Людзі пытаюцца, наколькі бяспечна ездзіць і хадзіць па мосце праз Заходнюю Дзвіну. ДзяржСМІ апошні раз згадвалі яго 31 снежня 2025 года.
Подпорки моста Блохина в Витебске. Фото из соцсетей
Вясной 2026 года віцебчукі пачалі выкладаць у сацсетках фота і відэа з падпорнымі канструкцыямі на адной з частак моста Блахіна. Выглядае гэта трывожна, а людзі пытаюцца, наколькі бяспечна цяпер ездзіць і хадзіць па мосце праз Заходнюю Дзвіну. Пакуль што ўлады Віцебска гэтыя кадры публічна не каментуюць.
Чытайце таксама: «Затое на суботніках як красуюцца». Віцебскія чыноўнікі апамяталіся пасля відэа пра добраўпарадкаванне Юбілейнага моста
ДзяржСМІ апошні раз згадвалі мост 31 снежня 2025 года. «Віцебскія весці» пісалі, што мост Блахіна плануюць капітальна рамантаваць паводле схемы Юбілейнага моста — з закрыццём трамвайнага руху і арганізацыяй руху аўтамабіляў і пешаходаў па адной паласе. Папярэдне называліся 2026–2027 гады. Пасля гэтага — цішыня, хоць пытанняў да стану моста з таго часу толькі дадалося.
Спецыялісты абследавалі мост у 2024 годзе і прызналі яго перадаварыйным. У справаздачы гаварылася пра разбураныя швы, карозію металаканструкцый, трэшчыны ў бэльках да 70 см, а таксама пра рызыку прасадкі ці нават абрушэння пралёта пры далейшым зносе.
@2thregionofbelarusВитеблян беспокоит состояние моста имени Блохина #витебск #мост #мостБлохина #двина #реконструкция♬ оригинальный звук — Второй регион Беларуси
Восенню 2025 года ўлады Віцебска шукалі арганізацыю, якая будзе весці праект і кантраляваць будаўніцтва. Тады ж называлася папярэдняя сума рамонту — 21 млн рублёў.
Высветлілася, што ў маі 2026 года чыноўнікі заказалі новае абследаванне моста. Паводле тэндэрных дакументаў, гаворка ідзе пра дэталёвае абследаванне з разлікам грузападымальнасці і нясучай здольнасці збудавання. Кошт тэндэра — 68 920 рублёў, выканаць работы павінны да канца ліпеня 2026 года.
Пасля гэтага яшчэ некалькі месяцаў — а магчыма, і да паўгода — можа заняць распрацоўка праекта рэканструкцыі. Таму, імаверна, у гэтым годзе паўнавартасны рамонт моста так і не пачнецца.
Чытайце таксама: «Цярністы шлях спартсменаў і аматараў спорту». Бетонныя лесвіцы каля Віцебскага ЦСК знаходзяцца ў жаласным стане
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Прэтэнзія віцебчукоў да чыноўнікаў у тым, што яны маглі б хаця б паведамляць, што адбываецца з абследаваннем і праектам, каб людзі не гадалі па фатаграфіях, чаму мост падпіраюць. Некаторыя каментары ў сацсетках:
Чытайце таксама: У Віцебску на вуліцы Герцэна спілавалі дрэвы. «Віцебскэнерга» адказала, што гэта дзеля цяпла ў кватэрах зімой
Жыхары інтэрната ў мікрараёне Заходні ў Гомелі скардзяцца на пастаянныя прарывы вады і бяздзеянне аварыйных…
Беларусы начали спрашивать у пограничников, на каком основании они проводят допросы с проверками телефонов. Их…
Вместо «лежачих полицейских» брестчане предлагают комплексные решения — светофоры, пересмотр организации переходов и улучшение дорожного…
Попасть на территорию новой платной парковки можно двумя путями: с улицы Советской и с улицы…
В Бресте в районе Речица готовится к открытию новый магазин сети «Санта». Его руководство уже…
В Сморгони разгорелся скандал после того, как в отделении Беларусбанка у пожилой женщины не приняли…