подготовке к…
Сдать на права в Польше с первого раза — миф или расчет? Пройди наш тест…
Ошейник или намордник не являются защитой от отлова. Если животное находится на улице без хозяина…
Власти пообещали благоустройство, но люди увидели лишь кучу гравия. Местные жители снимают видео о разрухе…
В Бресте на Вульке планируют построить 17-этажный дом рядом с кольцом на Сябровской. Жители опасаются:…
После «выборов» в 2020 году карьера Олега Панасюка пошла в гору. Он переехал в Березу…