Сярод беларускіх суіскальнікаў прытулку ў Грузіі нарастаюць трывожныя настроі і страх затрыманняў — пра гэта расказаў BGmedia праваабаронца Раман Кісляк.
Роман Кисляк. Фото: «Позірк»
Раман Кісляк — вядомы праваабаронца з Брэста, які пасля пераследу з боку беларускіх уладаў быў вымушаны пакінуць краіну і шукаць абарону ў Грузіі. Аднак і там ён апынуўся ў складанай сітуацыі: у наданні статусу бежанца яму адмовілі ўжо двойчы.
Пасля першага выпадка Кісляк звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека, падкрэсліўшы, што ў выпадку дэпартацыі ў Беларусь яму пагражаюць пераслед і катаванні. Паралельна ён працягвае абскарджанне ў грузінскім судзе.
У размове з BGmedia ён падрабязна распавёў, чаму беларусы ў Грузіі цяпер нячаста падаюцца на міжнародную абарону, з якімі перашкодамі сутыкаюцца і як змянілася сітуацыя пасля ўзмацнення кантролю мігрантаў з боку ўладаў.
Чытайце таксама: Роман Кисляк: «Комитет ООН обязал Грузию не депортировать меня в Беларусь»
— Ці павялічылася колькасць заяваў беларусаў на наданне міжнароднай аховы ў Грузіі?
— Агульная колькасць павялічылася, але нязначна. Калі глядзець на рэальныя лічбы, то гэта не масавая з’ява. Беларусы ў Грузіі падаюцца на статус бежанства ці міжнароднай аховы толькі ў крайніх выпадках. Гэта не першы выбар і нават не запасны — хутчэй ужо апошні варыянт, калі іншых магчымасцяў проста не застаецца.
Часцей за ўсё гаворка ідзе пра сітуацыі, калі людзі губляюць дакументы або калі заканчваецца законны тэрмін знаходжання ў краіне (для беларусаў легальны тэрмін знаходжання ў Грузіі без ВНЖ налічвае 360 дзён — рэд. BGmedia), і яны не могуць ні легалізавацца, ні выехаць кудысьці далей.
Усяго ў сістэме, паводле статыстыкі Дэпартамента міграцыі, зарэгістравана каля сотні справаў ад беларусаў. Гэта вельмі невялікая лічба, калі ўлічваць агульную колькасць беларусаў у Грузіі.
Пры гэтым ключавы фактар — адсутнасць выніку: людзі бачаць, што пакуль ніводны беларус не атрымаў ахоўнага статусу ў Грузіі — ані бежанства, ані дадатковай абароны. І гэта, канешне, моцна ўплывае на рашэнні людзей. Яны проста не бачаць сэнсу праходзіць праз складаную і доўгую працэдуру, якая ў выніку не дае выніку.
Таму тыя, у каго ёсць магчымасць, стараюцца выехаць у краіны Еўрасаюза. Найбольш папулярныя напрамкі — Польшча і Літва. Людзі арыентуюцца на краіны, дзе ёсць ужо сфарміраваная практыка і больш зразумелыя механізмы атрымання абароны.
Вельмі шмат пытанняў выклікае новае заканадаўства і тое, як яно прымяняецца. На паперы — адно, а ў рэальнасці ўсё выглядае інакш.
Чытайце таксама: У Грузіі дзякуючы Раману Кісляку асудзілі ўдзельніка бойкі каля дэпартамента міграцыі
Асабліва цяжкая сітуацыя ў тых беларусаў, якія страцілі дакументы або не могуць іх аднавіць.
Пасля рашэнняў беларускіх уладаў у 2023 годзе многія не могуць абнавіць пашпарты праз амбасаду. У выніку ў чалавека можа быць пратэрмінаваны дакумент, і ён фактычна застаецца без легальнага статусу.
Такія людзі апынаюцца ў пастцы: яны або становяцца нелегаламі — і тады ёсць рызыка затрымання, — або спрабуюць падацца на міжнародную абарону, але гэта складаная і працяглая працэдура.
З верасня 2025 года сітуацыя стала яшчэ больш напружанай: на рэгістрацыю ў Дэпартаменце міграцыі прымаюць толькі па два чалавекі на дзень, ці па дзве сям’і. Гэта прывяло да таго, што ўтварылася велізарная чарга. Людзі займаюць яе загадзя, і ўсё роўна не заўсёды атрымліваецца трапіць.
Часам сітуацыя выходзіла з-пад кантролю: у верасні-кастрычніку былі нават бойкі. Людзі проста не вытрымлівалі напружання.
Чатыры беларусы не змаглі падаць заяву. Адзін з іх пазней здолеў выехаць у Літву дзякуючы дапамозе амбасады. Астатнія засталіся тут — у статусе нелегалаў. Яны дагэтуль жывуць з разуменнем, што ў любы момант могуць быць затрыманыя».
— Нядаўна стала вядома, што ў Грузіі ўзмацнілі праверкі дакументаў, затрымліваць грамадзян іншых краін проста на вуліцах. Як гэта адбіваецца на беларусах?
— Перш за ўсё — на псіхалагічным стане. Гэта, магчыма, нават больш важна, чым юрыдычныя наступствы. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўжо зафіксавалі такія выпадкі затрыманняў. Быў кейс, калі затрымалі чалавека з пратэрмінаваным знаходжаннем. Яго павінны былі перадаць у Дэпартамент міграцыі, але ў выніку адпусцілі. Чаму — невядома.
