Categories: Общество

У Варшаве пройдзе выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў і прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым»

На выставе будзе прадстаўлена звыш 100 мастацкіх прац, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.

Share

У сераду, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы «Пачуцці» і прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».

Афіша да выставы «Пачуцці». Фота: Музей Вольнай Беларусі

«Пачуцці» будуць працаваць з 10 па 15 снежня ў Музеi Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa).

На выставе, арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна», будзе прадстаўлена звыш 100 мастацкіх прац, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.

«Гэтыя працы — крык душы, зашыфраваны ў лініях, вобразах і колерах, які адлюстроўвае прагу свабоды, любові да блізкіх і стойкасць перад несправядлівасцю. Гэта спроба выстаяць нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сябе і сувязь са знешнім светам. «Пачуцці» — эмацыйны зварот з-за турэмных крат тых, хто пазбаўлены голасу, але працягвае сваю барацьбу», — пiша Музей Вольнай Беларусі на сваёй Instagram-старонцы.

У сённяшніх умовах, калі перадаваць малюнкі з месцаў зняволення стала забаронена, а многія з іх наўпрост знішчаюцца супрацоўнікамі беларускіх турмаў, падобныя творы маюць асаблівую каштоўнасць — іх збераглі самі палітзняволеныя, іх родныя і праваабаронцы.

Куратар выставы — былы палітзняволены Арцём Задруцкі.

Чытайце таксама: «Мы редко ценим своих». Искусствовед — о том, почему смерть Алеся Пушкина так всколыхнула беларусов

Падчас адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя яшчэ адной унікальнай працы — музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».

«Пазначаныя жоўтым» — шэсць трэкаў («Затрыманне», «Умовы», «Суд»», «Лісты», «Пасля вызвалення», «Дзеці»), якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.

Сярод іншага, у ім можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.

Альбом — сумесная праца паэтаў, актораў, музыкантаў, праваабаронцаў і былых палітзняволеных. З прадстаўнікамі часткі гэтай таленавітай каманды можна будзе таксама сустрэцца падчас адкрыцця выставы.

Чытайце таксама: «Я обеспокоена состоянием здоровья». Мария Колесникова больше года находится в ПКТ — без посылок и необходимой еды

Recent Posts

У беларускіх школах ладзяць відэасустрэчы са зняволенымі. Цяпер — нават з жаночай калоніі

У кастрычніку школьнікам у розных рэгіёнах Беларусі арганізуюць стрымы са зняволенымі. Гутаркі прысвечаныя злачынствам, звязаным…

15.10.2026

Блэкаут в смартфоне: как атаки дронов на «Яндекс» парализовали повседневную жизнь Беларуси

От застрявших таксистов до сбоев в «1С» и банках: почему отсутствие альтернатив российской монополии стало…

15.10.2026

У прадукцыі двух беларускіх заводаў знайшлі дрожджы і стафілакок. Расія ўвяла абмежаванні

У тварагу Клецкага філіяла паўторна выявілі дрожджы, а ў сыры Слуцкага сыраробнага камбіната — залацісты…

15.10.2026

Камеры ў лесе і махінацыі з драўнінай: на Магілёўшчыне выявілі парушэнні ў лясгасах

У Чавускім лясгасе ўсталявалі фотапасткі для пошуку парушальнікаў, а ў Клічаўскім бухгалтарка занізіла выручку ад…

15.10.2026

«Неужели нельзя заранее предупредить людей». Микрорайон Радужный в Пинске остался без чистой воды

«Пинскводоканал» сообщил о проведении ремонтных работ на сетях водопровода уже после того, как пинчане утром…

15.10.2026

«На месяц-два ремонта максимум». На мосту по улице 28 Июля в Бресте снова проблема со швами

Коммунальщики отчитались об очередной починке стыков. Брестчане недоумевают от того, что швы разваливаются с завидной…

15.10.2026