Categories: Общество

«Мне шчыра вас шкада». Сітуацыя з даламітавым пылам у Віцебску пагаршаецца, нягледзячы на ​​абяцанні ўладаў

Мясцовыя жыхары працягваюць публікаваць у TikTok відэа аб тым, як завод забруджвае навакольнае асяроддзе.

Share

Жыхары Віцебска працягваюць скардзіцца на даламітавы пыл, які, паводле іх слоў, накрывае ўжо не толькі Рубу, але і іншыя раёны горада. Нягледзячы на абяцанні мадэрнізацыі і заявы кіраўніцтва «Даламіта» пра паляпшэнні, у сацсетках зноў з’яўляюцца відэа з вуліцамі ў белай смузе, а людзі параўноўваюць тое, што адбываецца, з туманам.

Чытайце таксама: «Неяк не па сабе, асабліва ў гадзіну пік». Стан моста Блахіна трывожыць віцебчукоў, а чыноўнікі маўчаць

Жыхары мікрараёна Руба ў Віцебску ўжо не першы месяц скардзяцца на пыл

Сітуацыя з даламітавым пылам у Віцебску не паляпшаецца. Мясцовыя жыхары працягваюць публікаваць у TikTok відэа аб тым, як завод забруджвае навакольнае асяроддзе. Мяркуючы па іх, пакутуе не толькі мікрараён Руба, але і раён Чаромшкі. А пыл пры спрыяльным ветры ідзе проста ў бок цэнтра Віцебска.

@tinahcka3♬ оригинальный звук — Tim Gorod

У каментарах пад гэтымі відэа жыхары раёнаў Віцебска, да якіх дайшоў пыл, зрабілі пераклічку:

  • «О, Чаромшкі, сёння ішла ў «еўрык», нармальна было, выходжу з крамы — і ўсё як у тумане. Я чамусьці падумала, што гэта туман».
  • «Не ўсё ж Рубэ. І вы пажывеце [з пылам], а то ўсё добра, як добра».
  • «Мне шчыра вас шкада, я праз Рубу ехала, афігела. Як людзі там жывуць».
  • «Нікропалле таксама ўчора як у тумане было, жах».
  • «Дарэчы, так, у 20.30 Чарняхоўка была ў смузе».
@nazarkhamyev Хочешь на хочешь а дышать придется всем #витебск ♬ оригинальный звук — Ruslan and Nazar

У каментары прыйшоў працаўнік «Даламіта». Ён паспрабаваў абараніць свой завод: «Мадэрнізацыя ідзе і прагрэс ёсць, а калі вы там не працуеце і нічога не ведаеце, не трэба выкладаць адразу ў інтэрнет. Дым ад вогнішча, а гэта пыл».

Дарэчы, дзяржСМІ Віцебска з канца красавіка ніяк не асвятляюць праблему з пылам ад «Даламіта».

В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Чытайце таксама: «Затое на суботніках як красуюцца». Віцебскія чыноўнікі апамяталіся пасля відэа пра добраўпарадкаванне Юбілейнага моста

Мадэрнізацыя на прадпрыемстве параўноўваецца ледзь не з «перабудовай арганізма»

Нагадаем, 26 красавіка дзяржаўная газета «Вiцьбiчы» апублікавала тэкст пра сітуацыю на прадпрыемстве, у якім акцэнт зрабіла на пазіцыі кіраўніцтва. Ужо на наступны дзень, 27 красавіка, на заводзе збіраліся спыніць адну з тэхналагічных ліній — тую самую, якая звязаная з вытворчасцю пылападобнай прадукцыі.

У публікацыі гэтае рашэнне падаецца як частка маштабнай мадэрнізацыі. Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што абсталяванне моцна зношанае — да 80%, а сама мадэрнізацыя параўноўваецца ледзь не з «перабудовай арганізма». Падкрэсліваецца, што працэс складаны, патрабуе нестандартных рашэнняў і часу. Таксама заяўляецца, што пасля абнаўлення сістэмы ачысткі паветра выкіды могуць знізіцца ў разы. Гэты значыць, 100% гарантыі, што яны знізяцца, няма.

Асобная ўвага ў тэксце — дырэктару Сяргею Саглаеву, які выбудоўвае вобраз рэфарматара. Ён прама кажа пра тое, што, прыйшоўшы на прадпрыемства, застаў яго ў дрэнным стане:

«Затаварванне складаў, вытворчасць у канвульсіях, нізкія заробкі. Узначаліўшы прадпрыемства ў сакавіку 2023 года, я зразумеў, што самае галоўнае ў такі складаны момант — утрымаць лодку на плаву, адначасова шукаць новыя заказы і перабудоўваць вытворчасць пад новую рэальнасць. Інакш кажучы, браць адказнасць за складаныя і непапулярныя рашэнні».

Паводле яго слоў, сярод работнікаў былі злодзеі, п’яніцы і гультаі, якіх прыйшлося звольніць. Значную частку адказнасці за цяперашнюю сітуацыю з пылам ён перанёс на стан завода і ранейшы калектыў, хоць працуе там ужо тры гады. Гэта выглядае як апраўданне.

Нагадаем, жыхары мікрараёна Руба ў Віцебску ўжо не першы месяц скардзяцца на пыл, які, паводле іх слоў, асядае літаральна паўсюль — на вокнах, машынах, дзіцячых пляцоўках. Асабліва заўважным ён становіцца у сухое надвор’е. Людзі кажуць, што такім паветрам непрыемна дыхаць і гэта выклікае трывогу. Пры гэтым паводле афіцыйных замераў перавышэнняў шкодных рэчываў не фіксуюць.

Чытайце таксама: «Вы же не свиней возите, а людей»: жительница Витебска пожаловалась на грязные сидения в трамвае

Recent Posts

Беларуска раскрытыкавала медыцыну ў Польшчы і вяртаецца дадому. Але і ў Беларусі ўсё больш скаргаў на паліклінікі

Беларуска пасля пяці год у Польшчы раскрытыкавала мясцовую медыцыну. Пры гэтым у самой Беларусі ўсё…

21.05.2026

У Бабруйску жанчына паскардзілася на самакат пасярэдзіне вуліцы — ролік нечакана «завірусіўся» ў TikTok

Жыхарка Бабруйска запісала TikTok пра самакат, які стаяў каля прыпынку пасярэдзіне вуліцы. Але замест абурэння…

20.05.2026

У пітным фантане ў Маладзечне няма вады праз дрэнную сітуацыю з гепатытам А

Пітны фантанчык не эксплуатуецца ў сувязі з негігіенічнасцю выкарыстання і, як вынік, высокай рызыкай пераносу…

20.05.2026

«Спросите у горожан, как оно смотрится». Обещание установить колесо обозрения вызвало ажиотаж у жителей Барановичей

Горожане просят чиновников сделать все нормально: продумать место размещения, сконструировать модель и спросить у людей,…

20.05.2026

«Фільтр не спраяўляецца»: жыхарка вёскі пад Дзяржынскам паскардзілася на брудную ваду

Жыхарка вёскі Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага раёна паказала ваду з-пад крана і заявіла, што праблема не…

20.05.2026

Арганізатары папулярнага музычнага фэсту Беларусi «сто разоў» узгаднiлi афiшу, але сутыкнулася з суровай рэальнасцю

Афіша фэсту  Lidbeer-2026 прайшла ўсе ўзгадненні, але на білбордзе з’явілася нечаканая версія слогана — і…

20.05.2026