Калі людзі бачаць гэтыя рэйды — а гэта ўжо можна назваць хапунамі — гэта выклікае страх. Рэйды праводзяцца ў Тбілісі, Батумі, у месцах, дзе шмат замежнікаў. Інфармацыя хутка распаўсюджваецца ў чатах, і людзі пачынаюць баяцца нават проста выходзіць з дому.
Гэта стварае агульную атмасферу напружанасці. Людзі пастаянна знаходзяцца ў стане чакання — што нешта можа здарыцца.
Аднак важна ўдакладніць, што ў першую чаргу гэта тычыцца тых, хто знаходзіцца ў краіне нелегальна. Але псіхалагічна гэта закранае ўсіх.
Чытайце таксама: «Мы не ведаем пра ўсе выпадкі»: што кажуць праваабронцы пра спробы самагубства палітвязняў у турмах Беларусі
— Што цяпер адбываецца з вашай справай у Грузіі?
— Пасля таго як мне адмовілі ў наданні міжнароднай абароны ўпершыню, і я прайшоў апеляцыю, я падаў новую заяву. Гэта дазваляе закон — калі з’яўляюцца новыя абставіны.
У Беларусі супраць мяне ўзбудзілі яшчэ дзве крымінальныя справы, якія я лічу палітычна матываванымі. Але нават падача заявы заняла месяцы: я спрабаваў падаць яе ў жніўні, верасні, кастрычніку. Не атрымлівалася проста трапіць у Дэпартамент міграцыі.
У выніку гэта ўдалося толькі 13 кастрычніка 2025 года. Далей, паводле закона, працэдура павінна была быць хуткай: рашэнне аб прымальнасці справы павінны былі прыняць на працягу 10 дзён. Але фактычна ўсё выглядала інакш: маё пытанне разглядалі больш за чатыры месяцы.
Я атрымаў адказ толькі ў снежні. І выглядае так, што пра справу проста забыліся, пакуль я не пачаў настойліва пытацца.
Асобна я звярнуў ўвагу на афармленне рашэння: яно было датаванае заднім чыслом. Гэта выглядае як прамое парушэнне працэдуры.
Цяпер справа знаходзіцца ў Тбілісскім гарадскім судзе ў працэсе абскарджвання.
— Што адбываецца з вашай скаргай у Камітэт ААН?
— Пасля падачы скаргі Камітэт ААН па правах чалавека абавязаў грузінскі бок адказаць на працягу 180 дзён. Аднак сітуацыя развівалася нечакана: за некалькі дзён да заканчэння тэрміну яны звярнуліся з просьбай… паўторна даслаць дакументы. Я лічу, што гэта проста спосаб зацягнуць час.
Тэрмін ужо скончыўся, але адказу няма. Справа фактычна завісла. Такі падыход выглядае незвычайна: у сваёй практыцы я ўпершыню сутыкаюся з тым, што дзяржава не адказвае на запыты міжнародных камітэтаў, а сама задае ім пытанні. Пры тым што ўсе дакументы яны маглі атрымаць непасрэдна праз суд у Тбілісі.
— Што адбываецца з іншымі беларусамі ў Грузіі?
— Сітуацыя выглядае неадназначна. Ёсць некалькі спраў, якія дайшлі да апеляцыйных судоў. Ёсць новыя кейсы, якія разглядаюцца хутчэй за тыя, што былі да прыняцця новага міграцыйнага заканадаўства. Але вялікая частка людзей застаецца ў нявызначанасці: палова справаў знаходзіцца ў шэрай зоне.
Гэта значыць, што людзі не атрымалі ні адмовы, ні станоўчага рашэння. І яны проста чакаюць.
Ёсць гісторыя беларускай жанчыны, якой адмовілі ўжо па новым законе. У яе складаная сітуацыя — яна страціла пашпарт і не можа аформіць даверанасць.
Нават у выпадках, калі суд часткова падтрымлівае заяўнікаў, гэта не гарантуе выніку: Дэпартамент міграцыі можа зноў падаць скаргу, і ў выніку рашэнне зноў будзе адмоўным.
Пры гэтым новае заканадаўства мае і адзін плюс: тыя, хто падаўся пасля яго ўвядзення, могуць працаваць без асобнага дазволу. Ён патрабуецца тым беларусам, якія падаваліся да ўвядзення зменаў.
— Каму Грузія цяпер часцей дае статус міжнароднай аховы?
— Паводле статыстыкі Дэпартамента міграцыі, часцей за ўсё ахоўны статус атрымліваюць грамадзяне Украіны. Ёсць адзінкавыя выпадкі для грамадзян Расіі.
І галоўнае: пакуль ніводны беларус не атрымаў ані гуманітарнага статусу, ані статусу бежанца.
Чытайце таксама: Тбилисский суд вынес решение по жалобе правозащитника Романа Кисляка на отказ в международной защите в Грузии
Вясной у розных рэгіёнах Беларусі фіксуюць масавы замор рыбы. Жыхары абураныя і вінавацяць службы ў…
Две сестры несколько лет начисляли себе повышенную зарплату. Теперь им грозит до 12 лет лишения…
В очереди перед пунктом пропуска «Тересполь» не так много автобусов, но некоторые не хотят стоять…
После масштабного обновления по ул. Орджоникидзе в Бресте вновь заработала УЗ «Брестская стоматологическая поликлиника». Правда,…
Беларусы, якія купілі паштэт і фарш, заўважылі дзіўныя даты прыдатнасці — яны выглядаюць так, нібы…
Первоначально власти объявили, что закрывают улицу с 12 февраля по 30 сентября. Теперь в эфире…