Categories: Общество

«Прабачце за маю беларускую». «Карагоднік» Ілля Ягораў распавёў, як пераходзіць на родную мову ў Літве

Калі Ілля звольніўся з СІЗА ў Беларусі, да яго падыходзілі валанцёры і загаворвалі па-беларуску. Тады хлопец адчуў сорам, што не ведае родную мову.

Share

Былы палітзняволены Ілля Ягораў у інтэрв’ю BG.Media мінулай восенню падзяліўся планамі перайсці на беларускую мову. Мы паразмаўлялі з хлопцам на гэтую тэму, даведаліся, як поспехі і якія рэакцыі на мову даводзіцца атрымоўваць на фоне вайны.

Читайте также: «Хороводник» Илья Егоров о возвращении в Беларусь: «Для чего мы тогда стояли и боролись за это все в 2020 году?»

Ілля жыве ў Вільні з восені 2021 года. Пра пераход на беларускую мову задумаўся, калі пераехаў у Літву і стаў сустракаць беларускамоўных людзей. 

«Калі я сюды прыехаў, то першапачаткова з усімі размаўляў па-расейску. Потым пачаў сустракаць людзей, якія размаўлялі выключна па-беларуску. Мне стала цікава. Я адчуў, што ў нашай мове ёсць адзінства. На тое мы і беларусы. Наша краіна стала моцна русіфікаванай, і часам сорамна становіцца, калі ты людзям кажаш, што вельмі дрэнна ведаеш беларускую. Ніколі не думаў, як яна мне можа спатрэбіцца і дзе. А насамрэч я зразумеў, што наша сіла ў нашай мове. Беларуская мова нас моцна аб’ядноўвае».

З таго часу Ілля стаў спрабаваць паступова пераходзіць на беларускую. 

«Калі размаўляеш з людзьмі, якія з табой размаўляюць па-беларуску, вельмі складана потым пераключыцца на расейскую».  

Аднак з беларусамі хлопец камунікуе мала, таму працэс ідзе складана. Сярод яго знаёмых-беларусаў у Вільні апошнім часам на беларускую перайшло вельмі шмат людзей. Ілля звязвае гэта з пачаткам вайны. Ён сустрэў таксама аднаго літоўца, які на фоне вайны адмовіўся ад расейскай. Для самога Іллі вайна таксама стала матывам вучыць беларускую. А сама цікавасць да мовы і культуры зарадзілася ў 2020 годзе.  

«Калі я вучыўся ў школе, то да беларускай мовы ставіўся цалкам нейтральна. Мне проста было нецікава яе вывучаць. Калі надышоў 2020 год, калі я пачаў сустракаць людзей, якія размаўляюць па-беларуску, асабліва калі я звольніўся, і валанцёры падыходзілі і загаворвалі па-беларуску, мне было настолькі сорамна, што я яе не ведаю!»

Беларускай культурай і гісторыяй Ілля пачаў больш цікавіцца ўжо ў Літве. Краіна стала даволі цікавым гістарычным месцам, звязаным з Беларуссю. Гісторыя ў прынцыпе пачала падабацца. 

Знаёмыя хвалілі за спробы размаўляць па-беларуску, хоць і «крыва».

«Я кажу: «Хлопцы, вы мяне прабачце за маю беларускую, дрэнна ведаю». Чалавек кажа: «Ніколі не саромся гэтага. Будзеш размаўляць з людзьмі — усё з часам прыйдзе. Лепш гавары хоць неяк, слова беларускае, слова рускае, але паступова ты будзеш пераходзіць».    

Месяц таму Ілля сышоў з працы, дзе з ім не разлічыліся. Фонд BYSOL сабраў грошы для дапамогі берасцейцу. 

Читайте также: Экс-политзаключенному собрали деньги, в Пинске появилось два микрорайона: Что произошло в Бресте и области 29 мая

На працы хлопец камунікаваў у асноўным з літоўцамі. Карыстаўся мяшанкай моў — расейская, літоўская, ангельская. Часам хтосьці з літоўцаў ведае польскую, і тады, выкарыстоўваючы беларускую, можна больш-менш паразумецца. 

Па словах Іллі, за час вайны стаўленне літоўцаў да беларусаў не стала горшым. Калі чуюць па акцэнце, што не мясцовы, першае пытанне, якое задаюць: «Ты з Украіны?» — «Не, я з Беларусі». Гэтая навіна не расчароўвае. Абураюцца тыя, у каго быў асабісты дрэнны вопыт з беларусамі, хто браў беларусаў на працу, а яны ставіліся безадказна, запівалі і г.д.     

Recent Posts

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026

Диван не по карману? Беларусбанк отказал в льготном кредите на беларуские товары под 4% жительнице Гродно

Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…

13.05.2026

«Не хапае? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна». Кругласутачная аптэка ў Слоніме не з’явіцца праз дэфіцыт кадраў

У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…

13.05.2026

«Калі тут будзе смецце, ніхто не будзе гуляць». Шасцігадовае дзіця запісала зварот да Лукашэнкі праз дзіцячую пляцоўку

Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.

13.05.2026