Categories: Общество

У Варшаве пройдзе выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў і прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым»

На выставе будзе прадстаўлена звыш 100 мастацкіх прац, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.

Share

У сераду, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы «Пачуцці» і прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».

Афіша да выставы «Пачуцці». Фота: Музей Вольнай Беларусі

«Пачуцці» будуць працаваць з 10 па 15 снежня ў Музеi Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa).

На выставе, арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна», будзе прадстаўлена звыш 100 мастацкіх прац, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.

«Гэтыя працы — крык душы, зашыфраваны ў лініях, вобразах і колерах, які адлюстроўвае прагу свабоды, любові да блізкіх і стойкасць перад несправядлівасцю. Гэта спроба выстаяць нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сябе і сувязь са знешнім светам. «Пачуцці» — эмацыйны зварот з-за турэмных крат тых, хто пазбаўлены голасу, але працягвае сваю барацьбу», — пiша Музей Вольнай Беларусі на сваёй Instagram-старонцы.

У сённяшніх умовах, калі перадаваць малюнкі з месцаў зняволення стала забаронена, а многія з іх наўпрост знішчаюцца супрацоўнікамі беларускіх турмаў, падобныя творы маюць асаблівую каштоўнасць — іх збераглі самі палітзняволеныя, іх родныя і праваабаронцы.

Куратар выставы — былы палітзняволены Арцём Задруцкі.

Чытайце таксама: «Мы редко ценим своих». Искусствовед — о том, почему смерть Алеся Пушкина так всколыхнула беларусов

Падчас адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя яшчэ адной унікальнай працы — музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым».

«Пазначаныя жоўтым» — шэсць трэкаў («Затрыманне», «Умовы», «Суд»», «Лісты», «Пасля вызвалення», «Дзеці»), якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.

Сярод іншага, у ім можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.

Альбом — сумесная праца паэтаў, актораў, музыкантаў, праваабаронцаў і былых палітзняволеных. З прадстаўнікамі часткі гэтай таленавітай каманды можна будзе таксама сустрэцца падчас адкрыцця выставы.

Чытайце таксама: «Я обеспокоена состоянием здоровья». Мария Колесникова больше года находится в ПКТ — без посылок и необходимой еды

Recent Posts

У Вольне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы — жыхары абураныя

У Баранавіцкім раёне перад барочнай царквой спілавалі старыя дрэвы. Мясцовыя жыхары не разумеюць, навошта гэта…

18.04.2026

В Борисове распродают здание СШ №6  за символическую сумму. И это далеко не первый такой случай

В Борисове на аукцион выставили здание бывшей школы №6. Стартовая цена — всего 90 рублей.…

18.04.2026

«Плачу своечасова, а пеня ёсць»: мінчанка не разумее налічэнні ў жыроўках

Мінчанка плаціць за камуналку ў тэрмін, але пеня ўсё роўна з’яўляецца. На фоне росту тарыфаў…

18.04.2026

Клімавічы ў лічбавым фармаце: свінакомплекс, які абяцае больш, чым гарантуе

У Клімавіцкім раёне будуюць сучасны свінакомплекс з аўтаматызацыяй і ростам вытворчасці. Але разам з амбіцыйнымі…

17.04.2026

Оршанский мясокомбинат присоединяют к «Дзержинскому»: на предприятии уже идут сокращения

Оршанский мясокомбинат теряет самостоятельность и сокращает сотрудников. Похожая ситуация уже была в Слуцке — реакция…

17.04.2026

Меняют нормальный асфальт на главных улицах, вырубают деревья в крепости: Брест готовят к приезду Лукашенко?

Именно эта версия, по мнению брестчан, лучше всего объясняет, почему город начали активно «приводить в…

17.04.2026