Мясцовыя жыхары працягваюць публікаваць у TikTok відэа аб тым, як завод забруджвае навакольнае асяроддзе.
Пыль от завода «Доломит» в Витебске
Жыхары Віцебска працягваюць скардзіцца на даламітавы пыл, які, паводле іх слоў, накрывае ўжо не толькі Рубу, але і іншыя раёны горада. Нягледзячы на абяцанні мадэрнізацыі і заявы кіраўніцтва «Даламіта» пра паляпшэнні, у сацсетках зноў з’яўляюцца відэа з вуліцамі ў белай смузе, а людзі параўноўваюць тое, што адбываецца, з туманам.
Чытайце таксама: «Неяк не па сабе, асабліва ў гадзіну пік». Стан моста Блахіна трывожыць віцебчукоў, а чыноўнікі маўчаць
Сітуацыя з даламітавым пылам у Віцебску не паляпшаецца. Мясцовыя жыхары працягваюць публікаваць у TikTok відэа аб тым, як завод забруджвае навакольнае асяроддзе. Мяркуючы па іх, пакутуе не толькі мікрараён Руба, але і раён Чаромшкі. А пыл пры спрыяльным ветры ідзе проста ў бок цэнтра Віцебска.
@tinahcka3♬ оригинальный звук — Tim Gorod
У каментарах пад гэтымі відэа жыхары раёнаў Віцебска, да якіх дайшоў пыл, зрабілі пераклічку:
@nazarkhamyev Хочешь на хочешь а дышать придется всем #витебск ♬ оригинальный звук — Ruslan and Nazar
У каментары прыйшоў працаўнік «Даламіта». Ён паспрабаваў абараніць свой завод: «Мадэрнізацыя ідзе і прагрэс ёсць, а калі вы там не працуеце і нічога не ведаеце, не трэба выкладаць адразу ў інтэрнет. Дым ад вогнішча, а гэта пыл».
Дарэчы, дзяржСМІ Віцебска з канца красавіка ніяк не асвятляюць праблему з пылам ад «Даламіта».
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: «Затое на суботніках як красуюцца». Віцебскія чыноўнікі апамяталіся пасля відэа пра добраўпарадкаванне Юбілейнага моста
Нагадаем, 26 красавіка дзяржаўная газета «Вiцьбiчы» апублікавала тэкст пра сітуацыю на прадпрыемстве, у якім акцэнт зрабіла на пазіцыі кіраўніцтва. Ужо на наступны дзень, 27 красавіка, на заводзе збіраліся спыніць адну з тэхналагічных ліній — тую самую, якая звязаная з вытворчасцю пылападобнай прадукцыі.
У публікацыі гэтае рашэнне падаецца як частка маштабнай мадэрнізацыі. Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што абсталяванне моцна зношанае — да 80%, а сама мадэрнізацыя параўноўваецца ледзь не з «перабудовай арганізма». Падкрэсліваецца, што працэс складаны, патрабуе нестандартных рашэнняў і часу. Таксама заяўляецца, што пасля абнаўлення сістэмы ачысткі паветра выкіды могуць знізіцца ў разы. Гэты значыць, 100% гарантыі, што яны знізяцца, няма.
Асобная ўвага ў тэксце — дырэктару Сяргею Саглаеву, які выбудоўвае вобраз рэфарматара. Ён прама кажа пра тое, што, прыйшоўшы на прадпрыемства, застаў яго ў дрэнным стане:
«Затаварванне складаў, вытворчасць у канвульсіях, нізкія заробкі. Узначаліўшы прадпрыемства ў сакавіку 2023 года, я зразумеў, што самае галоўнае ў такі складаны момант — утрымаць лодку на плаву, адначасова шукаць новыя заказы і перабудоўваць вытворчасць пад новую рэальнасць. Інакш кажучы, браць адказнасць за складаныя і непапулярныя рашэнні».
Паводле яго слоў, сярод работнікаў былі злодзеі, п’яніцы і гультаі, якіх прыйшлося звольніць. Значную частку адказнасці за цяперашнюю сітуацыю з пылам ён перанёс на стан завода і ранейшы калектыў, хоць працуе там ужо тры гады. Гэта выглядае як апраўданне.
Нагадаем, жыхары мікрараёна Руба ў Віцебску ўжо не першы месяц скардзяцца на пыл, які, паводле іх слоў, асядае літаральна паўсюль — на вокнах, машынах, дзіцячых пляцоўках. Асабліва заўважным ён становіцца у сухое надвор’е. Людзі кажуць, што такім паветрам непрыемна дыхаць і гэта выклікае трывогу. Пры гэтым паводле афіцыйных замераў перавышэнняў шкодных рэчываў не фіксуюць.
Чытайце таксама: «Вы же не свиней возите, а людей»: жительница Витебска пожаловалась на грязные сидения в трамвае
Жыхарка Бабруйска запісала TikTok пра самакат, які стаяў каля прыпынку пасярэдзіне вуліцы. Але замест абурэння…
Пітны фантанчык не эксплуатуецца ў сувязі з негігіенічнасцю выкарыстання і, як вынік, высокай рызыкай пераносу…
Горожане просят чиновников сделать все нормально: продумать место размещения, сконструировать модель и спросить у людей,…
Жыхарка вёскі Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага раёна паказала ваду з-пад крана і заявіла, што праблема не…
Афіша фэсту Lidbeer-2026 прайшла ўсе ўзгадненні, але на білбордзе з’явілася нечаканая версія слогана — і…
После того как в TikTok появился ролик о «варварской вырубке» деревьев и собрал тысячи просмотров,…