Categories: Общество

У сілавікоў адбіраюць пашпарты. Карбалевіч: «У ВКЛ шляхта мела значна больш правоў, чым сённяшнія беларускія чыноўнікі»

Верагодна, некаторыя кіраўнікі сілавых ведамстваў пайшлі ў адстаўку праз тое, што сталі прэтэндаваць на большы ўплыў у прыняцці палітычных рашэнняў.

Share

З’явілася інфармацыя, што ў супрацоўнікаў сілавых структур адбіраюць пашпарты — каб тыя не маглі без папярэдняй згоды начальства атрымаць візы і выехаць за мяжу. Гэты факт — яшчэ адно сведчанне таго, у якія змрочныя часы Лукашэнка адкінуў Беларусь, піша палітолаг Валер Карбалевіч для «Свабоды».

Читайте также: «Не скрывают, что речь идет о преследовании». Зачем власти хотят ввести ограничения на выезд за границу

Пасля 2020 году было шмат думак і прагнозаў наконт таго, што адным з вынікаў пратэстаў і эвалюцыі існага рэжыму ў бок таталітарызму стане рост палітычнай вагі сілавых структур. Выснова цалкам лягічная з улікам таго, што Лукашэнка абапіраецца на міліцыю, спецслужбы, а палітычныя рэпрэсіі сталі адной з найважнейшых умоў утрымання ўлады.

Мінулі два гады. Што з тых прагнозаў спраўдзілася?

Удзельная вага сілавых структураў у палітычнай сістэме ўзрасла. Гэта відаць не толькі па іх уплыве на многія рашэнні, ад эканомікі да замежнай палітыкі. 

Сілавікі пачалі займаць важныя пасады ў «цывільнай» сферы. Іх узрослую ролю ў дзяржаўным кіраванні замацавалі ў новай Канстытуцыі, у якой Савет бяспекі (дзе дамінуюць сілавікі) надзяляецца правам кіраваць дзяржавай у выпадку гібелі прэзідэнта.

Аднак варта звярнуць увагу вось на якую акалічнасць. Удзельная вага, уплыў сілавых структур узраслі за кошт таго, што да іх пераходзяць кампетэнцыі іншых ведамстваў (міністэрстваў эканомікі, адукацыі, замежных спраў і інш.).

Читайте также: «Зачем-то разбросали наполнитель для кошачьего туалета». Силовики мстят уехавшим оппозиционерам, громя их квартиры

Але не спраўдзіліся прагнозы наконт таго, што, паколькі ў краіне фармуецца вайсковая дыктатура, то сам Лукашэнка будзе вымушаны перадаць сілавікам частку сваіх паўнамоцтваў. Гэтага не адбылося. У Беларусі захаваўся персаналісцкі рэжым, рэжым асабістай улады Лукашэнкі. Яму ўдалося ўтрымаць тую самую мадэль, якая існавала да 2020 году, нягледзячы на ўсе драматычныя пературбацыі.

Мяркую, што замена кіраўнікоў усіх сілавых ведамстваў цягам двух гадоў была абумоўлена ня толькі тым, што Лукашэнка стаў сумнявацца ў іх лаяльнасці. Верагодна, некаторыя былі вымушаны пайсці ў адстаўку праз тое, што сталі прэтэндаваць на большы ўплыў у прыняцці палітычных рашэнняў. Маўляў, калі мы цябе абараняем, не зважаючы на законы, то падзяліся часткай улады. Мусіць, за гэта яны і паплаціліся пасадамі.

Гэта значыць, што Лукашэнка не аддаў ні каліва сваёй улады не толькі пратэстуючаму народу, але і чынавенству, намэнклатуры, у тым ліку сілавікам. Гэта важна зафіксаваць.

Больш за тое, з гісторыі з пашпартамі мы бачым, што Лукашэнка стварае для сілавікоў своеасаблівую сістэму прыгоннага права. У гэтым плане ў іх цяпер менш правоў, чым у звычайных грамадзян, якія маюць магчымасць выехаць за мяжу.

Варта заўважыць, што ў мадэлі ўсходніх дэспатый (у тым ліку ў Расеі да другой паловы ХVIII стагоддзя) статус прыгонных мелі як сяляне, так і буйныя землеўласнікі, дваранства. Апошнія павінны былі служыць манарху, напрыклад у войску. У сённяшняй Беларусі становішча сілавікоў нагадвае алюзіі з гісторыі феадалізму. Іх юрыдычны і фактычны стан падобны да статусу янычараў у Асманскай імперыі, самураяў у сярэднявечнай Японіі ці апрычнікаў у часы Івана Жахлівага ў Расеі. Іхнія шырокія правы ў дачыненні да прасталюдзінаў не змянялі іхны ж рабскі статус адносна суверэна.

Дарэчы, у Вялікім Княстве Літоўскім шляхта мела значна больш правоў, чым сённяшнія беларускія чыноўнікі. Такі гістарычны парадокс. І ён лішні раз паказвае, у якія змрочныя часы Лукашэнка адкінуў Беларусь.

Читайте также: Шрайбман: «В снятии санкций будет заинтересована любая следующая беларуская власть»

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026